logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

На самой справе гэта вельмі важнае пытанне! Але адказаць на яго не зусім і проста. Мне пашанцавала прымаць удзел у многіх пілігрымках да святых мейсцаў на Беларусі, але так і за мяжой. І назіраючы за многімі людзьмі я пастарюся даць свой адказ на гэтае пытанне, базаванае на маім унутраным перажыванні.

На мой погляд галоўнае у пілігрымцы гэта мэта (Інтэнцыя). Шмат людзей прымаюць удзел у паломніцтвах да розных святых мейсцаў, і я магу вылучыць чатыры асноўныя інтэнцыі пілігрымак, гэта 1.) пілігрымка ўдзячнасці, 2) перапрашэнне  за грахі, 3) выпрошванне ласкаў Божых, 4) для пазнання істокаў сваёй веры і рэлігіі.

Адносна першай групы, магу сказаць, што такую інтэнцыю, людзі нясуць у сваім сэрцы, штодзённа, дзякуючы Богу за кожную хвіліну жыцця, за тое добрае што я атрымліваю праз яго ласку. Но, шмат людзей пілігрымуюць да святых мейсцаў, каб падзякаваць Богу за дар уратавання, за дар любові, і гэтак далей.

Перапрашэнне за грахі, гэта таксама галоўная мэта паломніка. Прыйсці, упасці на каленні, і са скрухай у сэрцы перапрасіць у Бога за ўсё злое, што я зрабіў. Бог дае такія мейсцы на свеце, дзе праз заступніцтва яго святых, мы як мага бліжэй пазнаем Божую любоў і ласку прабачэння.

Я вельмі шмат разоў прымаў удзел у пілігрымках пешых і аўтобусных, і нёс дзесьці ў глыбіні сябе просьбы, якія мог прадставіць Айцу нябеснаму. Бог дае такія месцы на зямлі, бо менавіта адтуль працягвае нам сваюладонь, на якую я кладу усе свае справы.

Слова пілігрым азначае шукаць. Шукаць праўды, шукаць Веры, шукаць Любові. Увесь час я нешта шукаю. Паломніцтва памагае мне знайці – прыблізіць праўду да сябе. Праўды якая датычыць майго унутранняга Ego(з лат.- Я). Назіраючы за навакольным светам, бачу як людзі губляюцца у саміх сябе, губляюцца у сваім унутранным смецці і безпарадку. А каб існаваць і жыць патрэбны парадак – гармонія. Таму менавіта паломніцтва, дае такі шанс! Навесці унутранны парадак. Разабрацца у сваім Я, у сваёй Веры, у сваім жыцці. Час паломніцтва, гэта час калі мы вырываемся з мітусні наваколля, час калі мы можам хоць на хвіліну задумацца а сваім жыцці, якое яно, ці правільна маральна??? Я паспрабую даць адказ, што шукаю я (пілігрым), шукаю сваё Ego, шукаю праўду а самім сябе, шукаю Бога!  Вельмі часта я губляюся у сваім унутранным свеце, і сам сябе абманываю, што ўсё добра, і вось тут патрэбны час, каб застанавіцца, паглядзець як бы з другога ракурсу на сваё жыццё. І пілігрымка, або як некатароя называюць, паломніцтва, у гэтым мне вельмі дапамагаюць

 

Аляксандр з Гродна

Напісаць каментар

Адправіць каментар


пять + = девять

Апошнія артыкулы