logo piligrymka





У зоне падтаплення апынуўся горад Лурд


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

У двух дэпартаментах Францыі – Пірэнеі Атлантычныя і Верхнія Пірэнеі – на бліжэйшыя суткі захоўваецца вышэйшы, “чырвоны”, узровень трывогі. Яшчэ ў дзесяці дэпартаментах паўднёва-заходняй частцы краіны ўведзены «аранжавы» рэжым. Усё гэта звязана з праліўнымі дажджамі і пагрозай паводкі.

Узровень вады падняўся ў рацэ Гаў-дэ-По. У зоне падтаплення апынуўся горад Лурд і знакаміты храмавы комплекс. Адтуль эвакуіраваны тысячы паломнікаў, адменены намечаныя раней візіты, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Тут літаральна ўсё заліло вадой, мы прасілі ўсіх пілігрымаў адмяніць свае падарожжа да нас у бліжэйшы час, – заявілі прадстаўнікі храмавага комплексу. – Такая з’ява – у цэлым рэдкасць, але падобны патоп здарыўся ў кастрычніку 2012 года. Тады сума страт склала 2,5 млн. еўра. У гэты раз можа быць значна больш, але, перш чым даваць прыблізныя ацэнкі, трэба дачакацца, пакуль адступіць вада».

У мэтах бяспекі прыйшлося таксама адключыць падачу электрычнасці ў комплекс, у тым ліку і ў дом біскупа. Зроблена гэта для таго, каб пазбегнуць кароткага замыкання.

Сур’ёзны ўрон стыхія нанесла і суседняму дэпартаменту Верхняя Гарона, дзе свае дамы пакінулі каля тысячы чалавек. На месцы працуюць некалькі сотняў жандараў і супрацоўнікаў пажарна-выратавальнай службы. Аб ахвярах і пацярпелых пакуль не паведамляецца.

Горад Лурд з’яўляецца адным з буйных цэнтраў паломніцтва ў каталіцкім свеце. Тут знаходзіцца знакамітая пячора, у якой у 1858 мясцовай сялянскай дзяўчыне Бернадэт Субіру з’явілася Багародзіца, сказаўшы ўзвесці на гэтым месцы царкву. Праз некалькі гадоў цудоўная з’ява было афіцыйна прызнана царкоўнымі іерархамі, і з тых часоў у Лурд пачалося масавае паломніцтва вернікаў, многія з якіх знаходзяць потым вылечваюцца ад цяжкіх хваробаў. Штогод гэты Пірэнейскі гарадок наведваюць каля 6 млн. чалавек з больш за 70 краін свету.

 

www.expert.ru

Напісаць каментар

Адправіць каментар


+ семь = девять

Апошнія артыкулы