logo piligrymka





10.06.2012 – Пілігрымка ў Люрд, Францыя. Марыйны санктуарый (12 дзён).


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Люрд – Марыйны санктуарый, у які штогод прыбывае каля 6 000 000 паломнікаў з усяго свету. Едуць у Люрд  пілігрымы і з Беларусі ў пошуках Бога, у пошуках цуда.  Магчымасць абмыцца крынічнай вадой, якая прадастаўляецца кожнаму незалежна ад яго жыццёвага светапогляду – гэта магчымасць даерыць Богу свае хваробы і здароўе.

Апрача таго пілігрымы наведваюць найбольш памятныя месцы Парыжа і Прагі, велічныя саборы ў Кёльне і Падуі і папскі замак у Авіньёне.

Маршрут пілігрымкі:
Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд /Люрд – Авіньён – Падуа – Прага – Мінск

Час: 10 – 21 чэрвеня 2012 г.
Кошт: 520 еўра + VISA

[map style=”width: 300px ; height:200px ; float:right; margin:5px 5px 5px 5x; border: 1px solid black;” address=”Lourdes,France” marker=”yes” maptype=”ROADMAP” z=”14″]

Праграма

1 дзень
Выезд з Беларусі (Мінск)
Транзіт па Беларусі/начны пераезд.
Пераезд беларуска – польскай мяжы (Брэст)

2 дзень
Транзіт па Польшчы. Наведванне санктуарыюма ў Ліхэні. (Св. Імша)
Начлег у гатэлі каля нямецкай мяжы, вячэра + сняданак.

3 дзень  
Транзіт па Нямеччыне.
Наведванне сабора ў Кёльне
Начлег у гатэлі, сняданак.  

4 дзень
Транзіт па Францыі.
Наведванне Парыжа. ( Лувр, Нотэр Дам, Вежа Эйфеля, Елісейскія палі…)
Начны пераезд.

5 дзень
Люрд. Святая Імша і малітва.
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

6 дзень
Люрд. Час на малітву і адпачынак у ваколіцах Пірэней
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

7 дзень
Наведванне Авіньёна. Палац Рымскіх Пап.
Начлег у правінцыі Праванса (сняданак).

8 дзень
Транзіт па Францыі і Італіі.
Начлег у ваколіцах Падуі (вячэра + сняданак).

9 дзень
Наведванне Падуі, базылікі св. Антонія падуанскага,
універсытэту, дзе вучыўся Францішак Скарына.
Начны пераезд у Чэхію.

10 дзень
Наведванне Прагі. Карлаў мост, Сабор Св. Віта, Рынкавы пляц.
Начлег у гатэлі, у Польшчы (вячэра + сняданак). Kudowa Zdroj

11 дзень  
Транзіт / Польшча. Наведванне гіпермаркета.
Начны пераезд. Пераезд беларуска – польскай мяжы (Брэст)

12 дзень  
Вяртанне ў Мінск

Начлег у гатэлях і дамах пілігрымаў прадугледжвае вячэру і сняданак.
Пакой у дамах пілігрымаў па 4 асобы (Польшча: Ліхэнь і Чэнстэхова)
Пакой у гатэлях ад 2 да 4 асоб (Нямеччына, Францыя, Італія)

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.5187227
+375.29.6187299

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


два + семь =

Апошнія артыкулы