logo piligrymka





Piligrymka.by дорыць падарункі. Далучайся і ты – дапамажы Святому Мікалаю.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Дарагія сябры!
Мы стаім на парозе 2013 года. Мінае год 2012, мы яшчэ больш пасталелі. Аднак, нам не перастае мроіцца пра цуды і не знікае жаданне атрымоўваць падарункі.
 Piligrymka.by у гэтым калядным часе, калі нябёсы цалуюцца з зямлёй і мы святкуем цуд Божага нараджэння, хоча, каб у жыцці вашым і вашых блізкіх адбыўся яшчэ адзін хоць і невялічкі цуд. Дзеля гэтага запрашаем вас далучыцца да выканання місіі Святога Мікалая, якога мы ўсе добра ведаем яшчэ з маленства па ягоных падарунках.
 Вам неабходна да 14 студзеня 2013 г. зарэгістрыраваць прозвішча і імя вашага блізкага чалавека (форма размешчана ніжэй), якому б вы хацелі даслаць падарунак, запісаць яго паштовы адрас з індэксам, па жаданні напісаць сваё імя з прозвішчам, і мы вышлем яму падарунак. У падарунку будзе насценны перакідны каляровы каляндар на 2013 год з  пазначанымі хрысціянскімі святамі паводле праваслаўнага і каталіцкага стыляў.
 Каляндар на беларускай мове – гэта вернасць нашым беларускім нацыяльным традыцыям. У календары на кожны месяц змешчаныя фотаздымкі фрэсак з Расонскага касцёла. Сюжэты прысвечаныя евангелічнай тэматыцы
 і станаўленні хрысціянства ў Беларусі – гэта вернасць хрысціянскім каштоўнасцям. У каляндары знойдзеце выбітных постацяў з нашай славутай гісторыі. Торвальд Вандроўнік (хрост полацка 986г.), Еўфрасііня Полацкая, Францыск Скрына, мучанікі за веру ХХ ст. – гэта ўсе тыя, дзякуючы сведчанням каторых мацнее наша вера.
Давайце дарыць падарункі. І хай для кожнага з нас год 2013 будзе годам веры!
Верце ў Бога, верце ў сябе, верце ў нашу Бацькаўшчыну!

Кс. Вячаслаў Барок

 

Апошнія артыкулы