logo piligrymka






Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Што шукае пілігрым? Каго шукае пілігрым?

Пілігрым шукае свой Шлях. Той самы шлях, якім ён хоча дайсці да Бога.

Таму ён зноў і зноў выходзіць у дарогу. Выходзіць, іншым разам пакінуўшы ўсё: уласны дом, сяброў, тое месца, дзе калісьці дзіцяцем закапаў пад ганкам свае самыя дарагія, самыя таемныя сакрэты.

І шыбуе ён дарогай адной, другой, трэцяй. Бываюць тыя дарогі роўныя і простыя, а бывае, раптам разыходзяцца ў розных напрамках. І тады спыняецца пілігрым: куды ж павярнуць? Якую дарогу выбраць?

“Ідзі налева, – кажуць яму адныя. – Там светла і ўежна, там дакладна дойдзеш да Бога”. 

“Ідзі направа, – раяць другія. – Там, наадварот, і цемра, і чэрствыя сухары, затое толькі такім адзіна правільным шляхам можна патрапіць да Госпада”.

“Заўсёды выбірай дарогу, якая вядзе наўпрост, – цягнуць за сабою трэція. – Шлях да Бога – ён не складаны, не варта толькі ніколі нікуды зварочваць”.

Ідзе пілігрым налева – і знаходзіць святло і ежу. Але так яму цёпла і ўежна, што лянота нават і памаліцца, не тое што шукаць Айца Усяведнага.

Тады ідзе пілігрым направа – і трапляе ў цемру, і грызе толькі чэрствыя сухары, запіваючы бруднай халоднай вадой. Як тады ўжо шукаць шлях да Госпада, калі цемра навокал, а нутро спальвае ліхаманкавая хвароба?!

І рушыць пілігрым па дарозе наўпрост, паколькі, як  сказалі яму, і шлях не складаны, і не варта нікуды зварочваць. Мінаюць гады і дзесяцігоддзі, і ідзе ён па тым нескладаным шляху, доўга і ўпарта ідзе. Але, і прайшоўшы тысячы кіламетраў, ані не набліжаецца ён да Бога.

Як жа так? Які ж тады шлях сапраўдны?

Ёсць цудоўная адна кніга, і завецца яна “Кнігай анёлаў”.

Шмат старонак у ёй, але ёсць і такая, што завецца “Памятка пілігрыма”.

І напісана там наступнае:

 “Перад тым, пілігрыме, як выправіцца ў Шлях, падумай: ці вядзе ён да Самога Сябе? Твае дарогі могуць простыя і пакручастыя, нябёсныя і зямныя. Але калі дарога не вядзе да сябе – гэта не твая дарога. Як уведаць, якая дарога дакладна вядзе да сябе? І складана, і проста. Калі ты выйдзеш, калі распазнаеш свой  шлях – табе болей будзе не трэба шукаць Шлях да Бога. Паколькі Ты сам будзеш Богам, і Бог будзе ў Табе, і ўсе Твае справы – будуць Боскія і ўгодныя Госпаду. І табе болей будзе не трэба ні карта, ні маршрут, ні ліхтарык уночы. А ўсё, што будзе патрэбна, ты будзеш ведаць. Як будзеш ведаць, што Твой Бог – у Табе, і завецца Ён адзіным Словам”.

Спадзяюся, ты ведаеш гэта Слова, дарагі Пілігрым. І Ты ведаеш, што шукаеш.

 

Ігар Сідарук,
г. Кобрын

Напісаць каментар

Адправіць каментар


× семь = двадцать восемь

Апошнія артыкулы