logo piligrymka





Апошняя магчымасць трапіць на фэст сусветнага значэння ў Фаціму, Партугалія.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Больш за 100  гадоў таму пра горад Фаціма ніхто і не ведаў, гэта было абсалютна нічым не адметнае і, нават можна сказаць, забытае ўсімі мястэчка. Сур’ёзныя перамены адбыліся 13 мая 1917 года. Менавіта ў гэты дзень трое маленькіх пастухоў з Фацімы – 10-гадовая Люцыя Сантуш, яе стрыечная сястра Жасінта і стрыечны брат Францішак – сталі сведкамі сапраўднага цуду: аб’яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі. Недалёка ад роднай Фацімы дзеці ўбачылі зіхоткую постаць Панны ў галінах вялікага дубу.
Панна Марыя аб’яўлялася пастушкам кожны 13 дзень месяца на працягу паўгода. У час апошняга яе аб’яўлення –13 кастрычніка – каля гэтага самага дрэва сабралася ўжо каля 70 тысяч паломнікаў. А на наступны дзень па ўсёй Партугаліі разнеслася вестка, што некалькі калек з тых, хто бачыў Маці Божаю, цудоўным чынам ацаліліся…
Калі на месцы з’ўлення ў 1944 годзе быў пабудаваны храм, у яго з усёй Партугаліі сталі прыязджаць хворыя і калекі. У спецыяльна адведзенае месца побач з базілікай прыхажане прыносяць зробленыя з воску часткі цела (страўнікі, голавы, печань, ногі…) у надзеі на вяртанне да жыцця. Па каталіцкай традыцыі шлях да храма і назад паломнік павінен зрабіць на каленях.
Падчас падарожжа ў Фаціму пілігрымы наведаюць таксама найбольш славутыя марыйныя санктуарыі ў Еўропе: Ліхень, Люрд, Чэнстахову. Ушануюць рэліквіі апостала Якуба ў Санцьяга дэ Кампастэла – першым месцы пешага супольнага хрысціянскага пілігрымавання ў Еўропе. Наведваюць найпрыгажэйшыя катэдральныя саборы ў Парыжы, Барселоне і Кёльне. І, згодна са старажытнай традыцыяй пілігрымаў, будзе магчымасць абмыцца ў водах акіяна, што сімвалізуе пачатак новага жыцця.

Маршрут пілігрымкі:

Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд – Санцьяга дэ Кампастэла – Фаціма / Фаціма – Барселона – Падуя – Чэнстахова – Мінск

 

Час: 06 – 21 лiпеня 2017 г.
Кошт: 680€ + VISA 60€.
Праезд: аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

Увага! Збор групы ў 17:45 на д.ст. Дружная пляцоўка для аўтобусаў  (д.ст.Дружная знаходзіцца на адваротным боку чыгуначнага вакзала “Мінск-Пасажырскі”).
Паглядзіце месца збору на фатаграфіі.

Клiкнiце на фота, каб паглядзець у маштабе.

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
+375.33.3535110    +375.29.7080078
+375.29.6635110    +375.29.6020098

 

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, мед. страхоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 10 сняданкаў i 9 абедаў/вячэр.
Пражыванне ў пакоях на 2 і 4 чалавекі.
Пражыванне ў аднамесным нумары прадугледжвае даплату 250 €.
Дадаткова аплочваецца: наведванне Лiсабона i Атлантычнага акiяна – 30 € (па жаданні).

 

Праграма:

1 дзень
Збор групы у 17.45 – адваротны бок чыгуначнага вакзала (ст. Дружная, пляцоўка для аўтобусаў на выездзе са станцыі).
Выезд у 18.00 з Мінска.
Транзіт па Беларусі. Пераезд беларуска-польскай мяжы. Начны пераезд па тэрыторыі Польшчы.

2 дзень
Транзіт па тэрыторыі Польшчы. Прыезд у Ліхень.
Наведванне санктуарыя ў Ліхені – Базілікі Найсвяцейшай Багародзіцы Ліхеньскай – самай вялікай святыні ў Польшчы, 8-й у Еўропе і 12-й у свеце. Тут адбудзецца наша першая Св. Імша.
Мы таксама пабачым вельмі прыгожы архітэктурна-паркавы комплекс.
Выезд з Ліхеня. Пераезд у атэль. Засяленне ў атэль. Вячера. Начлег.

3 дзень
Сняданак. Выезд. Транзіт па тэрыторыі Германіі. Прыезд у Кёльн.
Наведванне Кёльнскага сабору, які займае трэцяе месца ў спісе самых высокіх цэркваў свету і ўнесены ў спіс аб’ектаў Сусветнай культурнай спадчыны.
Выезд з Кёльна. Пераезд на начлег у атэль.

4 дзень
Сняданак. Выезд з атэля. Транзіт па тэрыторыі Францыі. Прыезд у Парыж. Наведванне Парыжа: Трыумфальная Арка, Елісейскія палі, Дом Інвалідаў, Марсава поле, Эйфелева вежа, Луўр, плошча Згоды, Сабор Парыжскай Божай Маці…
Па сучасных мерках Парыж – горад даволі невялікі і кампактны, па ім прыемна шпацыраваць пешшу, блукаць па ціхіх скверах і вулачках, якія захавалі чароўнасць былых эпох, па шумных плошчах і бульварах, дзе віруе жыццё. Парыж мае сваю ўласную ні да чаго не падобную атмасферу – пах ранішняй кавы, французскіх бліноў-крэпаў і парфумавых буцікаў, мелодыі вулічных музыкаў, гукі французскага шансону і мерны плёскат Сены. Парыж – горад-фантом. Калі здаецца, што ты яго ўжо добра ведаеш, ён зноў няўлоўна змяняецца. Штосьці заўсёды застаецца недасяжным для погляду нават самага скурпулёзнага вандроўцы і праз нейкі час абуджае настальгію па Парыжы, якая прымушае вяртацца сюды зноў…
Начны пераезд.

5 дзень
Прыезд у Люрд. Засяленне ў атэль. Наведванне санктуарыя. Святая Імша і малітва.
Вы зможаце ўзяць удзел у начной працэсіі са свечкамі… апісаць яе вельмі складана – гэта трэба ўбачыць, перажыць, адчуць сэрцам, таму што ўсе словы цьмянеюць перад гэтай выдатнай містэрыяй Веры і Святла.
Вячэра. Начлег у атэлі.

6 дзень
Сняданак. Транзіт па тэрыторыі Іспаніі.
Засяленне ў атэль (Санцьяга дэ Кампастэла). Вячэра. Начлег у атэлі.

7 дзень
Сняданак. Наведванне базілікі Св. Якуба ў Санцьяга дэ Кампастэла.
Санцьяга дэ Кампастэла, сталіца аўтаномнай супольнасці Галісія, паўстала вакол Санцьягскага сабору – найбуйнейшага цэнтру паломніцтва. З 1985 года старая частка горада занесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Горад Санцьяга дэ Кампастэла вельмі сімвалічны для вернікаў і каталіцкай царквы ў цэлым. Каштоўнасць і важнасць яму надаюць ў першую чаргу пахаваныя тут астанкі Святога Якуба. Кожная вуліца, плошча і закуток гэтага старажытнага горада, ахутаныя лёгкім туманам і тояць у сабе атмасферу легенды і чараўніцтва.
Знакаміты Шлях Святога Якуба, што пралягаў па ўсёй Еўропе, скончыўся менавіта ў Санцьяга дэ Кампастэла. Вернікі з усяго свету да гэтага дня наведваюць горад і Санцьягскі сабор. Больш за сотню тысяч паломнікаў праходзяць кожны год шлях апостала Якуба і дасягаюць канчатковага яго пункту – Санцьяга дэ Кампастэла, дзе спачываюць астанкі святога.
Прераезд у Фаціму. Засяленне ў атэль.

8 дзень
Сняданак. Наведванне Фацімы. Св. Імша.
Вольны час для малітвы і разважанняў.
Вячэра. Начлег у атэлі.

9 дзень
Сняданак. Вольны час у Фаціме.
Пры жаданні можна будзе паехаць на бераг акіяну і наведаць Лісабон.
Лісабон – самая заходняя сталіца Еўропы. Еўрапейскі кантынент абрываецца на мысе Каба дэ Рока недалёка ад горада, а далей за ім распасціраецца толькі бязмежны Атлантычны акіян. У Лісабоне на кожным кроку можна сустрэць напамін пра імперскае мінулае горада: велічныя саборы, прыгожыя палацы, пампезныя помнікі каралям і маркізам. У горадзе можна без стомы падымацца і спускацца па крутых вуліцах, якія часта пераходзяць у лесвіцы, разглядаць чароўныя “азулежуш” (кафлі на сценах дамоў), фатаграфаваць вокны з кветкавымі вазонамі, малюсенькія балкончыкі і маляўніча развешаную на іх бялізну, услухоўвацца ў гукі гарадскога рамансу “фаду” і гучанне партугальскай мовы – трохі шапялявае і вар’яцкі прыгожае.
Вячэра. Начлег у атэлі.

10 дзень
Сняданак. Транзіт па тэрыторыі Іспаніі. Засяленне ў атэль (Сарагоса). Вячэра. Начлег у атэлі.

11 дзень
Сняданак. Пераезд у Барселону. Наведванне Барселоны (Саграда Фамілія, Каза Пэдрэра…).
Ганарлівая прыгажуня Барселона, выдатная ў сваіх вытанчаных і смелых рысах, – галоўны сімвал і сталіца Каталоніі, сапраўдная жамчужына турыстычнай Іспаніі. Багатая гісторыя, цудоўныя славутасці, найсмачнейшая кухня і непаўторная атмасфера робяць падарожжа ў Барселону яркім і незабыўным. Горад, прасякнуты прыгажосцю, проста не можа пакінуць абыякавым – той, хто трапіў сюды хоць раз, хочацца вяртацца зноў і зноў…
Начны пераезд.

12 дзень
Транзiт па тэрыторыі Францыі, Iталiі. Прыезд у Падую. Засяленне у атэль. Вячэра. Начлег у атэлі.

13 дзень
Сняданак. Наведванне Падуi. Сабор Св. Антонiя. Св. Імша.
Падуя – горад Святога Антонія, другога па старшынстве ўніверсітэта Італіі (дзе вучыўся Францыск Скарына), а таксама самага чароўнага цэнтру ў стылі позняй готыкі ў Паўночнай Італіі.
Традыцыйна Падую называюць горадам трох «без».
«Святы без імя» – бо Святога Антонія звычайна проста называюць «Святы».
«Кавярня без дзвярэй» – знакамітая кавярня Педрокі, дзверы якой калісьці не зачыняліся ніколі.
«Луг без травы» – галоўная плошча горада Прат дэла Вале. («Прат» па-італьянску «луг»).
Начны пераезд.

14 дзень
Прыезд у Чэнстахову. Размяшчэнне ў доме Пілігрыма (па 4 чалавекі ў пакоі).
Наведванне Кляштара Паўлінаў. Цудоўны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай ці Яснагорскай (па назве гары, на якой стаіць кляштар), апякункі Польшы. Св. Імша. Вольны час.
Вячэра. Начлег у доме Пілігрыма.

15 дзень
Выезд з Чэнстаховы. Наведванне гіпермаркета. Транзіт па тэрыторыі Польшчы. Начны пераезд.

16 дзень
Вяртанне ў Мінск.

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

 

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.33.3535110
+375.29.6635110

+375.29.6020098
+375.29.7080078

 

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


один × = девять

Апошнія артыкулы