logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Для ўсіх жа людцоў, дзе есць іх колькі

Аднаго трэба на свеце толькі –

Без чаго свет наш – блудна дарога

Усім для шчасця патрэба Бога.

(ксенз Казімір Сваяк)

 

Што шукае пілігрым? Паспрабуйце задаць падобнае пытанне чалавеку, які прагне паехаць на тую зямлю, дзе жылі яго продкі, альбо калісьці адбываліся важныя падзеі ў яго жыцці, альбо яшчэ нешта такое, што так адгукаецца і кранае душу чалавека.

“Што ты там шукаеш? Што ты там забыўся? Дзівак!” – можна было б пачуць шмат ад каго. Наўрад ці мы б пачулі адназначны адказ. Напэўна нехта б адказаў, што ен хоча пахіліць галаву перад тымі мясьцінамі, якія выпеставалі яго маці ці бацьку. Альбо ў душы моўчкі падумае, што толькі тут, ен – стомлены дарогай свайго жыцця, пачуе правільны адказ на балючыя для яго пытання.

Адправляючыся ў пілігрымку кожны чалавек мае свае мэты. Дапрыкладу, дакрануцца да тых месц, якія ясвечаны малітвай і шчырай адданасцю Хрысту, ці памножыць і паглыбіць веру, ці сустрэць людзей, якія здолеюць распаліць у тваім сэрцы веру, надзею, любоў, ці проста хочацца душэўнага супакою. Усе гэтыя мэты вартыя таго каб пра іх казаць. Ні чым не блякне перад вышэй узгаданнымі мэтамі, як мэты аб пазбаўленні ад алкагалізма для свайго таты, аб здароў’і для сваёй мамы, аб адшуканні добрай працы, добрай жонкі і г.д.. Мэта! Гэта яна прымушае ісці, падымацца, ускараскацца, цярпець нястачу.

“Сенняшняе жыцце, якое патрабуе вялікіх намаганняў, можна прыняць і пражыць толькі тады, калі яно вядзе да мэты і калі мы ўпэўнены ў гэтай мэце, калі гэтая мэта настолькі высокая, што апраўдвае цяжкі шлях.” (Бэнедзікт XVI)

 

 Цяпер варта было б паразважаць, чаго прагне чалавек ва ўсе часы існавання свету. Надзеі, якія ен складае, цягам часу ў гэтым свеце хутка страчваюць сваю важнасць і паўстае неабходнасць і патрэба ў новай Надзеі. Адкуль прыходзіць гэта адзіная і сапраўдная Надзея? Св. Павел нагадвае Эфесцам, што да сустрэчы з Хрыстом яны «не мелі надзеі і былі без Бога ў гэтым свеце» (Эф 2, 12). Значыць да сустрэчы з Хрыстом Эфесцы былі пазбаўлены надзеі, паколькі «былі без Бога ў гэтым свеце». Мець магчымасць пазнаць Бога, праўдзівага Бога, — гэта тое ж, што і атрымаць надзею. Для нас, якія ўжо даўно жывём з хрысціянскім разуменнем Бога і прызвычаіліся да яго, надзея, якая вынікае з праўдзівай сустрэчы з гэтым Богам, стала тым, чаго мы як бы ўжо не заўважаем.

Можа за шуканнем вырашэння чалавечых турбот і стаіць на самой справе пазнанне Бога – стварыцеля чалавека. Бога, які з’яўляецца Надзеяй і які здольны вырашыць твае пытанні ва ўсе часы.

У якіх жа мясцінах можна было б неяк асабліва наблізіцца да Бога. Па словам Філарэта Беларусі: “Радзіма – гэта месца, дзе чалавек сустрэўся з Богам”. Такіх месц у чалавека можа быць некалькі.

Часам можна назіраць, як чалавек, трапіўшы ў незнаёмыя яму раней мясьціны, услухоўваецца ў гукі, як быццам яны штосьці апавядаюць, падобна чалавеку, які наведвае “богам забыты” закуток сваёй радзімы і на пытанне “Што ты тут шукаешь?” дае маўклівы і ў той жа час такі прамаўляючы адказ.

 Усе нашае жыцце – гэта і есць самая сапраўдная пілігрымка, а чалавек у ім – пілігрым. Што шукае чалавек у жыцці-пілігрымцы? У чым сэнс? Герман Гэссэ адказаў так: “Сэнс нашага прыбывання на зямлі: думаць і шукаць і услухоўвацца ў далекія зніклыя гукі, бо за імі ляжыць праўдзівая радзіма.”

 

Дзяргаўка Юры, г. Гродна

Напісаць каментар

Адправіць каментар


три × = восемнадцать

Апошнія артыкулы