logo piligrymka





2 лютага ў г. Арура асвяцілі фігуру Маці Божай, якая патрапіць ў Кнігу рэкордаў Гінеса.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

У г. Арура (Балівія) 2 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне 45-метровай фігуры Дзевы Марыі з дзіцяці Іісусам на руках. Гэта самая вялікая фігура ў Лацінскай Амерыцы такога кшталту. Яна вышэй за Іісуса ў Рыа на 7 метраў. Аднак, на жаль, саступае 1 метр славутай статуі Свабоды ў Нью-Ёрку.

Фігура будавалася чатыры гады. Казне горада, яна абышлася ў 1 мільён і 200 тысяч даляраў. Згодна з першапачатковымі планамі, фігуру павінны будуць ўсталяваць на вяршыні гары Санта-Барбара, гэта 3845 метраў вышэй за ўзровень мора. Жыхары Балівіі у сваёй большасці гэта католікі. Асабліва Марыю ўшаноўваюць шахцёры. Рэлігійнае пакланенне пераплялося з нацыянальнай культурай. Штогод 2 лютага, калі католікі адзначаюць свята Ахвяраванне Іісуса ў святыні, а раней яно   святкавалася як свята Маці Божай Грамнічнай, ў Арура распачынаеца карнавал, прысвечаны Дзеве Марыі, якая сустракае шахцёраў у штольнях, акурат так называецца папулярны тут вобраз Марыі. Дарэчы, гэты карнавал ЮНЕСКА уключыла ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Фактам ёсць тое, што зараз фігура Марыі ў Арура, самая вялікая ў паўднёвым паўшар’і. А таму цалкам верагодна, што яна вельмі хутка патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса. Наогул самая высокая фігура ў свеце, якая мае рэлігійны характар, знаходзіцца ў Кітаі. Гэта статуя Буды Вясенняга храма, яе рост 128 метраў, а разам з пастаментам 153 метра. Была збудавана ў 2002 г.

Хацелася б спадзявацца, што сапраўды, як казаў Расіо Памінтэль, мэр Арура, на асвячэнні фігуры Марыі, што ўсталяванне фігуры Божай Маці паспрыяе павялічэнню веры жыхароў Арура.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


шесть × = двадцать четыре

Апошнія артыкулы