logo piligrymka





Санктуарый у Лурдзе зноў адчынілі для тысяч пілігрымаў


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Санктуарый у Лурдзе 22 кастрычніка зноў адчынілі для тысяч пілігрымаў!

Па волі неба ён быў зачынены 20 і 21 кастрычніка, бо акурат з-за паводкі, якая была тут у гэтыя дні не было магчымасці наведаць святыню. Праз багатыя ападкі рака Гав-дэ По выйшла з берагоў. Масабэльскі грот – месца аб’яўлення Марыі быў цалкам заліты вадой. У суботу 20 кастрычніка нават прыйшлося эвакуаваць каля 500 паломнікаў.

22 кастрычніка дзверы санктуарыя зноў адчыніліся для пілігрымаў.

Санктуарый у Лурдзе ўзнік на месцы марыйных аб’яўленняў. У 1858 г. у Масабьельскім гроце на паўночным склоне Пірэнеяў Марыя 18 разоў аб’явілася 14-гадовай дзяўчынцы Бэрнардэце Субіру. Падчас аб’яўленняў Марыя заклікала яе піць ваду з крыніцы, якая знаходзілася непадалёку, і ўмывацца гэтай вадою. З той пары лурдская вада лічыцца лячэбнай, і менавіта ў Лурдзе найбольш адбываецца цудаў аздараўлення.

Гэта самы вядомы ў свеце марыйны санктуарый, куды штогод пілігрымуе каля 5 мільёнаў вернікаў. Ён папулярны таксама і сярод хрысціянаў з Беларусі. Piligrymka.by штогод ладзіць паломніцтвы да гэтага святога месца. Варта таксама зазначыць, што ў мінулым годзе ў Лурдзе з’явілася  праваслаўная святыня. Яе ў сваю чаргу ахвотна наведваюць вернікі праваслаўнай канфесіі, якія разам з католікамі прыязджаюць у Лурд.

 

Паводка ў Лурдзе 21 кастрычніка 2012:

Напісаць каментар

Адправіць каментар


девять − два =

Апошнія артыкулы