Тэмай XXXI Сусветных Дзён Моладзі ў Кракаве – 2016 з’яўляюцца словы «Дабрашчасныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць» (Мц. 5,7). Святы Айцец Францішак выбраў пятую з васьмі благаслаўленняў у пропаведзі Езуса на беразе Галілейскага Возера, каб падкрэсліць значнасць благаслаўленняў, якія з’яўляюцца сэрцам вучэнні Езуса Хрыста.
Усе Сусветныя Дні Моладзі, паводле задумы іх ініцыятара і заступніка св. Яна Паўла II – абапіраюцца на адной біблейскай думке, якая часта звязана з духоўнасцю дадзенага месца – гаспадара СДМ. Галоўная тэма суправаджае маладых людзей не толькі ў рамках падрыхтовак, яе змест будзе паглыбляцца таксама падчас самой падзеі: на катэхізацыі з біскупамі, а таксама ў словах і пропаведзі Святога Айца падчас Галоўных Падзей.
Час: 24 ліпеня – 2 жніўня 2016 г. |
Увага!
Ад’езд з Мінска: 24 ліпеня ў 18:00. Збор на д.ст. Дружная (што на адваротным баку пасажырскага чыгуначнага вакзала) – 17:40. Лёсаванне ў 17:45.
Просьба, не спазняцца!
Прыезд у Кракаў 25 ліпеня ў абед.
Вяртанне: выезд з Кракава 1 жніўня раніцай, заезд у Варшаву, вяртанне ў Мінск 2 жніўня раніцай.
Маршрут пілігрымкі: Мінск – Кракаў/Кракаў – Варшава – Мінск
У гэтай пілігрымке будзе выкарыстоўвацца “Пакет Паломніка” А.1, які ўключае ў сабе: пражыванне, харчаванне, транспарт у Кракаве, страхоўку, ранец паломніка.
Кошт “Пакета Паломніка” А.1 – 180 еўра (уключаны ў кошт пілігрымкі).
Больш падрабязна з “Пакетам Паломніка” можна азнаёміцца на афіцыйным сайце ВДМ “Кракаў-2016? – //www.krakow2016.com/ru/paket-palomnika
Праграма пiлiгрымкi:
24 ліпеня: Вячэрні выезд, Мiнск (ст. Дружная) ў 18:00. Збор ў 17:40. Лёсаванне ў 17:45. Начны пераезд мяжы. Транзiт Польшча.
25 ліпеня: Прыезд у Кракаў, размяшчэнне.
26 – 31 ліпеня: Удзел у ХХХІ Сусветным Дне Моладзі ў Кракаве з удзелам Святога Айца Францішка.
Праграма сустрэчы: //www.krakow2016.com/ru/programma-ru
1 жніўня: Ранішні выезд з Кракава, заезд у Варшаву, начны пераезд.
2 жніўня: Ранішні прыезд у Мiнск.
Патрабаванні да пашпарта:
- Павінен быць сапраўдны яшчэ мінімум тры месяцы пасля запланаванага выезду з Шэнгенскай зоны.
- Мець як мінімум 2 чыстыя старонкі (з надпісам «візы»).
- Мусіць быць выдадзены не больш як 10 гадоў назад на момант падачы ў амбасаду.
- Не мець ніякіх пашкоджанняў.
Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!
Падрабязнасці па тэлефонах: | |
|
|
Агляд праграмы Моладзевага фестывалю ў Кракаве
Фестываль будзе праходзіць з аўторка па пятніцу, паміж катэхезай і вячэрнімі сустрэчамі з Папам Францішкам. Гэта стане дадаткам да непаўторнай атмасферы СДМ.
“Фестываль моладзі” адбудзецца ў Кракаве і ваколіцах, дзе пераначуюць пілігрымы. Праграма фестывалю будзе паказаная на канцэртных сцэнах, у спецыяльных залах, клубах, на стадыёнах і спартыўных арэнах, г.зн. ва ўсіх даступных месцах.
На фестывалі можна будзе ўбачыць і пачуць:
— Малітву. Сусветныя дні моладзі – гэта перш за ўсё мерапрыемства рэлігійнага характару. Таму ў многіх касцёлах Кракава і яго ваколіцах будуць праходзіць малітоўныя сустрэчы і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
— Выставы. Падчас СДМ у Кракаве з’явіцца некалькі выстаў, арганізаваных не толькі прафесійнымі артыстамі, але таксама і таленавітымі пілігрымамі. Тэма гэтых выстаў будзе блізкая да дэвізу СДМ.
— Спорт. Спартыўныя мерапрыемствы карыстаюцца велізарнай папулярнасцю сярод моладзі, а дух здаровага саперніцтва дапамагае ва ўзаемаадносінах з іншымі людзьмі. Задача СДМ – аб’яднанне ў суполцы усіх, хто прыедзе ў Кракаў. Таму ў межах “Фестывалю моладзі” таксама плануецца “Фестываль спорту” – Юліяда. Адной з запланаваных падзей будзе Copa Cat?lica – футбольны матч, арганізаваны для пілігрымаў.
— Танцы. Разнастайнасць танцавальных формаў, ад балета да вулічных танцаў, дазволіць маладым людзям з усяго свету праявіць сваю крэатыўнасць. На адпаведных пляцоўках танцоры прадставяць культуру усіх кантынентаў, каб сваёй грацыяй і энергіяй праслаўляць Бога.
— Спектаклі. Тэатральныя прадстаўленні, арганізаваныя не толькі прафесійнымі артыстамі, а таксама і пілігрымамі закрануць тэму Божай міласэрнасці і гісторыі з жыцця святых.
— Музыку і спевы. СДМ – гэта магчымасць для розных хрысціянскіх ансамбляў рэпрэзентаваць сябе. Таму плануюцца выступленні як добра вядомых артыстаў, так і дэбютантаў, якія сваім жыццём і творчасцю распавядаюць пра сваю сувязь з Богам. Падчас папярэдніх СДМ на музычных сцэнах выступілі такія артысты, як Magda Anio?, Томэк Камінскі, Gospel Rain, The Kelly Family, Hillsong, а таксама Майкл Талбот – сусветна вядомы амерыканскі кампазітар. Камітэт CДМ-Кракаў-2016 ужо прымае заяўкі хрысціянскіх музыкаў.
Змест праграмы фестывалю будзе вядомы пасля зацвярджэння выступленняў Папскай радай па свецкіх справах.