logo piligrymka





27.08.2014 – Пілігрымка ў Люрд, Францыя. Марыйны санктуарый – 12 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Люрд – Марыйны санктуарый, у які штогод прыбывае каля 6 000 000 паломнікаў з усяго свету. Едуць у Люрд пілігрымы і з Беларусі ў пошуках Бога, у пошуках цуда. Магчымасць абмыцца крынічнай вадой, якая прадастаўляецца кожнаму незалежна ад яго жыццёвага светапогляду – гэта магчымасць даерыць Богу свае хваробы і здароўе.

Апрача таго пілігрымы наведваюць найбольш памятныя месцы Парыжа і Прагі, велічныя саборы ў Кёльне і Падуі і папскі замак у Авіньёне.

Маршрут пілігрымкі:
Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд /Люрд – Авіньён – Падуя – Прага – Мінск

Час: 27 жніўня – 7 верасня 2014 г.
Кошт: 520 еўра + VISA

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, мед. страхоўка, пражыванне ў гатэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 7 сняданкаў  i 6 абедаў/вячэр. Пражыванне ў 2/4 асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 170€.

Увага! Папярэдні запіс у паломніцтва адкрыты! Колькасць месцаў – абмежавана. Рэгіструйцеся цяпер – заўтра будзе позна!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Праграма

1 дзень
Выезд з Беларусі (Мінск)
Транзіт па Беларусі/начны пераезд.
Пераезд беларуска – польскай мяжы (Брэст)

2 дзень
Транзіт па Польшчы. Наведванне санктуарыюма ў Ліхэні. (Св. Імша)
Начлег у гатэлі каля нямецкай мяжы, вячэра + сняданак.

3 дзень
Транзіт па Нямеччыне.
Наведванне сабора ў Кёльне
Начлег у гатэлі, сняданак.

4 дзень
Транзіт па Францыі.
Наведванне Парыжа. ( Лувр, Нотэр Дам, Вежа Эйфеля, Елісейскія палі…)
Начны пераезд.

5 дзень
Люрд. Святая Імша і малітва.
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

6 дзень
Люрд. Час на малітву і адпачынак у ваколіцах Пірэней
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

7 дзень
Наведванне Авіньёна. Палац Рымскіх Пап.
Начлег у правінцыі Праванса (сняданак).

8 дзень
Транзіт па Францыі і Італіі.
Начлег у ваколіцах Падуі (вячэра + сняданак).

9 дзень
Наведванне Падуі, базылікі св. Антонія падуанскага,
універсытэту, дзе вучыўся Францішак Скарына.
Начны пераезд у Чэхію.

10 дзень
Наведванне Прагі. Карлаў мост, Сабор Св. Віта, Рынкавы пляц.
Начлег у гатэлі, у Польшчы (вячэра + сняданак). Kudowa Zdroj

11 дзень
Транзіт / Польшча. Наведванне гіпермаркета.
Начны пераезд. Пераезд беларуска – польскай мяжы (Брэст)

12 дзень
Вяртанне ў Мінск

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.6020098
+375.29.7080078

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


+ девять = десять

Апошнія артыкулы