logo piligrymka





Пантыфік акрэсліў сферы працы душпастыраў турызму.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

23 красавіка Бэнэдыкт ХVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў VII Сусветнага кангрэса душпастырства турызму, які праходзіць у Мексіцы з 23 па 27 красавіка. У ім Святы Айцец падкрэсліў вартасць турызму як характэрнай з’явы нашага часу, а таксама назваў звязаныя з ім праблемы.

Падобна чалавечаму існаванню, турызм, на думку Папы, павінен быць асветлены і пераменены Божым словам. У сваю чаргу Касцёл падтрымлівае і спрыяе патэнцыялу турызму з самых яго пачаткаў, але, у той жа час, адкрыта гаворыць аб рызыцы і небяспеках, звязаных з ім.

«Турызм, разам з адпачынкам і свабодным часам, становіцца прыярытэтнай прасторай для фізічнага і духоўнага аднаўлення, спрыяе сустрэчам паміж людзьмі, якія належаць да розных культур, з’яўляецца нагодай наблізіцца да прыроды, спрыяючы сузіранню, талерантнасці, міру, дыялогу і гармоніі сярод разнастайнасці», — прыводзіць словы Папы Ватыканскае радыё.

Разам з тым Папа звярнуў увагу на тое, што турызм, як кожная іншая чалавечая рэальнасць, падвяргаецца небяспецы і негатыўным з’явам.

«Справа датычыць рознага роду зла, якое неабходна знішчыць тэрмінова, бо яно парушае правы і годнасць мільёнаў мужчын і жанчын, асабліва з бедных слаёў насельніцтва, дзяцей і інвалідаў, — падкрэсліў Пантыфік. — Адной з найбольш ганебных формаў такіх адхіленняў, якія з маральнага, псіхалагічнага і медыцынскага пунктаў гледжання нішчаць жыццё шматлікіх асоб і сем’яў, а таксама цэлых супольнасцяў — з’яўляецца секс-турызм».

Святы Айцец падкрэсліў, што гандаль людзьмі для сексуальных мэтаў або трансплантацыі органаў, эксплуатацыя непаўналетніх, жорсткае абыходжанне з імі або катаванне, на жаль, часта адбываюцца ў кантэксце турызму.

Папа вызначыў таксама тры сферы, на якія душпастырства турызму павінна звярнуць асаблівую ўвагу: па-першае, спрыяць развіццю этычнага і адказнага турызму, па-другое, паказаць, што турыстычныя маршруты могуць з’яўляцца шляхам да Бога, і таму варта арганізоўваць іх з павагай да святых месцаў. Трэцяя сфера, на якую звярнуў увагу душпастыраў Пантыфік, гэта дапамога хрысціянам у выкарыстанні адпачынку і вольнага часу для духоўнага росту.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


восемь − = шесть

Апошнія артыкулы