logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Я пра сябе і свой пошук…  Ехала ў пілігрымку першы раз .І адразу на сустрэчу з Папай рымскім.  Не ведаю, што гэта значыла для мяне тады.   Жаданне ўбачыць Львоў,павандраваць, далучыцца да людзей, якія бываюць у пілігрымках, ці магчымасць самой сустрэчы  з панцыфікам-Янам Паўлам другім? Напэўна ўсё разам. Але памятую выразна, што грошай на вандроўку не хапала і гэта быў не самы лепшы перыяд у жыцці маёй сям’і ў матэрыяльным плане..Мы ў складзе калонны аўтакараў з пілігрымамі з Гродзенскай вобласці Беларусі, якую амаль што з мяжы суправаджалі машыны ДАІ Украіны. Я адразу зразумела, што гэта ўсёвельмі сур’ёзна-сустрэча і бяспека- на высокім узроўні.Потым шлях пеша на іпадром.Шмат людзей.Для сябе адкрываю, што тут працуюць валанцёры з розных краін.А сярод гасцей  і  ўдзельнікаў Святой імшы –веруючыя з Сібіры, Далёкага Ўсходу, з усіх рэгіёнаў Украіны ,суседніх славянскіх краін і не толькі.

Нас неаднойчы папярэджвалі ў СМІ, што сітуацыя складаная і ў пілігрымку ехаць не варта, але ж мы ўжо былі ў Львове і колькасць людзей і ўзровень бяспекі  ўражваў адразу.Пачалася імша.Усе разам.Усе яе часткі прадуманы да дробязей.Для ўсіх удзельнікаў імшы гучалі, хоць некалькі слоў, але на іх роднай мове.Я была ўзрушана І  Максім , мой сын,таксама.Яму было тады 10 гадкоў і ён ўжо ўдзельнічаў у гэтай імшы пасля першай камуніі і мог прычашчацца.Людзі не стрымвалі слёз.Колькасць святароў  таксама ўражвала.Сярод іншых паважаны ксёнз Андрэй з нашай парафіі і сястра Юлія.Потым быў шлях праз увесь Львоў з пілігрымамі і першыя ўласныя абяцанні збіраць з такіх пілігрымак сувеніры з фігуркамі ангелочкаў на памяць.Гэту традыцыю мы захавалі ў сям’і назаўсёды.

       Менавіта пасля гэтай сустрэчы, якая прынесла мне адчуванне паўнаты і сэнсу майго жыцця, я кожны год, а можа і часцей,адводзіла пэўны час на пілігрымкі- на роздум аб сэнсе жыцця, аб каштоўнасцях,аб блізкіх . аб маім стаўленні да веры, веруючых.

       Потым былі Тракелі, Кракаў,Чанстахова (некалькі разоў), Вільнюс, Будслаў і іншыя.І ўвесь гэты час разам з сынам, які рос касцёльным хлапчуком, я шукала для сябе адказы на пытанні, якія хвалююць усіх… Ці праўда, што Збаўца ёсць?Ці Ён мяне чуе?Ці бачыць? Ці Ён кіруе мною і маімі ўчынкамі.?Ці дапаможа мне і маёй сям’і?…

      І адказы на гэтыя пытанніі цяпер у маім жыцці маюць самы істотны сэнс.Мне здаецца, што кожны пілігрым шукае сябе  ў час вандровак і працуе над сабой, над сваім жаданнем і ўменнем любіць.

      Для мяне гэта ёсць пэўны час на пошук і назіранне за людзьмі,якія веруюць і моляцца, шчыра любячы Збаўцу. Прыклад іхсамадданасці-вось, што ўзрушвае і хвалюе.

      Мітусня , жыццё ў спешцы рэчаіснасці, немагчымасць адмовіцца ад нейкіх людскіх прывілей і жаданняў.Усё гэта мае нейкую інфекцыйную накіраванасць і вельмі падчас складана гэтаму супрацьстаяць.Шукаючы кропку адліку ты зноў і зноў шукаеш час для роздуму і ахвярнасці, дзеля сваёй Будучыні, і будучыні сваіх дзяцей..

     Пошук…Людзі напэўна заўсёды шукаюць дзесьці ці кагосьці …Я ўпэўнена, што пілігрымы шукаюць чысціню сэнсу, супольнасці , сведчанне веры, свае думкі, як яны гэта ўяўляюць і звяраюць з думкамі іншых людзей. Я павінна вандраваць з адданымі Богу людзьмі у пошуках сэнсу для сябе.Бог ёсць у маім жыцціі , сведчанняў гэтаму мноства, ён выхоўвае і любіць мяне і я буду ісці за ім.Я знайшла для сябе адказ на пытанне, што шукае пілігрым.

 

Галина Пайкина

Напісаць каментар

Адправіць каментар


шесть + = восемь

Апошнія артыкулы