logo piligrymka





04.11.2017 – Пiлiгрымка у Мексiку. Санктуарый Мацi Божай Гвадэлупскай – 12 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Наша пілігрымка на амерыканскі кантынент адбудзецца ў перыяд 4-16 лістапада 2017. Кошт: 2690 USD + VISA.

Чаму мы накіроўваемся туды?  Вядома, што ікона Святой Марыі Гвадэлупскай з’яўляецца самай шанаванай у Лацінскай Амерыцы. Каталіцкі касцёл прызнаў гэты абраз цудадзейным . Першая згадка аб гэтай іконе датуецца 1649 г. Пра абраз упершыню распавёў сучаснікам запіс Луіса Ласо дэ ла Вега. Паводле гэтых згадванняў ікона была напісана ў 1531 г. У гонар Багародзіцы Гвадэлупскай у гэты перыяд у Мексіцы быў пабудаваны храм, куды да гэтага часу пілігрымуе каля 14 мільёнаў вернікаў у год.

Таксама ёсць іншыя цікавыя факты.  Вядома, што  спецыялісты НАСА знайшлі абраз, на якім намаляваны вобраз Божай Маці. Вобраз Марыі не толькі мае пульс, але яго тэмпература таксама здзіўляе, бо складае 36,6 градусаў, як у здаровага жывога чалавека. Эксперты НАСА сцвярджаюць, што ікона намаляваная фарбамі, якія раней яшчэ не знаходзілі на нашай планеце.

Навукоўцы даследавалі абраз Божай Маці з Гвадэлупы , які па сцвярджэннях мясцовых жыхароў валодаў унікальнымі ўласцівасцямі. Сенсацыйным для навукоўцаў стаў вынік афтальмалагічнага аналізу вачэй з абраза. Сятчатка вока Божай Маці памяншалася пры набліжэнні святла і павялічвалася, калі святло прыглушалася або аддалялася. Іншымі словамі вочы на іконе рэагавалі на свет, як вочы жывога чалавека.

Тэмпература палатна, на якім быў намаляваны вобраз, адпавядала нармальнай тэмпературы жывога чалавечага цела, і складала 36,6 градусаў па Цэльсіі.
Яшчэ больш неверагодным стала выяўленне каля абраза пульса. Праслухаўшы вобраз стэтаскопам, аказалася, што біццё пульсу іконы складае 115 удараў у хвіліну. Менавіта так б’ецца сэрца плоду ва ўлонні цяжарнай жанчыны.

Даследаванне фарбаў, якімі намаляваны «жывы» вобраз, выявіла яшчэ адну загадку. Склад гэтых фарбаў невядомы сучаснай навуцы, ён не можа быць ні мінеральнага, ні прыроднага паходжання, і нічога падобнага раней не знаходзілі на нашай Зямлі.

З гэтым абразом ужо адбываліся незвычайныя выпадкі. Так, у пачатку ХХ стагоддзя ў непасрэднай блізкасці ад іконы заклалі бомбу з вялікім радыусам дзеяння. Выбух знішчыў усё вакол, акрамя загадкавай іконы , якая засталася зусім непашкоджанай.

Навукоўцы адзначылі невялікія «дзівацтвы» на іконе. Рукі Панны Марыі былі намаляваныя рознымі адценнямі – адна была святлей другой. Па меркаваннях вучоных , такое адрозненне можа азначаць адзінства паміж чалавечымі расамі. Крыж на шыі, на думку навукоўцаў, можа быць сімвалам інкультурацыі хрысціянства ў супольнасць ацтэкаў.

Спецыялісты НАСА працягнуць даследаванне загадкавай іконы.

У праграме падарожжа: Mexico Citi – Teotihuacan – Xochimilco – Queretaro – Tonantzintla – Taxco – La Quebrada show – Acapulco (на Ціхім акіяне).

Папярэдняя рэгістрацыя ў пілігрымку адкрыта. Усе разам рыхтуемся ў Мексіку!

 

Час: 4 – 16 лiстапада, 2017 г. (на дзень альбо два можа быць зменены)

Кошт: 2690 USD + VISA

Праезд: аўтобус турыстычнага класа + самалёт

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

У кошт уваходзiць:

  • аўтобусны трансфер Мiнск – Варшава – Мiнск, пералёт Варшава – Мехiко Ciтi – Варшава;
  • наземныя аўтобусныя трансферы ў Мексiцы;
  • пражыванне ў гатэлях 4* i 5* (мясцовы стандарт);
  • харчаванне тып HB (сняданак/вячэра) i тып all inclusive у Акапулька;
  • пражыванне у 2-асабовых пакоях;
  • апека праваднiка;
  • багаж, iнфармацыйная прадукцыя, памяткi, кошты рэалiзацыi праграмы, абавязковыя чаявыя;

 

У кошт не ўваходзіць:

  • медыцынская страхоўка;
  • афармленне шматразовай шэнгенскай вiзы.

 

 

Праграма:

1 дзень
Трансфер – Пералёт
Аўтобусны трансфер Мiнск – Варшава. Пералёт Варшава – Мехiка. Засяленне ў гатэль, вячэра, адпачынак.

2 дзень
Музей антрапалогii i гiсторыi – City Tour – Падарожжа у Xochimilco
Сняданак. наведванне кафедральнага сабора Мехiка (сталiца Мексiкi), Iмша. Знаёмства з гiстарычнай часткай сталiцы Мексiкi. Наведванне музея антрапалогii i гicторыi, аднаго з найлепшых у Лацiнскай Амерыцы. Знаёмства з даiспанскай культурай i жыццём мексiканскiх iндзейцаў. Плаванне на каляровых чаўнах па старажытных каналах ацтэкаў у раёны Xochimilco пад музыку i мексiканскiя фальклорныя спевы mariachi i marimba. Абед/вячэра на месцы.

3 дзень
Базiлiка Мацi Божай Гвадэлупскай – Пiрамiды Teotihuacan
Сняданак. Наведванне плошчы Трох Культур, месца важных гiстарычных падзей Мексiкi. Наведванне санктуарыя Мацi Божай Гвадэлупскай, Iмша у адной з каплiц святынi. Вольны час. Пераезд да Teotihuacan, старажытнага цырыманiяльна-адмiнiстрацыйнага цэнтра. Знаёмства з пiрамiдамi Месяца i Сонца, жадаючыя, могуць узняцца угору каб пабачыць Алею Мёртвых. Абед/вячэра ў лакальнай рэстарацыi, мексiканская кухня. дэгустацыя тэкiлы i pulque. Вяртанне ў гатэль.

4 дзень
Tepotzotlan – Tula – Queretaro
Сняданак. Наведванне Tepotzotlan, прыгожага гарадка каланiяльных часоў, дзе айцы iезуiты збудавалi семiнарыю Святога Марцiна i касцёл у гонар Святога Францiшка Ксавэрыя, аднаго з самых цудоуных касцёлаў эпохi мексiканскага барока. Пераезд да Tuli, знiклай цывiлiзацыi тальтэкаў (палац тысячы калон, фiгуры атлантаў у святынi Quetzalcoatla.) Пераезд да каланiяльнага места Queretaro, шпацыр па гiстарычных вулiцах; касцёл i кляштар Святога Крыжа, плошча зброi, старажытны аквадук.Імша. Пераезд у гатэль у Queretaro, засяленне i вячэра.

5 дзень
Tenando del Aire – Cholula – Tonatzintla – PueblaParian, дзе можна набыць рэгiянальныя вырабы з керамiкi. Пераезд у гатэль, засяленне i вячэра.

6 дзень
Puebla – Cuernavaca – Taxco
Сняданак у гатэлi. Святая iмша у адным з касцёлаў. Пераезд у Taxco, мексiканскую “сталiцу срэбра”. Па дарозе праязджаем праз Cuernavaca – горад вечнай вясны. Засяленне ў гатэль Taxco, з якога адкрываецца цудоўны вiд на горад. Вячэра ў рэстарацыi гатэля. Жадаючыя, за дадатковую аплату могуць скарыстацца паслугамi транспарта i наведаць горад увечары.

7 дзень
Taxco – Cacahuamilpa – Acapulco
Сняданак. Святая iмша. Шпацыр па вулiцах Taxco, горадзе, якi расквiтнеў, дзякуючы сваiм вялiкiм прыродным запасам срэбра. Пераезд да пячор Cacahuamilpa – самых вялiкiх i прыгожых ва ўсёй лацiнскай Амерыцы. Пераезд у Acapulco, самы вядомы курорт на беразе Цiхага акiяна. Засяленне ў гатэль з опцыяй All Inclusive (3-разовае харчаванне, безалкагольныя i лакальныя алкагольныя напоi, ручнiкi, лежакi, парасоны як пры гатэльным басейне, так i на пляжы бясплатна).

8 дзень
Acapulco – Рэйс па затоцы Acapulco – La Quebrada show
Сняданак. Iмша ў каплiцы гатэля. Прыватны адпачынак на пляжы. Пасля абеду прапануецца воднае падарожжа па затоцы Acapulco, каб ацанiць прыгажосць месцазнаходжання гэтага
Сняданак. Пераезд да Tenando del Aire. Імша. Наведванне гарадка Cholula, дзе знаходзiцца адна з самых вялiкiх пiрамiд у свеце. Жадаючыя могуць узняцца на верхавiну разбуранай пiрамiды, дзе збудавана святыня Santa Maria de Remedios. Знаёмства з мясцовым кiрмашом i экзатычнымi мексiканскiмi прысмакамi. Пераезд да Tonatzintla з касцёлам эпохi  барока. Пераезд да Puebli, “Горада Анёлаў” – улюбёны горад св. Яна Паўла. Шпацыр па вулiцах старажытнага горада, якi поўнiцца будынкамi каланiяльнай эпохi – Катэдра, Casa de Alfenique, касцел св. Дамiнiка з прыгожай каплiцай ружанца, Салодкая вулiца. Наведванне кiрмашу El горада. Магчымасць паназiраць за слыннымi скокамi ў ваду са скалы Quebrada, якiя праславiлi Acapulco на ўвесь свет. Вяртанне ў гатэль.

9 дзень
Acapulco
Самастойны адпачынак на моры. 3-разовае харчаванне. Імша.

10 дзень
Acapulco – Cuernavaca – Mexico City
Сняданак. Пераезд да Mexico City. Па дарозе наведваецца фазэнда Hernana Corteza, канквiстадора Мексiкi. Абед i Святая iмша на фазэндзе Vista Hermosa.
Прыбыццё ў сталiцу, засяленне ў гатэль, начлег.

11 дзень
Mexico City
Сняданак. Наведванне санктуарыя Мацi Божай Гвадэлупскай, Імша падзякi i развiтання. Абед. Пераезд у аэрапорт. Пералёт у Варшаву.

12 дзень
Варшава
Аўтобусны трансфер Варшава – Мiнск. Завяршэнне пiлiгрымкi.

 

Патрабаванні да пашпарта:

  • Павінен быць сапраўдны яшчэ мінімум тры месяцы пасля запланаванага выезду з Шэнгенскай зоны.
  • Мець як мінімум 2 чыстыя старонкі (з надпісам «візы»).
  • Мусіць быць выдадзены не больш як 10 гадоў назад на момант падачы ў амбасаду.
  • Не мець ніякіх пашкоджанняў.

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.33.3535110
+375.29.6635110

+375.29.7080078
+375.29.6020098

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


четыре + = шесть

Апошнія артыкулы