logo piligrymka





30.05.2015 – востраў Мальта Апостала Паўла – 10 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Мальтыйскія астравы налічваюць каля 7000 гадоў. Захаваліся помнікі эпохі неаліту, акурат на гэты перыяд прыпадае залаты час для невялічкага вострава, што размешчаны на поўдзень ад Італіі.

У хрысціянскім свеце Мальта вядомая па пропаведзі Апостала Паўла. У 60-м годзе апостал апынуўся на гэтым востраве, калі карабель, на якім ён плыў у Рым, пацярпеў крушэнне. Але ж апагей росквіту хрысціянства прыпаў на перыяд з 1530 па 1798 гг., калі гэты востраў быў перададзены ва ўладанне рыцарам Св. Яна Іерусалімскага. Сёння ў гэтай краіне налічваецца 365 святыняў! А гэта значыць – не менш, чым ў Рыме. На Мальце 3 помнікі занесены ў спіс сусветнай спадчыны, і яшчэ 7 знаходзяцца ў чарзе. Тэрыторыя ж самой Мальты амаль роўная плошчы Мінска. Мальта

Таму, калі хочаце дакрануцца да сусветнай і еўрапейскай культуры – едзьце на Мальту. Хочаце пажыць у краіне, дзе каталіцызм з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй, – едзьце на Мальту. Хочаце наведаць 8 базілік за 8 дзён – едзьце на Мальту! Хочаце арганізаваць сабе непаўторны адпачынак у добрай кампаніі – запрашаем на Мальту разам з намі.

Час: 30 мая — 8 чэрвеня 2015 г.
Кошт: 800 € + VISA 60 €.

Даплата за аднамесны нумар у атэлi – 250 еўра.

УВАГА! Інфармацыя для пілігрымаў:

Выезд з Мінска: (д/с «Дружная») 30 мая –  сбор ў  23:30.

Вылет з Вроцлава: 31 мая ў 20:55, прылёт у Валету ў 23:45.
Вылет з Валеты: 7 чэрвеня ў 17:45, прылёт у Вроцлаў ў 20:30.Мальта

БАГАЖ:

1. Сумка, якая здаецца у багаж, – 15 кг.

2. Ручны багаж – толькi АДНА сумка. Фотаапарат, кампутар i iншыя дробныя рэчы павiнны быць пакладзеныя ў АДНУ сумку10 кг + памер сумкi павiнен быць / 55*40*20 см.

Калі ласка, сачыце за навінамі!

Праграма:
1. Праграма на Мальце прадугледжвае штодзённы адпачынак на моры.

2. Апрача адпачынку кожны дзень мы запрашаем на ўдзел у малiтве. Мальта – гэта востраў апостала Паўла.

3. Абавязкова будзе экскурсiя ў сталiцу Мальты, Валету. Горад, якi быў збудаваны рыцарамi мальтыйскага ордэна. Мы наведаем сабор Св. Яна Хрысцiцеля, убачым працу славутага мастака Караваджа, пашпацыруем вулiцамi горада, збудаванага паводле ўсiх канонаў горадабудаўнiцтва.

4. У кошт уваходзiць аднадзённая экскурсiя на востраў Гоза.
Гоза – другі па велічыні востраў Мальтыйскага архіпелага. Ён размешчаны на поўнач ад Мальты. Наведаем паломнiцкую базiлiку Та Пiну.

5. Факультатыўна, пры жаданнi, можна сабрацца ў групу i правесцi дзень у блакiтнай лагуне, дзе вада крыштальнай чысцiнi, а вакол – цудоўныя краявiды. Можна таксама праехацца ўздоўж Мальты на чырвоным аутобусе з адчыненым дахам, наведваючы старажытную сталiцу Мальты Мдзiну і мясцiны, звязаныя з жыццём апостала Паўла.

У кошт уваходзіць:

– трансфер Мінск – Вроцлаў – Мінск;
– авія пералёт;
– трансфер аэрапорт–атэль–аэрапорт на Мальце;
– пражыванне ў атэлі (сняданак+вячэра), двухмесныя нумары;
– экскурсія ў Валету; 
– экскурсія на востраў Гоза – (трансфер аўтобус+параход і абед уваходзяць у кошт).

Патрабаванні да пашпарта:

  • Павінен быць сапраўдны яшчэ мінімум тры месяцы пасля запланаванага выезду з Шэнгенскай зоны.
  • Мець як мінімум 2 чыстыя старонкі (з надпісам «візы»).
  • Мусіць быць выдадзены не больш як 10 гадоў назад на момант падачы ў амбасаду.
  • Не мець ніякіх пашкоджанняў.

 

Колькасць вольных месцаў абмежаваная!

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку, запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− четыре = один

Апошнія артыкулы