logo piligrymka





Папу Рымскага ў твітэры чытае 10 млн. чалавек.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Як паведамляе рэсурс партала радыё нэт профіль Папы на Twitter чытаюць 10 млн. карыстальнікаў, на жаль чытаць па-беларуску пакуль магчымасці няма.
Пра гэта пантыфік даведаўся нядаўна й быў вельмі зьдзіўлены. Пры гэтым ён пакінуў на профілі тэкст: “Дарагія чытачы! Вас ужо больш за 10 млн. Ад усяго сэрца дзякую й прашу за мяне маліцца”.
Профіль на партале “Twitter” адкрыў Бэнэдыкт XVI, новы Папа працягнуў яго весьці. Прычым пасьля выбару Францішка пантыфікам колькасьць карыстальнікаў, якія сочаць за папскім профілем, павялічылася ў некалькі разоў.
Профіль @pontifex даступны на дзевяці мовах: ангельскай, гішпанскай, італьянскай, францускай, нямецкай, партугальскай, арабскай, польскай ды па лаціне. Найбольшая колькасьць чытачоў – гішпанцы (4 млн. чалавек), на другім месцы – брытанцы (3 млн.), а на трэцім – італьянцы (каля 1 млн.).

Напісаць каментар

Адправіць каментар


девять × = девять

Апошнія артыкулы