logo piligrymka





03.06.2017 – востраў Мальта Апостала Паўла. Адпачынак на моры. – 9 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Мальтыйскія астравы налічваюць каля 7000 гадоў. Захаваліся помнікі эпохі неаліту, акурат на гэты перыяд прыпадае залаты час для невялічкага вострава, што размешчаны на поўдзень ад Італіі.

У хрысціянскім свеце Мальта вядомая па пропаведзі Апостала Паўла. У 60-м годзе апостал апынуўся на гэтым востраве, калі карабель, на якім ён плыў у Рым, пацярпеў крушэнне. Але ж апагей росквіту хрысціянства прыпаў на перыяд з 1530 па 1798 гг., калі гэты востраў быў перададзены ва ўладанне рыцарам Св. Яна Іерусалімскага. Сёння ў гэтай краіне налічваецца 365 святыняў! А гэта значыць – не менш, чым ў Рыме. На Мальце 3 помнікі занесены ў спіс сусветнай спадчыны, і яшчэ 7 знаходзяцца ў чарзе. МальтаТэрыторыя ж самой Мальты амаль роўная плошчы Мінска.

Таму, калі хочаце дакрануцца да сусветнай і еўрапейскай культуры – едзьце на Мальту. Хочаце пажыць у краіне, дзе каталіцызм з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй, – едзьце на Мальту. Хочаце наведаць 8 базілік за 6 дзён – едзьце на Мальту! Хочаце арганізаваць сабе непаўторны адпачынак у добрай кампаніі – запрашаем на Мальту разам з намі.

 

 

Час: 3 – 12 чэрвеня 2017 г.
Кошт: 800€ + VISA 60€.
Праезд: самалёт + аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

 Увага! Збор групы на д.ст. Дружная пляцоўка для аўтобусаў (д.ст.Дружная знаходзіцца на адваротным боку чыгуначнага вакзала “Мінск-Пасажырскі”) 3 чэрвеня  у 22:10. Выезд ў 22.30.

Паглядзіце месца збору на фатаграфіі.

Клiкнiце на фота, каб паглядзець у маштабе.

 

Вылет з Вроцлава: 04 чэрвеня ў 21:05, прылёт у Валету ў 23:55.
Вылет з Валеты: 11 чэрвеня ў 17:55, прылёт у Вроцлаў ў 20:40

Багаж:
1. Сумка, якая здаецца у багаж, - 15 кг.
2. Ручны багаж – толькi АДНА сумка. Фотаапарат, кампутар i iншыя дробныя рэчы павiнны быць пакладзеныя ў АДНУ сумку10 кг + памер сумкi павiнен быць / 55*40*20 см.

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
+375.33.3535110    +375.29.7080078
+375.29.6635110    +375.29.6020098

 

У кошт уваходзіць:

- трансфер Мінск – Вроцлаў – Мінск;
- авія пералёт;
- трансфер аэрапорт–атэль–аэрапорт на Мальце;
- пражыванне ў атэлі (сняданак+вячэра), двухмесныя нумары;
- экскурсія ў Валету; 
- экскурсія на востраў Гоза – (трансфер аўтобус+параход і абед уваходзяць у кошт).

 Даплата за аднамесны нумар у атэлi – 250 еўра.

Мальта


Праграма:
1. Праграма на Мальце прадугледжвае штодзённы адпачынак на моры.

2. Апрача адпачынку кожны дзень мы запрашаем на ўдзел у малiтве. Мальта – гэта востраў апостала Паўла.

3. Абавязкова будзе экскурсiя ў сталiцу Мальты, Валету. Горад, якi быў збудаваны рыцарамi мальтыйскага ордэна. Мы наведаем сабор Св. Яна Хрысцiцеля, убачым працу славутага мастака Караваджа, пашпацыруем вулiцамi горада, збудаванага паводле ўсiх канонаў горадабудаўнiцтва.

4. У кошт уваходзiць аднадзённая экскурсiя на востраў Гоза.
Гоза – другі па велічыні востраў Мальтыйскага архіпелага. Ён размешчаны на поўнач ад Мальты. Наведаем паломнiцкую базiлiку Та Пiну.

5. Факультатыўна, пры жаданнi, можна сабрацца ў групу i правесцi дзень у блакiтнай лагуне, дзе вада крыштальнай чысцiнi, а вакол - цудоўныя краявiды. Можна таксама праехацца ўздоўж Мальты на чырвоным аутобусе з адчыненым дахам, наведваючы старажытную сталiцу Мальты Мдзiну і мясцiны, звязаныя з жыццём апостала Паўла.

 

даведацца больш  – 10 прычын наведаць Мальту – клiк тут!

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

 

Колькасць вольных месцаў абмежаваная!

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку, запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


девять − = семь

Апошнія артыкулы