logo piligrymka






02.05.2015 – Пілігрымка па слядах Святых Кірыла і Мяфодзія – 9 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Святыя Кірыл і Мяфодзій – апосталы славян і Еўропы. Яны распачалі хрысціянізацыю славянскіх плямёнаў з ваколіц Велеграда. Прапаведвалі на абшарах Маравіі і Кіеўскай Русі.  Святыя Кірыл і Мяфодзій апрацавалі першы славянскі алфавіт, які складаўся з 40 знакаў і называўся глаголіцай. Паводле старажытнай традыцыі, цела Св. Мяфодзія спачывае ў Велеградзе.

Час: 2—10 мая 2015 г.
Прыкладны кошт: 380 € + VISA 60 €.

 У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, медстрахоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 6 сняданкаў i 6 абедаў/вячэр.
 Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
 Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 150 €.

Маршрут пілігрымкі:

Мінск – Кракаў – Велеград – Браціслава – Вена – Будапешт – Прага – Мінск.

(без начных пераездаў)

Увага! Папярэдні запіс у паломніцтва адкрыты! Колькасць месцаў абмежавана. Рэгіструйцеся цяпер – заўтра будзе позна!

Каб забраніраваць гэтую паездку, запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Арыенціровачная праграма пілігрымкі:

1 дзень Выезд з Беларусі (18:00 – пасадка ў Мінску).
Транзіт па Беларусі/начны пераезд.
Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).
2 дзень

Наведванне Кракава.
Марыяцкі касцёл, каралеўскі шлях, Вавель…
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

Video not available

Кракаў – горад з тысячагадовай гісторыяй, культурная сталіца Польшчы. Ён не разбураўся з часоў татарскага нашэсця ў 1241 г., захаваўшы для нас сваю прыгажосць і непаўторнасць. Знакаміты на ўвесь свет  кракаўскі Марыяцкі касцёл – адзін з самых прыгожых гатычных храмаў Еўропы.
Старажытны Вавель – замкавы комплекс, у якім “б’ецца сэрца Польшчы”. Менавіта тут пахаваны польскія манархі, найвялікшыя дзеячы польскай і беларускай гісторыі (Адам Міцкевіч, Тадэвуш Касцюшка, Юзаф Пілсудскі).

3 дзень

Санктуарый у Велеградзе (Малітва, Св. Імша).
Прыезд у Браціславу.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

 

Video not available

Паводле старажытнай традыцыі, цела Св. Мяфодзія спачывае ў Велеградзе.
Культ славянскіх апосталаў, якія разам са Св. Бенедыктам, з’яўляюцца патронамі Еўропы, зрабіў з гэтага горада месца, знакамітае на ўсю Еўропу.
У 1985 г. да 1100-годдзя смерці Св. Мяфодзія Папа Ян Павел ІІ узнагародзіў базіліку Велеграда тытулам Залатой Ружы (такі тытул маюць толькі некалькі храмаў ва ўсім свеце).

4 дзень

Наведванне Браціславы.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

Браціслава – адзіная сталіца свету, якая непасрэдна мяжуе з дзвюмя іншымі дзяржавамі – Аўстрыяй і Венгрыяй. Часта Браціславу называюць самай утульнай сталіцай Еўропы.

Video not available

Падчас пілігрымкі мы наведаем Браціслаўскі замак – сімвал гораду, маляўніча размешчаны на скалістым пагорку над Дунаем; кафедральны сабор Св. Марціна – менавіта тут на працягу 250 гадоў каранаваліся венгерскія каралі; вуліцу Міхальскую з Міхальскай брамай у Старым горадзе – сапраўдны лабірынт вулачак з утульнымі кавярнямі і крамамі. Браціслава вядомая на ўсю Еўропу сваёй іранічнай, вясёлай гарадской скульптурай, якая не пакідае абыякавым нікога з наведвальнікаў горада.

5 дзень

Наведванне Вены.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

Video not available

Імперская Вена нездарма лічыцца адным з самых прыгожых гарадоў Еўропы. Вена – гэта веліч і раскоша з налётам старажытнасці, Вена – гэта музыка, што льецца з бясконцых кавярняў, Вена – гэта фантастычная кава і знакаміты яблычны штрудзель.
Падчас пілігрымкі мы ўбачым Сабор Св. Стэфана – галоўную святыню аўстрыйскай сталіцы, забудову Рынгштрасэ з неагатычнай Ратушай, знакаміты на ўвесь свет оперны тэатр Вены, будынак парламенту ў грэчаскім стылі з выявай Афіны Палады, Венскі ўніверсітэт, адзін з самых старажытных у Еўропе, Хельдэнпляц і Хофбург – рэзідэнцыю Габсбургаў і сімвал іх шасцісотгадовага кіравання.

6 дзень

Наведванне Будапешта
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

Video not available

Будапешт – адзіная сталіца ў Еўропе, якая з’яўляецца курортам дзякуючы шматлікім гарачым мінеральным крыніцам. Купальні Сечані, пабудаваныя яшчэ ў 1913 г., дагэтуль – адзін з найбуйнейшых бальнеакомплексаў свету. Гэта першая ў Будапешце купальня, якая атрымлівае ваду са свідравіны, глыбінёй амаль у 1000 м.
Знакаміты на ўвесь свет і парламент Будапешта, упрыгожаны статуямі венгерскіх каралёў. Гэта адзін з самых старажытных будынкаў сярод заканадаўчых устаноў у Еўропе і другі па памерах! Базіліка Св. Іштвана – найвялікшы сабор ў Венгрыі, дзе знаходзяцца рэшткі Святога Іштвана.

7 дзень

Наведванне Прагі. Карлаў мост, Сабор Св. Віта, Ратуша…
Пераезд у Польшчу.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

Video not available

Кажуць, што Прага – гэта горад, якім спакушаецца сэрца чалавечае.
Сімвал Прагі – Карлаў мост, упрыгожаны сапраўднай галерэяй скульптур, выкананых у стылі барока.
Старамесцкая плошча, вуліцы каля якой такія маленькія, што, падаецца, трапляеш у казачны свет. Сабор Святога Віта – галоўная святыня Чэхіі, якая ўзводзілася амаль 600 гадоў, і сёння здзіўляе сваёй прыгажосцю і дасканаласцю. Вацлаўская плошча – адна з самых вялікіх плошчаў не толькі Еўропы, але і ўсяго свету.

8 дзень Наведванне гіпермаркета ў Польшчы.
Начны пераезд. Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).
9 дзень Прыезд у Мінск.

 

Патрабаванні да пашпарта:

 

  • Павінен быць сапраўдны яшчэ мінімум тры месяцы пасля запланаванага выезду з Шэнгенскай зоны.
  • Мець як мінімум 2 чыстыя старонкі (з надпісам «візы»).
  • Мусіць быць выдадзены не больш як 10 гадоў назад на момант падачы ў амбасаду.
  • Не мець ніякіх пашкоджанняў.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку, запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці па тэлефонах:

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


девять + = тринадцать

Апошнія артыкулы