logo piligrymka





Мы стаім паміж 2012 г. і 2013 г. і дзякуем вам – 1450 пілігрымам, што былі разам з намі.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

1450 паломнікакаў з Беларусі ў 2012 годзе наведала святыя месцы па ўсім свеце разам з Piligrymka.by.
Найбольшай папулярнасцю карысталіся пілігрымкі на Святую Зямлю. На ёй пабывалі 360 чалавек. Алеж абсалютным рэкардсменам стаў рымскі напрамак. Разам з ўдзельнікамі моладзевага спаткання Тэзэ на Новы год у Рыме пабывала 430 чалавек.
За мінулы год упершыню было арганізавана паломніцтва на Мальту. Востраў Святога  Апостала Паўла наведала 35 паломнікаў. Як звычайна, не бракавала ахвотнікаў прыняць удзел і ў 16-дзённым падарожжы па святынях Еўропы, наведваючы Фацімскае месца аб’яўленняў Маці Божай ў Партугаліі. Пераадолець адлегаласць у 10 тысяч кіламетраў аўтобусам адважыліся 55 чалавек. А ў блізкую нам Вільню з’ездзілі аж 230 пілігрымаў.
Piligrymka.by вельмі ўдзячная ўсім, хто у 2012 г быў разам з намі. Дзякуй, што вы едзеце ў падарожжа, не звяртаючы ўвагі на канфесійную прыналежнасць. Мы – католікі, праваслаўныя, пратэстанты добра разумеем, што наша сіла ў адзінстве. Асаблівую ўдзячнасць выказваем святарам з Віцебскай дыяцэзіі, якія падарожнічылі разам з намі: кс. Андрэю Куліку, Віталю Галецу і Вячаславу Адамовічу. І нашым сталым партнёрам, з якімі мы разам робім добрую справу, арганізоўваючы пілігрымкі для ўсіх ахвотнікаў. Мы ўдзячныя айцам-капуцынам: правінцыялу Андрэю Жылевічу, Алегу Шэндзе, Арыушу Малыску, айцам-марыянам: Вячаславу Пялінку і Андрэю Сідаровічу, айцу Аляксандру Уласу  з ордэна францысканцаў, айцу Юрыю Находку з кармелетанскага ордэна , сёстрам-эўхарысткам з Вільні і Полацка.
За інфармацыйную падтрымку і асвятленне падзеяў з пілігрымак, дзякуем парталу Catholic.by і часопісу “Авэ Марыя”.
Piligrymka.by – шлях веры для кожнага. Дзякуй усім, хто ідзе разам з намі.
Хай Бог блаславіць ў Новым 2013 годзе.

 

Ад імя ўсіх супрацоўнікаў Piligrymka.by
каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі
кс. Вячаслаў Барок

2 Responses to "Мы стаім паміж 2012 г. і 2013 г. і дзякуем вам – 1450 пілігрымам, што былі разам з намі."

  1. Александр Суша пишет:

    Вялiкi дзякуй, Вам Вячаслаў i супрацоўнікам Piligrymka.by! Да новых сустрэч!

  2. Ірына Гайдук пишет:

    Дзякуй вялікі за працу. Збылася мара майго жыцця – наведаць Рым і Ватыкан. Вельмі прыемна было быць у пілігрымцы. Асаблівая удзячнасць кс. Юрыю

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− четыре = один

Апошнія артыкулы