logo piligrymka





Лурд ў Францыі адзін з найбуйнейшых асяродкаў Марыйнага культу ў свеце.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Лурд – гэта найбуйнейшы ў Францыі і адзін з найбуйнейшых асяродкаў Марыйнага культу ў свеце. Таму Лурд гэта мэта шматлікіх пілігрымак розных людзей з розных частак зямлі. Кожны год Лурд наведвае каля 6 мільёнаў чалавек з усяго свету (пераважна ў перыяд з сакавіка па кастрычнік). Толькі тых, хто спадзяецца знайсці тут выздараўленне ад сваіх хвароб, што год прыязджае больш за 70 тысяч. Крыніцы каталіцкага касцёла сцвярджаюць, што толькі за першыя 50 гадоў паломніцтва атрымалі поўнае выздараўленне ад самых розных хвароб мінімум 4000 чалавек.
Паводле вучэньня Рыма-каталіцкага касцёла 11 лютага 1858 у Масабельскіх пячорах 14-гадовай Бернардэце Субіру аб’явілася Багародзіца, прадстаўляючыся ёй на мясцовым дыялекце: “Que soy era Immaculada councepciou” – “Я Беззаганнае зачацце”. Аб’яўленне Марыі паўтарылася 18 разоў. Каталіцкі касцёл спачатку адмоўна паставіўся да прызнанняў дзяўчыны, яе нават заключылі ў карцэр, дзе яна і знаходзілася да таго часу, пакуль аб’яўленні не прыпыніліся. Зрабіўшы дэталёвы аналіз аб’яўленняў, касцёл прызнаў іх аўтэнтычнасць. Пазней на месцы аб’яўленняў у 1874 годзе была ўсталявана фігура Мадоны Лурд, а потым была ўзведзена на ахвяраванні простых вернікаў неагатычная базіліка ў гонар Беззаганнай, Нотр-Дам дэ Лурд (Notre-Dame de Lourdes). Узроўнем ніжэй паўстала неавізанційская базіліка ў гонар ружанца (Basilique du Rosaire).
На тэрыторыі санктуарыюма знаходзіцца і падземная базіліка Пія X ( Basilique Souterraine St-Pie X), у якой адначасова могуць змесціцца да 20 тысяч чалавек.
Апрача базілік пілігрымы наведваюць гроту Цудаў і гроту Аб’яўленняў. У адной з гротаў Бернардэта ў свой час выявіла крыніца цудоўнай вады, якую можна набраць з сабой у ёмкасці. Непадалёк ад гротаў ўстаноўлены шэсць жаночых і адзінаццаць мужчынскіх купеляў, дзе хворыя могуць абмыць сваё цела і спадзявацца на ласку аздараўлення і паглыбленне веры.
Сама Бернадэта Субіру ў 1866 годзе ўступіла ў манастыр у Няверы, а ў 1933 годзе пасля сваёй смерці, была кананізаваная і далучаная да супольнасці святых.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


× два = два

Апошнія артыкулы