logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Гэта вельмі цікавае пытанне,нават трохі складанае.Кожны чалавек ,веруючы,шукае праз цэлае жыцце Бога.
Першапачаткова,калі Бог дае нам жыцце,нашыя бацькі вучаць нас любові.І перш заўсе гытая любоў павінна быць накіравана да Усявышняга.З самага дзяцінства мы пачынаем пазнаваць Бога. З чаго ўсе пачынаецца?
Пачынаецца ўсе з таго што нас вучаць жагнацца. Нам вельмі цяжка запомніць усе з першага разу. Вельмі цяжка зразумець што за словы нам гавораць,і як жа іх запомніць. Але калі мы робім гэта кожны вечар перад сном,усе адразу запамінаецца:і словы ,і жэсты. Так вучылі і у маёй сям’і,асабліва ад бабуля.Калі мы прыяджалі да яе, кожны вечар мы дзякавалі Богу за пражыта дзень,прасілі дапамогі для мамулі і татулі і ўсіх блізкіх.
Калі нас у першы раз прыводзілі у касцел,нас абавязкова вялі у першыя лаўкі,каб мы усе бачылі. Як і усе дзеці мы глядзелі з зацікаўленасцю на ксянза,на хлопчыкаў у белых шатах. Было вельмі цікава што я ны усе робяць.Было вельмі цікава нават тады, калі выдзяляў ксенз Камунію.Напэўна усе дзеці цікавіліся што гэта за прыгожы кубак і што у ім. Заўседы  з прыгажосцю слухалі спеў хору,ен быў вельмі прыгожы ,але нам цяжка было зразумець тыя невядомыя для нас словы.
Усе часцей мы сталі прыходзіць да касцелу,і ўжо не бацькі прыводзілі нас,а мы самыя беглі.Каб адказаць на невядомыя для нас пытанні мы пачалі хадзіць на рэлігію. Наш духоўны мір узбагачаўся новымі ведамі. Першае што вывучалі гэта Дзесяць запаведзей,якія мы засвоілі на усе жыцце.Мы вучылі малітвы,якімі мы карыстаемся калі нам цяжка,з дапамогай якіх мы размаўляем з Богам.
Адвучыўшыся пэўную колькасць гадоў мы пайшлі да першай споведзі.Напэўна гэта самы хваляваны момант у жыцці.  Момант  размовы адзін-на-адзін з Богам.Момант,калі чалавеку становіцца сорамна за свае грахі,час калі чалавек асэнсуе што робіць кепска. Пасля шчырай споведзі і пакуты, мы прыступаем да Святой Камуніі. І мы ужо ведаем што гэта за цудоўны кубак,і што у ім знаходзіцца. Мы шчыра адкрываем свае сэрца для  Святога Цяла Хрыстуса,і становімся больш адданымі Богу.
Так,напэўна, кожны веруючы чалавек,пачынае свае жыцце з Богам. Але гэта толькі пачатак жыцця .Яшчэ многае не зведана,многае не адкрыта. Таму чалавек становіцца пілігрымам,каторы ідзе да Бога не простай сцежкай,а ідзе праз церні,лес..Гэтымі цернемі і з’яўляецца наша жыцце. На сваей дарозе ен сустракае людзей,не ведаючых пра Ісуса Хрыста,пра Бога. Яго задача як і правадыра,вывесці гэтых сляпых з цемры,і прывясці да Бога.Пілігрымуючы па жыцці ен сустракаецца з такімі ж як і ен людзьмі, яны аб’ядноўваюцца,і разам дапамагаюць аб’яднаць усіх у Веры.Так пілігрымы знаходзяць сабе сяброў,знаходзяць сваю любоў.Таксама ен шукае ў Бога прытулак сваей душы.Каб не гнацца за нечым новым, кампьютэразаваным .Тым самым ен знаходзіць адзінства,і пакрапляе сябе з Богам.

 

Непагодзін Андрэй. Гродненская вобласць,Гродненскі раен,веска Гожа.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− один = ноль

Апошнія артыкулы