logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

         Страшна пражыць жыццё  і так нічога і не зразумець. Выдадзена яно табе, як нейкая незнаёмая рэч напракат – і ніякай інструкцыі, ніякага кіраўніцтва, ніякіх тлумачэнняў. Б’ешся, б’ешся, а ничога не атрымлiваецца. Вось і надыходзіць ужо час здаваць яе назад, а ты так і не даведаўся, не зразумеў, не спасціг …. Што гэта было такое … Для чаго гэта было…

Калі толькі зараджаецца чалавечае жыццё, маленькай сутнасці нутроба маці здаецца бязьмежным акіянам. Але гэта істота расце і ў рэшце рэшт ёй становіцца мала гэтага свету, які калісьці здаваўся неабсяжным. Ён адчувае яго мяжы, і ў ім прачынаецца прага пазнання – ён хоча даведацца, што за імі знаходзіцца. I, пераадольваючы неймаверны боль, ён выходзіць, каб спазнаць гэты зусім іншы свет. Выходзіць у чаканні новага, выходзіць у чаканні цуду. А патрапіўшы ў гэты новы свет, ён палохаецца. Палохаецца яго неабсяжнасці, хоць першае, што ён бачыць – гэта не занадта вялікi радзільны пакой, але і ён для яго -  вялізная прастора. Прастора незразумелая і чужая. І гэты маленькі камячок плача, плача ад таго, што не можа адразу прывыкнуць да таго, што атачае яго зараз, не можа гэта зразумець і прыняць. Пройдзе яшчэ шмат часу, пакуль будзе асвоена і зразумета гэта новая прастора.

         Але час ідзе і наш маленькі чалавечак пачынае бачыць і чуць, потым пачынае разумець, гаварыць, і, нарэшце, – думаць. Паступова яго свет становіцца ўсё больш і больш. І вось ён спазнае ўсё, што яго атачае. Дзіця вырастае, ператвараючыся ў дарослага чалавека. І той дом, той горад, у якім ён жыў, становяцца для яго маленькімі, і яму зноў хочацца спазнаць новыя прасторы, выпрабаваць новыя пачуцці. І, больш за ўсё хочацца спазнаць самога сябе, спазнаць сэнс свайго існавання, зразумець, для чаго ты народжаны на гэтым свеце. І вось тады чалавек пачынае шукаць.

Ёсць маці, якая нас нарадзіла. Бывае такое, што можа з’явіцца і іншая маці, калі раптам ты застанешся адзінокім. Абавязкова з’явяцца іншыя чужыя людзі ў тваім жыцці, якія неспасціжнай выявай раптам стануць для цябе самымі роднымі і блізкімі.

         Так і радзіма. Ёсць радзіма – месца, дзе ты нарадзіўся. Ёсць радзіма – тая, што прыме цябе пры неабходнасці. Ёсць радзіма – месца, што дасць абнаўленне тваёй душы, тваім думкам, ачысціць іх, дасць табе штуршок да новага жыцця. Гэта тое месца, патрапіўшы ў якое, табе здаецца, што ты тут ужо быў, і што менавіта яго не хапала табе ўсё жыццё.

Так і шукае чалавек сваю Радзіму. Тое неба, якое падорыць свой прастор яго душы. Тое паветра, што зарадзіць яго жыватворнай энергіяй. Усё жыццё чалавек шукае сябе. Кожны новы свет адкрывае таемную частку душы чалавека, дае яму разуменне гэтай часткі душы.Чалавек спазнае сябе.

Чалавек шукае Радзіму, шукае і знаходзіць – СЯБЕ.

Ганна Шэлепава, горад Полацк.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


девять × = восемьдесят один

Апошнія артыкулы