logo piligrymka






12.06.2016 – Пілігрымка ў Люрд, Францыя. Марыйны санктуарый – 12 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Люрд – адзін з самых наведвальных гарадоў не толькі ў Францыі, але і ва ўсёй Еўропе. Аднак не простыя турысты любяць шпацыраваць па ўтульных вулачках гэтага горада. Кожны год у Люрд прыязджаюць да 6 мільёнаў паломнікаў з надзеяй на цудоўнае вылячэнне…
Гісторыя гэтага цудатворнага месца бярэ свой пачатак з 1858 года, калі 11 лютага з адной 14-гадовай французскай хрысціянкай здарыўся цуд. Паводле падання, дачка млынара Бернадэт Субіру праходзіла ў той дзень па ўскраіне Люрда. Тут ёй насустрач выйшла жанчына з ружанцам у руках і сказала: “Я – Беззаганнае Зачацце”. З тых часоў Дзева Марыя з’яўлялася простай дзяўчыне 18 разоў, апошні раз – 16 чэрвеня. Акрамя Бернадэт, жанчыну ў белым ніхто не бачыў. Аднак у пячоры, дзе Дзева Марыя з’яўлялася дзяўчыне, раптам утварылася падземная крыніца, і пачалі адбывацца цуды: людзі вылечваліся ад розных хвароб.
Вядома, царква спачатку вельмі насцярожана паставілася да такіх заяў 14-гадовай Бернадэт. Аднак пасля дбайнай праверкі ўсіх выкладзеных дзяўчынай фактаў, у 1933 годзе яе кананізавалі пад імем святой Бернадэт, а Люрд стаў горадам цудаў і дзівосных ацаленняў.
Едуць у Люрд пілігрымы і з Беларусі, едуць у пошуках Бога, у пошуках цуду.
Магчымасць абмыцца крынічнай вадой, якая прадастаўляецца кожнаму незалежна ад яго светапогляду, – гэта магчымасць даверыць Богу свае хваробы і здароўе.
Апрача таго пілігрымы наведаюць найбольш памятныя месцы Парыжа і Прагі, велічныя саборы ў Кёльне і Падуі і Папскі замак у Авіньёне.

Маршрут пілігрымкі:
Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд /Люрд – Авіньён – Падуя – Прага – Мінск.

 

Час: 12 – 23 червеня 2016 г.
Кошт: 520€ + VISA 60€.
Праезд: аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
+375.33.3535110    +375.29.7080078
+375.29.6635110    +375.29.6020098

 

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, медстрахоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 7 сняданкаў  i 6 абедаў/вячэр. Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 170 €.

 

Праграма:

1 дзень
Выезд у 18.00 з Мінска.
Збор групы у 17.45 – адваротны бок чыгуначнага вакзала (ст. Дружная, пляцоўка для аўтобусаў на выездзе са станцыі).
Транзіт па Беларусі. Пераезд беларуска-польскай мяжы. Начны пераезд па тэрыторыі Польшчы.

2 дзень
Транзіт па тэрыторыі Польшчы. Прыезд у Ліхень.
Наведванне санктуарыя ў Ліхені – Базілікі Найсвяцейшай Багародзіцы Ліхеньскай – самай вялікай святыні ў Польшчы, 8-й у Еўропе і 12-й у свеце. Тут адбудзецца наша першая Св. Імша.
Мы таксама ўбачым вельмі прыгожы архітэктурна-паркавы комплекс.
Выезд з Ліхеня. Пераезд у атэль. Засяленне ў атэль. Вячера. Начлег.

3 дзень
Сняданак. Выезд. Транзіт па тэрыторыі Германіі. Прыезд у Кёльн.
Наведванне Кёльнскага сабору, які займае трэцяе месца ў спісе самых высокіх цэркваў свету і ўнесены ў спіс аб’ектаў Сусветнай культурнай спадчыны.
Выезд з Кёльна. Пераезд на начлег у атэль.

4 дзень
Сняданак. Выезд з атэля. Транзіт па тэрыторыі Францыі. Прыезд у Парыж. Наведванне Парыжа: Трыумфальная Арка, Елісейскія палі, Дом Інвалідаў, Марсава поле, Эйфелева вежа, Луўр, плошча Згоды, Сабор Парыжскай Божай Маці…
Па сучасных мерках Парыж – горад даволі невялікі і кампактны, па ім прыемна шпацыраваць пешшу, блукаць па ціхіх скверах і вулачках, якія захавалі чароўнасць былых эпох, па шумных плошчах і бульварах, дзе віруе жыццё. Парыж мае сваю ўласную ні да чаго не падобную атмасферу – пах ранішняй кавы, французскіх бліноў-крэпаў і парфумавых буцікаў, мелодыі вулічных музыкаў, гукі французскага шансону і мерны плёскат Сены. Парыж – горад-фантом. Калі здаецца, што ты яго ўжо добра ведаеш, ён зноў няўлоўна змяняецца. Штосьці заўсёды застаецца недасяжным для погляду нават самага скурпулёзнага вандроўцы і праз нейкі час абуджае настальгію па Парыжы, якая прымушае вяртацца сюды зноў…
Начны пераезд.

5 дзень
Прыезд у Люрд. Засяленне ў атэль. Наведванне санктуарыя. Святая Імша і малітва.
Вы зможаце ўзяць удзел у начной працэсіі са свечкамі… апісаць яе вельмі складана – гэта трэба ўбачыць, перажыць, адчуць сэрцам, таму што ўсе словы цьмянеюць перад гэтай выдатнай містэрыяй Веры і Святла.
Вячэра. Начлег у атэлі.

 

6 дзень
Сняданак. Час на малітву і адпачынак у ваколіцах Пірэнеяў.
Вячэра. Начлег у атэлі.
Люрд

7 дзень
Наведванне Авіньёна. Палац Рымскіх Папаў…
Акружаны прыгожымі зубчастымі сценамі, якія расцягнуліся больш чым на 4 км, Авіньён – адзін з найбуйнейшых і найпрыгажэйшых гарадоў у Правансе. Горад, што быў некалі папскай рэзідэнцыяй, багаты на шматлікія скарбы, але ні адзін з іх не можа параўнацца з Папскім палацам, самым вялікім гатычным палацам у Еўропе, занесеным ЮНЕСКА ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны.
Начлег у правінцыі Праванса (сняданак).

8 дзень
Транзіт па тэрыторыі Францыі і Італіі.
Начлег у ваколіцах Падуі, вячэра.

9 дзень
Сняданак. Наведванне Падуі.
Падуя – горад Святога Антонія, другога па старшынстве ўніверсітэта Італіі (дзе вучыўся Францыск Скарына), а таксама самага чароўнага цэнтру ў стылі позняй готыкі ў Паўночнай Італіі.
Традыцыйна Падую называюць горадам трох «без».
«Святы без імя» – бо Святога Антонія звычайна проста называюць «Святы».
«Кавярня без дзвярэй» – знакамітая кавярня Педрокі, дзверы якой калісьці не зачыняліся ніколі.
«Луг без травы» – галоўная плошча горада Прат дэла Вале. («Прат» па-італьянску «луг»).
Начны пераезд у Чэхію.

10 дзень
Прыезд у Прагу. Наведванне Прагі. Карлаў мост, Сабор Св. Віта, Рынкавы пляц.
Кажуць, што Прага – гэта горад, якім спакушаецца сэрца чалавечае. Сімвал Прагі – Карлаў мост, упрыгожаны сапраўднай галерэяй скульптур, выкананых у стылі барока. Старамесцкая плошча, вуліцы каля якой такія маленькія, што, падаецца, трапляеш у казачны свет. Сабор Святога Віта – галоўная святыня Чэхіі, якая ўзводзілася амаль 600 гадоў, і сёння здзіўляе сваёй прыгажосцю і дасканаласцю. Вацлаўская плошча – адна з самых вялікіх плошчаў не толькі Еўропы, але і ўсяго свету.
Начлег у атэлі ў Польшчы (Кудова Здруй), вячэра.

11 дзень
Сняданак. Транзіт па тэрыторыі Польшчы. Наведванне гіпермаркета.
Начны пераезд. Пераезд беларуска-польскай мяжы.

12 дзень
Вяртанне ў Мінск.

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку, запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

+375.29.6020098
+375.29.7080078

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− два = три

Апошнія артыкулы