logo piligrymka





Падарожжа шляхам святых Кірыла і Мяфодзія.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Падарожжа шляхам святых Кірыла і Мяфодзія

Piligrymka.by па-ранейшаму запрашае ў падарожжы. Сярод арганізаваных паломніцтваў ёсць адзін незвычайны маршрут, які вось ужо некалькі гадоў карыстаецца папулярнасцю ў пілігрымаў. Можна падумаць, што гэта дарога ў Іерусалім або ў Рым. Аднак паездка, якую варта здзейсніць, — гэта пілігрымка па слядах святых Кірыла і Мяфодзія, што адбудзецца 5–13 мая 2012 г.

Іх лічаць апосталамі славян і Еўропы. Яны распачалі хрысціянізацыю славянскіх плямёнаў з ваколіц чэшскага Велеграда. Прапаведвалі на абшарах Маравіі і Кіеўскай Русі. Святыя Кірыл і Мяфодзій апрацавалі першы славянскі алфавіт. Паводле старажытнай традыцыі, цела св. Мяфодзія спачывае ў Велеградзе. Менавіта ў гэты горад будзе ляжаць ваш шлях з Беларусі, калі вы рашыцеся на паездку з Piligrymka.by.

У чым жа незвычайнасць маршруту да слаўнага Велеграда — сталіцы апосталаў славян? Распавяду аб паездцы, здзейсніўшы якую вы дакладна не пашкадуеце, як не пашкадавала калісьці я — аўтар гэтага матэрыялу. Набліжаўся мой чарговы адпачынак. Выбіраючы сярод мноства альтэрнатыў, абрала паездку па слядах святых Кірыла і Мяфодзія з Piligrymka.by. Бясспрэчным плюсам свайго выбару палічыла: кошт паездкі, час і, канешне, цікавы маршрут. Кракаў — сэрца старой і сучаснай Польшчы. Браціслава — для многіх невядомая і неадкрытая славянская сталіца. Каралеўская і раскошная Вена. Прага — у многім прыгажэйшая за Рым. Будапешт — горад плошчаў, палацаў і паркаў, знакаміты набярэжнай Дуная. І Велеград, які кранае сваёй святасцю.


Добрая арганізацыя, адукаваныя гіды, насычаная праграма, утульны начлег — што можа быць лепшай асновай для адпачынку? А пачнецца ён з Кракава — культурнай сталіцы Еўропы, аднаго з самых модных гарадоў свету. Прагулка па старым мястэчку Кракава і незвычайнае адчуванне падарожжа ў мінулую эпоху. Абед у адным з вулічных рэстаранаў і дэгустацыя польскіх нацыянальных страваў: журака, флякаў, зразаў. Цэнтр старога горада і яго сэрца — Мар’яцкі касцёл. На плошчы — помнік Адаму Міцкевічу, нашаму слыннаму земляку. Універсітэцкі касцёл, дзе і па сённяшні дзень захавалася традыцыя пасвячэння ў студэнты. І, канешне, велічны Вавель — рэзідэнцыя польскіх каралёў. Сёння гэта асяродак рэнесанснай культуры, зрэшты як і сам Кракаў. Апошні калісьці ў сувязі з палітычнымі падзеямі саступіў сваё сталічнае месца Варшаве, аднак пакінуў лідарства за прыгажосцю. У Вавельскім катэдральным касцёле адбываліся каранацыі польскіх каралёў, тут знаходзіцца і пахавальная капліца. У Вавелі вы знойдзеце помнік яшчэ аднаму беларусу — Тадэвушу Касцюшку. Тут пахаваны перадапошні Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі з жонкай Марыяй. У Кракаве процьма велічных архітэктурных пабудоў і касцёлаў на любы густ. Сёння гэты польскі горад лічыцца важным культурным і навуковым цэнтрам свету. Ён — радзіма двух нобелеўскіх лаўрэатаў па літаратуры: Чэслава Мілаша і Віславы Шымборскай. У Кракаве пражыў большую частку свайго жыцця Станіслаў Лем. Менавіта ў інтэлектуальных колах Кракава фармавалася асоба Яна Паўла ІІ.

Смачная вячэра ў гатэлі пасля дзённай прагулкі па кракаўскіх вулачках, утульны начлег. А ранкам, падчас выезду з Кракава, вы пабачыце, як прачынаецца культурная сталіца Польшчы і рыхтуецца да новага насычанага дня, які ў вас працягнецца ўжо ў Чэхіі. Па дарозе на Велеград пазнаёміцеся з чэшскай правінцыяй — каларытныя вёскі і паселішчы, горныя краявіды. Так званая «чэшская глыбінка» — у ёй незвычайны нацыянальны каларыт заходніх славян. І вось Велеград…Недалёка ад санктуарыя святых Кірыла і Мяфодзія вы пабачыце скульптуру яшчэ аднаго чэшскага нацыянальнага святога Яна Непамука. Ён асабліва ўшаноўваецца чэхамі за тое, што не здрадзіў святарству, веры і Хрысту, не выдаўшы таямніцы споведзі каралевы. У Велеградзе жыве ўсяго каля паўтары тысячы чалавек, але мястэчка вядомае сваёй святасцю. Тут у 1990 годзе пабываў папа Ян Павел ІІ, а за пяць гадоў да 1100-годдзя смерці Мяфодзія базыліка была ўзнагароджана тытулам Залатой ружы. Святое месца — шыкоўная базыліка апосталаў славянаў Кірыла і Мяфодзія і царква Успення Дзевы Марыі, якая лічыцца адной з самых вялікіх у Еўропе. Пры ўваходзе у храм вас спыніць незвычайнае  пачуццё: вы бачыце алтарную частку — знак Святой Тройцы, якую вянчае Дзева Марыя, што сярод мноства анёлаў узносіцца ў неба. Разны хор унесены ў спіс спадчыны ЮНЕСКА. У базыліцы незвычайны малітоўны дух, нягледзячы на добрую акустыку, цішыня… Тут і адбываецца сумесная малітва пілігрымаў, якая яднае, і адчуваецца моцнае заступніцтва славянскіх апосталаў Кірыла і Мяфодзія.

Увечары вы прыбудзеце ў Браціславу — сталіцу Славакіі, яшчэ адну краіну славян. Вас проста зачаруюць вечаровыя браціслаўскія краявіды, і будзе цудоўная магчымасць прагуляцца па набярэжнай Дуная. А начлегі ў Браціславе абраны невыпадкова: тут танна, гасцінна і адначасова з густам — ідэальны варыянт для пілігрыма, якому хочацца добра адпачыць. Наступны дзень вы праведзяце ў Браціславе, яе называюць самай утульнай сталіцай Еўропы, пэўна, уся справа ў славянскім ветлівым духу. Прагулка па старым горадзе сталіцы Славакіі нікога не пакіне абыякавым. Вам будуць усміхацца пасажыры з прыгожых аглядавых аўто, характэрных для Еўропы. Зрэшты, пасажырам вы зможаце стаць і самі — у Браціславе ў вас будзе шмат вольнага часу. Падчас экскурсіі наведаеце кафедральны касцёл св. Марціна, дзе каранаваліся венгерскія каралі, пройдзеце лабірынтамі вулачак з утульнымі кавярнямі і крамамі, падыйдзеце да Міхальскай брамы. Дарэчы, у Браціславе, на дзіва, знаходзіцца яшчэ адзін знак цэнтру Еўропы. Гуляючы па горадзе, звярніце ўвагу на іранічную гарадскую скульптуру — своеасаблівы канёк гэтага горада. І, канешне, падыміцеся да сімвалу Браціславы — яе замка, бялюткага і велічнага. Знаходзячыся на высокім пагорку ля вежаў замка, вы адчуеце, быццам самі трымаеце сталіцу Славакіі з шыкоўным Дунаем і цікавай архітэктурай на далоні. У Браціславе нельга не зацікавіцца Новым мостам — адзіным у горадзе, які не мае ніводнай апоры ў рэчышчы Дуная. Гэты мост цікавы і тым, што на вышыні 85 м знаходзіцца рэстаран, які наведаюць каля 200 тысяч чалавек у год.

Пасля Браціславы вас чакае Вена. Паміж дзвюма еўрапейскімі сталіцамі ўсяго каля 70 кіламетраў. Дзіўна, падумаеце вы, калі паміж беларускімі гарадамі бывае за сотню. Магчыма, дня для імперскай сталіцы Аўстрыі і мала, аднак аднадзённай казкі можа хапіць на ўсё жыццё. Гісторыя Вены нароўні з гісторыяй Рыма. Рэзідэнцыі імператараў, веліч сабораў, раскоша сядзібаў, сусветна вядомыя музеі… Ваша прагулка па Вене пачнецца з плошчы Марыі Тэрэзіі, тут знаходзіцца і помнік знакамітай імператрыцы. Па абодвух баках плошчы месцяцца шыкоўныя будынкі мастацка-гістарычнага і прыродазнаўча-гістарычнага музеяў. У вольны час у вас будзе магчымасць наведаць іх. Плошча Марыі Тэрэзіі цікавая прыгожым скверам, падобным на сад. Увогуле ў Аўстрыі садова-паркавае мастацтва надзвычай развіта. Далей вы пабачыце аўстрыйскі парламент, раскошную ратушу ў неагатычным стылі, на шпілі 98-метровай цэнтральнай вежы якой высіцца фігура абаронцы. Вам пашчасціць наведаць і Абетную царкву «У хвалу Збаўцы», якая была пабудавана ў стылі французскай кафедральнай готыкі ў знак падзякі, што імператар Франц Іосіф перанёс замах на жыццё і застаўся жывым і здаровым. Не пакіне абыякавым, асабліва моладзь і людзей навукі, Венскі ўніверсітэт, помнікі ў двары якога нагадваюць пра вучоных, што тут вучыліся ці выкладалі. Сярод іх — З. Фрэйд, К. Попер, Ф. Міклошыч. Вы пабачыце знакамітую Венскую оперу, высачэзны сабор св. Стэфана. І вось, нарэшце, Хофбург — рэзідэнцыя Габсбургаў і сімвал імперыі. Да 1918 г. Хофбург быў рэзідэнцыяй імператара. Сёння ў адным з палацаў знаходзіцца працоўны кабінет федэральнага Прэзідэнта. Вена — гэта яшчэ і сталіца музеяў, пра некаторыя я ўжо ўзгадвала, тут увогуле знаходзіцца цэлы музейны квартал. Мяне асабіста зацікавіла Альберціна — музей з самай вялікай і знакамітай калекцыяй твораў графікі ў свеце. Гуляючы па вулачках і плошчах Вены, вы знойдзеце помнікі Моцарту, Штраўсу, Гётэ. Вена — дарагі горад, тут шмат буцікоў, мясцовыя жыхары ездзяць на шыкоўных аўто, якіх у Беларусі нават і не пабачыш. Аднак асалоду ад раскошы вы ўсё ж зможаце атрымаць, завітаўшы ў кавярню і пакаштаваўшы венскай кавы і кавалачак яблычнага штрудзеля — гэта смак гурманаў і каралеўскіх баляванняў.

Ранак вы сустрэнеце ў яшчэ адной сталіцы Еўропы — Будапешце. Гэта самы вялікі горад Венгрыі на заходнім беразе Дуная. Дарэчы, Будапешт — адзіная сталіца-курорт. У венгерскай сталіцы вас зачаруюць старажытныя будынкі, сярод якіх Парламент з выявамі венгерскіх каралёў. Гэта другая па велічы заканадаўчая ўстанова ў Еўропе. Вы наведаеце самы вялікі сабор у Венгрыі у гонар першага караля краіны — базыліку св. Іштвана. У Будапешце захаваліся рэшткі ўмацаванняў перыяду Рымскай імперыі, тут шмат палацаў у стылях готыкі і барока, безліч крыніц і басейнаў з лекавымі водамі. У самым цэнтры горада знаходзіцца купальня Сечэні.

Пасля Будапешта вас чакае Прага… Не палюбіць гэты горад немагчыма, пабачыўшы яго, творчыя людзі ствараюць на яго аснове шэдэўры, бо і сама Прага шэдэўральная. Яна стала вытокам натхнення творцаў, тут нараджаліся геніі. Стары горад Прагі заснаваны яшчэ ў ХІІІ стагоддзі, новы — у часы імператара Карла. Самая наведваемая частка горада — Вацлаўская плошча. Тут шматлюдна ў любы час сутак, таму сталіца Прагі жыве вечна. Крамы, гатэлі, буцікі, начныя клубы і безліч архітэктурных пабудоў. Плошча старога горада знакамітая курантамі Ёзафа Манэса. Зробленыя ў ХV ст., яны маюць астранамічны цыферблат і выявы апосталаў, што пастаянна рухаюцца. На плошчы знаходзіцца знакамітая Пражская ратуша, помнік Яну Гусу і царква Дзевы Марыі. Вы, пэўна, чулі пра Карлаў мост Прагі… Гэты мост праз раку Влтаву — самы стары ў Еўропе і, канешне, самы прыгожы. Гэта месца працы рамеснікаў і мастакоў, а яшчэ ўлюбёнае месца турыстаў для фотаздымкаў. Даўжыня мосту — паўкіламетры, тут 16 прыгожых скульптур. Галоўнай святыняй Чэхіі з’яўляецца сабор св. Віта, пабудова якога цягнулася амаль 600 гадоў. Вартыя агляду таксама Нацыянальны пражскі музей, а яшчэ цудоўная мясцовая архітэктура і геральдыка. Раней кожны дом у Празе меў свой герб (лілея, карона, сонца). Канёк сталіцы Чэхіі — сонечныя гадзіннікі. Гуляючы вулачкамі Прагі, вы знойдзеце дошку ў гонар беларускага першадрукара Ф. Скарыны. Увогуле з Прагай у беларусаў шмат повязі, аб якой — даведаецеся ад экскурсавода.

Падрабязную інфармацыю пра паездку можна прачытаць тут.

Ірына Лобан

Напісаць каментар

Адправіць каментар


один × = восемь

Апошнія артыкулы