logo piligrymka





Нотр-Дам дэ Пары (Парыж).


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Сярод храмаў Францыі сабор Парыжскай Божай Маці вылучаецца стрыманнай веліччу свайго аблічча. Па прыгажосці, прапорцыям, па ступені адлюстравання ідэй гатычнага мастацтва гэты сабор прадстаўляе сабой унікальную з’яву. Сёння, гледзячы на яго цалкавіты і гарманічны ансамбль, немагчыма паверыць, што храм будаваўся амаль 200 гадоў, шматразова перарабляўся і капітальна рэстаўраваўся.
Будаўніцтва яго пачалося ў 1163 г.,калі першы камень ў аснаванне сабора заклаў папа Аляксандр ІІІ. Галоўны алтар храма быў асвечаны ў траўні 1182 г., а ў студзені 1185 г., прыехаўшы ў Парыж, патрыярх Іерусалімскі адслужыў у саборы святочную імшу. Да 1196 г. храм быў амаль завершаны, працы працягваліся толькі на галоўным фасадзе.
Паўстаўшы сабор уражваў сваёй прыгажосцю. Даўжыня яго складала 130 м, вышыня вежаў – 69 м. Адначасова храм мог змясціць 9 тыс. чалавек.
Фасады сабора багата ўпрыгожаны скульптурамі, асабліва шыкоўна аформлены парталы. Скульптуры ўсіх трох парталаў з’яўляюцца аднымі з лепшых твораў сярэднявечча. Яны аб’яднаны адной агульной задумай: паказаць гісторыю хрысціянства ад грэхападзення да Страшнага суда. З каменных упрыгожванняў фасада Нотр-Дам дэ Пары цікавыя знакамітыя статуі хімер, усталяваныя на верхней пляцоўцы сабора пад вежамі.
У інтэр’еры сабора дамінуе шэры колер камня, з якога ўзведзены муры храма. Ад гэтага адразу ўзнікае адчуванне халоднасці. Раней у саборы было яшчэ больш цёмна, і таму прыйшлося прабіваць новыя вокны ў бакавых сценах, таму што цэнтральны неф вельмі кепска асвятляўся. Яго высокія скляпенні ўздымаюцца ў амаль бясконцую вышыню. Вышыня цэнтральнага нефа складае 35 м, і ў спалучэнні з параўнальна невялікай шырынёй і лёгкасцю канструкцыі свода гэта стварае адчуванне вышыні і велічы.
Як і ў іншых гатычных храмах, у Норт-Дам дэ Пары няма насценнага жывапісу, і адзінай крыніцай колеру ў аднастайна-шэрым інтэр’еры з’яўляюцца шматлікія вітражы, устаўленыя ў пераплёты высокіх вокнаў. Сонечнае святло, пранікаючы праз іх, залівае храм цэлай вясёлкай адценняў. Гэта гульня колераў змякчае аднаадценне пабудовы і надае інтэр’еру сабора феерычную раскошу і разам з тым таямнічасць.
Выявы на вітражах выкананыя ў адпаведнасці з сярэднявечнымі канонамі. На вокнах хора знаходзяцца сцэны з зямнога жыцця Збаўцы, на вітражах бакавых сценаў – фрагменты з жыцця святых. А вітражы вялікага, дыяметрам 13 м., вакна-ружы ўключаюць ў сябе каля 80 сцэнаў са Старога запавета. Вітражы вельмі пацярпелі ў часы Французскай рэвалюцыі. Але не толькі вітражы, але і сам храм мог не дажыць да нашых дзён: у кіраўнікоў французскай рэвалюцыі Нотр-Дам дэ Пары выклікаў асаблівую злосць, і храм пацярпеў значна больш чым іншыя саборы Францыі. Калі Віктар Гюго пісаў свой знакаміты раман “Сабор Парыжскай Маці Божай”, храм быў амаль знішчаны. Але ў 1841-1864 гг. была праведзена капітальная рэстаўрацыя сабора, а перад яго фасадам утворана плошча, што існуе і сёння.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


шесть × шесть =

Апошнія артыкулы