logo piligrymka





Паломніцтвы па святых мясцінах — не толькі для глыбока веруючых!


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Туры па Еўропе, а таксама ў Ізраіль, Грузію, Мексіку прапануюць па нізкіх коштах вопытныя святары-экскурсаводы.Барселона
Дзякуючы багатай праграме пілігрымак па святых і гістарычных мясцінах ад http://piligrymka.by/ тысячы беларусаў ужо пабывалі ў знакавых месцах Еўропы, Грузіі, Святой зямлі. Разам з двума братамі-святарамі Вячаславам і Юрыем можна аб’ехаць паўсвету і патрапіць у тыя месцы, якія прыцягваюць людзей з розных куткоў, выклікаюць захапленне і прыносяць духоўнае ўзбагачэнне.Авiньен

— З намі можа падарожнічаць кожны, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду, з адзіным жаданнем — адкрываць нанава свет і знаёміцца з новымі людзьмі. Бо кожны з нас з’яўляецца непаўторным дарам для іншага. Хоць арганізатарамі пілігрымак з’яўляюцца каталікі, нашы паездкі — не толькі для глыбока веруючых. Падарожжы ўніверсальныя: да іх часта далучаюцца і праваслаўныя, а таксама ўсе жадаючыя, нават людзі, далёкія ад царквы, — кажа арганізатар пілігрымак і экскурсавод, каталіцкі святар Вячаслаў Барок. — Мы імкнёмся браць пад увагу заўвагі і прапановы пілігрымаў, каб падарожжы заўсёды былі насычанымі, цікавымі і пакідалі прыемныя ўспаміны, прыносячы багаты духоўны плён.

НАВЕДАЦЬ СВЯТУЮ ЗЯМЛЮ І АДПАЧЫЦЬ НА МОРЫ

Галілейская мора.Адным з самых папулярных накірункаў з’яўляецца Святая зямля — туды найцікавейшыя паездкі арганізуюцца кожны месяц. У рамках тураў прапануецца ўбачыць Тэль-Авіў, Іерусалім, Віфлеем, Назарэт, Мёртвае мора і іншыя вядомыя месцы Ізраіля. Напрыклад, 17 верасня  з Мінска вылеціць група пілігрымаў у Ізраіль. За восем дзён вандроўнікі змогуць наведаць вядомыя біблейскія мясціны. Акрамя  таго, Ізраіль — гэта краіна чатырох мораў, і падчас пілігрымкі ў верасні будзе магчымасць адпачыць на Міжземным моры. Запісацца яшчэ не позна!

Дарэчы, усе туры уключаюць суправаджэнне святара, авіяпералёт, трансферы згодна з праграмай, медыцынскую страхоўку, пражыванне ў гатэлях 3 * са сняданкамі і вячэрамі, экскурсіі з удзелам дыпламаванага гіда.

—Многія нашы прапановы, у тым ліку па турах у Ізраіль, унікальныя, наўрад ці на рынку турыстычных паслуг Беларусі можна знайсці больш насычаныя праграмы за тыя ж грошы. Да таго ж, мы маем ужо вялікі вопыт такіх падарожжаў, — падкрэслівае ксёндз Вячаслаў.

ПРАДОЎЖЫЦЬ ЛЕТА Ў ВЕРАСНІ Ў РЫМЕ

А 4 верасня ўсіх жадаючых запрашаюць наведаць Рым і Ватыкан, адправіўшыся ў далёкі шлях на аўтобусе. Перавагі такога тура ў кошце — усяго 340 еўра за 9 дзён, да таго ж па дарозе пілігрымы ўбачаць польскую Чэнстахову і сталіцу Аўстрыі, а ў самой Італіі — не толькі Рым і Ватыкан, але і легендарную Венецыю.
Дарэчы, карэспандэнт “Камсамолкі” ўжо пабываў у Рыме з Piligrymka.by. Яркія ўражанні ад гэтай паездкі да гэтага часу захоўваюцца ў памяці, а сцены кватэры ўпрыгожваюць фота з незабыўнымі момантамі паломніцтва. У нашым аўтобусе падабралася нядрэннаяРым. кампанія, у якой прыкладна палова пілігрымаў былі каталікамі. Але адрозненні ў светапоглядзе не перашкодзілі зносінам і добрай паездцы. Памятаю, як доўга мы гулялі па Вене і Венецыі, а славутасці Ватыкана і Рыма ведаем цяпер дасканала. Вельмі важна, што з намі былі святары Вячаслаў і Юры, якія дапамаглі адкрыць не толькі знешнюю прыгажосць старажытных знакамітых храмаў і збудаванняў, але і вельмі цікавую гісторыю легендарных месцаў, дэталі якой не заўсёды знойдзеш у інтэрнэце. А ехаць у аўтобусе, дарэчы, было не так ужо цяжка, тым больш падчас паездкі прадугледжаны начлегі ў гасцініцах і Доме пілігрыма.

КУДЫ МОЖНА ПАЕХАЦЬ?

Piligrymka.by прапануе жадаючым маршруты ў блізкае і далёкае замежжа:

Кракаў і Чэнстахову (Польшча);

«Вострую браму» ў Вільні (Літва);

Рым і Ватыкан, Венецыю і Падую (Італія);

сабор св. Стэфана ў Вене (Аўстрыя);

Прагу (Чэхія);

Парыж, Лурд і Авіньён (Францыя);

Фаціму (Партугалія);

Іерусалім, Віфлеем, Мёртвае мора з магчымасцю здзейсніць абмыванне ў водах Іярдана з блаславеннем (Ізраіль);

Барселону, Сант’яга-дэ-Кампастэла (Іспанія);

Лютар, Магдэбург, Берлін, Кёльн (Германія);

Святыню Божай Маці Гвадэлупскай (Мексіка).

Таксама ёсць магчымасць пабываць у Грэцыі і Балгарыі, убачыць Атлантычны акіян і Міжземнае мора і пакупацца ў іх.

Як запісацца?

Парафія Святога Язафата Кунцэвіча Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі: зав. Школьны, 3A, г. п. Расоны, 211460, Віцебская вобл.

Офіс у Мінску: вул. Гарадзецкая, д. 22, кв. 151, Мінск, 220125, ст. метро «Уручча».

Тэлефоны:
+375 29 602 00 98
+375 29 663 51 10
+375 29 618 68 87
+375 29 618 72 99
+375 29 652 82 94

Апошнія артыкулы