logo piligrymka





04.07.2015 – востраў Мальта Апостала Паўла – 10 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

У хрысціянскім свеце Мальта вядомая па пропаведзі Апостала Паўла. У 60-м годзе апостал апынуўся на гэтым востраве, калі карабель, на якім ён плыў у Рым, пацярпеў крушэнне. Але ж апагей росквіту хрысціянства прыпаў на перыяд з 1530 па 1798 гг., калі гэты востраў быў перададзены ва ўладанне рыцарам Св. Яна Іерусалімскага. Сёння ў гэтай краіне налічваецца 365 святыняў! А гэта значыць – не менш, чым ў Рыме. На Мальце 3 помнікі занесены ў спіс сусветнай спадчыны, і яшчэ 7 знаходзяцца ў чарзе. Тэрыторыя ж самой Мальты амаль роўная плошчы Мінска.

Мальтыйскія астравы налічваюць каля 7000 гадоў. Захаваліся помнікі эпохі неаліту, акурат на гэты перыяд прыпадае залаты час для невялічкага вострава, што размешчаны на поўдзень ад Італіі.

Таму, калі хочаце дакрануцца да сусветнай і еўрапейскай культуры – едзьце на Мальту. Хочаце пажыць у краіне, дзе каталіцызм з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй, – едзьце на Мальту. Хочаце наведаць 8 базілік за 8 дзён – едзьце на Мальту! Хочаце арганізаваць сабе непаўторны адпачынак у добрай кампаніі – запрашаем на Мальту разам з намі.

Час: 4 — 13 лiпеня 2015 г.
Кошт: 800 € + VISA 60 €.

Даплата за аднамесны нумар у атэлi – 250 еўра.

УВАГА! Інфармацыя для пілігрымаў.

БАГАЖ:

1. Сумка, якая здаецца у багаж, - 15 кг.

2. Ручны багаж – толькi АДНА сумка. Фотаапарат, кампутар i iншыя дробныя рэчы павiнны быць пакладзеныя ў АДНУ сумку10 кг + памер сумкi павiнен быць / 55*40*20 см.

Калі ласка, сачыце за навінамі!

Праграма:
1. Праграма на Мальце прадугледжвае штодзённы адпачынак на моры.

2. Апрача адпачынку кожны дзень мы запрашаем на ўдзел у малiтве. Мальта – гэта востраў апостала Паўла.

3. Абавязкова будзе экскурсiя ў сталiцу Мальты, Валету. Горад, якi быў збудаваны рыцарамi мальтыйскага ордэна. Мы наведаем сабор Св. Яна Хрысцiцеля, убачым працу славутага мастака Караваджа, пашпацыруем вулiцамi горада, збудаванага паводле ўсiх канонаў горадабудаўнiцтва.

4. У кошт уваходзiць аднадзённая экскурсiя на востраў Гоза.
Гоза – другі па велічыні востраў Мальтыйскага архіпелага. Ён размешчаны на поўнач ад Мальты. Наведаем паломнiцкую базiлiку Та Пiну.

5. Факультатыўна, пры жаданнi, можна сабрацца ў групу i правесцi дзень у блакiтнай лагуне, дзе вада крыштальнай чысцiнi, а вакол - цудоўныя краявiды. Можна таксама праехацца ўздоўж Мальты на чырвоным аутобусе з адчыненым дахам, наведваючы старажытную сталiцу Мальты Мдзiну і мясцiны, звязаныя з жыццём апостала Паўла.

У кошт уваходзіць:

- трансфер Мінск – Вроцлаў – Мінск;
- авія пералёт;
- трансфер аэрапорт–атэль–аэрапорт на Мальце;
- пражыванне ў атэлі (сняданак+вячэра), двухмесныя нумары;
- экскурсія ў Валету; 
- экскурсія на востраў Гоза – (трансфер аўтобус+параход і абед уваходзяць у кошт).

Патрабаванні да пашпарта:

  • Павінен быць сапраўдны яшчэ мінімум тры месяцы пасля запланаванага выезду з Шэнгенскай зоны.
  • Мець як мінімум 2 чыстыя старонкі (з надпісам «візы»).
  • Мусіць быць выдадзены не больш як 10 гадоў назад на момант падачы ў амбасаду.
  • Не мець ніякіх пашкоджанняў.

 

Колькасць вольных месцаў абмежаваная!

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку, запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Дата і назва пілігрымкі.............
Вашае імя ................................
Ваша прозвішча ......................
Горад .......................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email ..................
Колькасць месцаў ..................

Вашае паведамленне:

(14-15)+1=? 

 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

 

8 Responses to "04.07.2015 – востраў Мальта Апостала Паўла – 10 дзён."

  1. Кристина пишет:

    Здравствуйте!А в каком городе находится отель и сколько полных дней занимает отдых без переезда?

  2. Юры Барок пишет:

    г. Bugibba. 7 начэй/вячэры, сняданкi i 6 поуных дзен

  3. Марына пишет:

    Цi уваходзiць авiяпералёт у кошт паездкi?

  4. Дыяна пишет:

    Так, Марына, авіапералет уваходзіць у кошт пілігрымкі.

  5. Ірэна пишет:

    Які кошт для васьмігадовага дзіцяці?

  6. кс. Вячаслаў пишет:

    кошт для дзіцяці залежыць ад таго, колькі асабаў яго будзе суправаджаць…

  7. Iрэна пишет:

    Пiлiгрымка на Мальту ” Слядамi Апостала Паула” з 30.05-08.06. атрымалася вельмi цiкавая.
    У хрысцiянскiм свеце Мальта вядомая па пропаведзi Апостала Паула. За 6 дзен мы наведалi сталiцу Мальты- Валету, сабор Св.Яна Xрысцiцеля, убачылi працу славутага мастака Караваджа. Пабылi на востраве Гоза , дзе наведалi паломнiцкую базiлiку Та Пiну. Цудоуны дзень правялi у блакiтнай лагуне, дзе вада крыштальнай чысцiнi. Таксама праехалi уздоуж Мальты на чырвоным аутобусе з адчыненым дахам, наведалi старажытную сталiцу- Мдзiну i мясцiны, звязаныя з жыццем Апостала Паула. Вялiкая падзяка кс.Юрыю за цiкавае падарожжа, дапамогу, апеку, навуку. Таксама падзяка Дыяне за добрую арганiзацыю i падрыхтоуку пiлiгрымкi. Планую падарожнiчаць з вамi далей.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− семь = два

Апошнія артыкулы