logo piligrymka






Лісабон


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Лісабон самая заходняя сталіца кантынентальнай Эўропы. Горад займае выгоднае становішча на паўднёва – заходнім узбярэжжы Пірэнейскай паўвыспы, у шырокім вусце ракі Цежу, 15 км. ад Атлантычнага акіяна. Раёны гораду ляжаць усцяж лісабонскага ўзбярэжжа. Сучасныя высокія будынкі мегаполіса бліжэй да ўскрайкаў замяняюцца на маляўнічыя рыбацкія хаткі, якія злучаюцца ў невялікія паселішчы.
Лісабон – буйнейшы горад Партугаліі. У ім жыве каля 600 тысяч чалавек, а ў агламерацыі Вялікі Лісабон – каля 2,6 млн, што складае амаль чвэрць насельніцтва краіны.
Лісабон – горад з багатай гісторыяй, якая налічвае больш за 20 ст. У старажытных крыніцах горад упершыню ўзгадваецца ў ІІ стагоддзі да н.э. як буйное паселішча ібэрыйскага племя лузітанаў. Выгоднае месцазнаходжанне ў эканамічным плане спрыяла хуткаму росту горада. Напрыканцы ІІ ст. да н.э. горад быў захоплены Рымскай імпэрыяй. Пасля распаду Рымскай імпэрыі сюды прыйшлі плямёны вестготаў. У 714 годзе горад перайшоў пад уладу ісламскага халіфату. Арабскае панаванне цягнулася больш трох стагоддзяў. 25 кастрычніка 1147 году горад быў адваяваны ў маўраў, але сталіцай Партугаліі Лісабон стаўся толькі ў 1256 годзе. Лісабон праіснаваў адносна спакойна да 1 лістапада 1755 года, калі ў выніку мацнейшага землятруса быў разбуранны амаль да звання. Землятрус трываў 5 хвілін і выклікаў цунамі, хваля вады ўзнялася на 29 мэтраў. Загінула каля 90 тысяч чалавек. Аднавіўся горад толькі напрыканцы 18 ст. Адноўлены Лісабон зрабіўся аб’ектам увагі Банапарта Напалеона, і ў 1807 годзе ягоныя войскі захапілі яго. Лісабон шмат разоў рабіўся арэнай сутыкнення розных палітычных інтарэсаў, супакой прыйшоў пасля Другой сусветнай вайны.
Лісабон часта называецца пэрлінай партугальскіх гарадоў. У горадзе дасканала спалучаецца архітэктурная спадчына размаітых стыляў: тут можна ўбачыць цудоўны замак збудаваны ў 9 – 14 ст., раманскій сабор 12 ст., гатычны манастыр кармелітаў ( 1389 – 1423, зараз у ім месціцца археалагічны музэй), чароўныя палацы (Бэленскій палац, палац Мафра і палац Келуш – барока; палац Ажуда і палац Сан Бенту – класіцызм) і касцёлы, выкананыя ў стылях мануэліна і барока ( базіліка Ла Эштрэля, касцёла Святога Вінсэнта дзі Фора).
Асаблівай увагі заслугоўвае манастыр Жэранімуш. Гэта сімвал моцы і росквіту Партугаліі ў часы Эпохі Вялікіх Геаграфічных Вынаходніцтваў. Кароль Мануэль першы загадаў збудаваць манастыр для манахаў – іеранімітаў у знак падзякі Богу за паспяховую экспедыцыю Васкі да Гамы. Менавіта з гэтага месца ў 1497 годзе Васка да Гама ўзняў ветразі сваіх каравэл і выправіўся ў Індыю. У пачатку 16 ст., у 1502 годзе быў закладзены першы камень манастыра, які стаўся цудоўным прыкладам эўрапейскай готыкі і адлюстроўваннем марскіх матываў.
Новы будынак ужо тады выклікаў сенсацыю сярод сучаснікаў. Сёння манастыр з’яўляецца самым велічным і ўзнёслым помнікам Лісабона і ён занесены ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
У манастыры знаходзіцца грабніца Васкі да Гамы.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


два × четыре =

Апошнія артыкулы