logo piligrymka






Раскрываючы таямніцы іконы Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

У кожнай хрысціянскай краіне ёсць вобраз Маці Божай, які абараняе  і заступаецца за свай народ. Найбольш вядомыя ў хрысціянскім свеце выявы Маці Божай у Люрдзе, у  гарах Ля Салета (Францыя) і Фаціме (Партугалія). Гэтыя мейсцы напоўненыя таямніцамімі аб’яўлення Панны Марыі. Тысячы пілігрымаў з усяго свету з штогод накіроўваюцца ў месцы з’яўлення з паклонам да Маці Божай, просьбамі і малітвамі да яе.

Але сэрца Панны Марыі адкрыта  для дзяцей Божых не толькі ў гэтых месцах. Сіла яе цудатворнай любові праяўляецца і ў іншых краінах. У Польшчы свае малітвы ўзносяць хрысціяне Маці Божай Чэнстахоўскай, заступніцай Беларусі выступае Маці Божая Будслаўская. На Святой Зямлі ў Назарэце ёсць храм Панны Марыі, дзе прадстаўлены іконы з выявай Мадонны, як апякункі кожнай з краін свету: Непал, Грэцыя, Францыя, Італія, Іспанія, Партугалія, Польшча і інш…

Таксама і ў Літве ёсць ікона Маці Божай, якая ўшаноўваецца каталікамі і праваслаўнымі  хрысціянамі з асаблівай і глыбокай павагай. Гэта ікона Божай Маці, якая знаходзіцца ў капліцы Вострай Брамы ў Вільні. Адсюль у каталікоў яна завецца: “Аушрос Варту Дзева Моціна”, а праваслаўныя яе называюць: “Віленская Вастрабрамская Маці Божая”. Ікона гэтая – каштоўны дар з мінулага. Тут у Панны Марыі шукаюць суцяшэння не толькі мясцовыя жыхары, але і пілігрымы з многіх краін.

У 1993 годзе падчас візіту ў Літву  Папа Ян Павел II адправіў урачыстую імшу ў капліцы Аушрос Варту перад абоазом Маці Божай. Наведваючы літоўскую сталіцу Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II таксама ўшанаваў Вастрабрамскі абраз. Рымскі пантыфік і Маскоўскі першаіерарх маліліся аб заступніцтве перад цудатворнай іконай. Кожны па-свойму.

Шматлікія таямніцы і паданні сабраныя вакол іконы. Каму давялося пабываць у Вільні і патрапіць у капліцу Вострай Брамы ды памаліцца перад цудатворным абразом, той не запамятае ніколі вачэй Марыі і ейнага цудоўнага позірку. Абраз, які называецца першапачаткова па месцы паходжання Корсунскім, а па зместу – Дабравешчанскім, адлюстроўвае сабой Багародзіцу са складзенымі на грудзях рукамі і схіленай галавой, нібыта Яна знаходзіцца ў сузіранні дзіўных таямніц. Цудатворны вобраз Маці Божай Вастрабрамскай адносіцца да рэдкага тыпу выявы Багародзіцы без маленькага Ісуса на руках. Як лічаць мастацтвазнаўцы, Вастрабрамскі абраз з’яўляецца часткай кампазіцыі Дабравешчання. Дзева Марыя намаляваная ў момант з’яўлення арханёла Гаўрыіла.

Урачысты  акт каранацыі абраза паводле  дэкрэта папы рымскага Пія XI быў  здзейснены 2 ліпеня 1927 г. мітрапалітам варшаўскім кардыналам Аляксандрам Какоўскім ў прысутнасці ўсяго польскага епіскапату, Юзафа Пілсудскага і прэзідэнта Польшчы Ігнацы Мосціцкага перад катэдральным саборам пад праліўным дажджом. Пасля каранацыі ў 1928 годзе абраз быў змешчаны ў капліцы ў адмысловым металічным кантэйнеры, які засцерагае яго ад пажараў і злодзеяў.

Маці  Міласэрнасці з Вострай Брамы  ў Вільні шануецца ўсімі хрысціянамі  як заступніца Беларусі і Літвы. Святочным днём ўшанаваньня іконы прыняты 16 лістапада. Штогод у перыяд святочнага тыдня здзяйсняюць паломніцтвы ў Вільню на свята Маці Божай Вострабрамскай тысячы паломнікаў. Яе абраз ёсць у шматлікіх беларускіх храмах, як каталіцкіх, так і праваслаўных.

 

матэрыял падрыхтавала,
Анна Гружэўская

Напісаць каментар

Адправіць каментар


+ семь = пятнадцать

Апошнія артыкулы