logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

-Ужо сабраўся, пілігрым? 

Прысядзем на дарогу .

Хачу спытаць  цябе, між тым ,

Такіх як ты ці многа …?

 

Ваш шлях куды вядзе,

Чаго вам не хапае?

 І сілы вы бярэце дзе , 

І хто вас там чакае ?

 

-Ну, што ж, паслухай мой адказ,

Калі яго ты зразумееш ,

Дык можа станеш адным з нас -

Душою ўзбагацееш . 

 

Спрадвеку ,з тых даўніх часоў ,

Ідуць па зямлі пілігрымы.

Іх шлях – гэта сувязь вякоў,

Што верай прайшла паміж імі .

 

Ідуць па зямлі і стары ,і малы,

І ўдалы,і нават калека…

 Іх шлях – узыход на вяршыню гары ,

Дзе годнасць відаць чалавека .

 

Іх шлях – у мінулае погляд,

Жыццё адтуль лепей пазнаць .

Там бачна праз прызму стагоддзяў

Асновы яго дзе ляжаць .

 

Там бачны узлёт чалавечай душы -

Хараства і святога спляценне .

У ім самы найлепшы прытулак знайшлі

Розума і сэрца натхненні .

 

Ідуць пілігрымы …Вядуць іх дарогі

Да месцаў святых.

Абветраны твары і збітыя ногі …

А вочы! Пабачыў бы вочы ты іх!

 

Відаць у іх змены такія,

Бы тайну удалося пазнаць.

Так свецяцца вочы людскія!

Так сэрцы надзеяй гараць! 

 

Бо вераць! Бо знаюць!

З якіх не ішлі бы дарог,

Заўжды іх сустрэнуць ,заўжды іх чакаюць

Марыя і Езус, і Бог .

 

-Ну,языком ты не мялі ,

Тады ісці да неба трэба.

А вы ідзеце па зямлі .

-Мы на зямлі шукаем Неба!    

 

Диана Станулевич

Напісаць каментар

Адправіць каментар


× четыре = двенадцать

Апошнія артыкулы