logo piligrymka





“Новы Папа робіць тое, што абвяшчае,” – гаворыць рабін.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Папа Францішак робіць тое, што абвяшчае і яго дзейнасць на карысць сацыяльнай справядлівасці. “Гэта не пустыя словы”, – сказаў рабін Абрагам Скорка, рэктар лацінаамерыканскай рабінскай семінарыі ў Буэнас-Айрэсе. Рабін Скорка і кардынал Хорхе Марыя Берголія выдалі разам у 2001 г. кнігу “Sobre el cielo y la terra” (“Аб небе і зямлі”), якая з’яўляецца плёнам іх сумесных сустрэч, падчас якіх яны абмяняліся думкамі пра Бога, фундаменталізм, атэістаў, Халакост, капіталізм, і г.д. Аднак ён прызнаўся, што у іх часта ўзнікалі разнагалоссі, як вынік іх розных рэлігійных і культурных традыцый.

Па словах рабіна Скоркі цяперашні Папа будзе спрыяць міжрэлігійнаму дыялогу, бо лічыць, што ўсе веруючыя “павінны ісці разам, кожны са сваёй малітвай “Веру”. Паводле рабіна кардынал Берголіо быў абраны на Пасад св. Пятра “у вельмі драматычнай для Каталіцкага Касцёла хвіліне” ў сувязі з сыходам Бэнэдыкта ХVI і ў часе “калі скептычны свет адчувае драматычную патрэбу веры ў што-небудзь”.

 

Паводле радыё Ватыкан

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


пять − четыре =

Апошнія артыкулы