logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Што шукае пілігрым? На гэтае пытанне нельга адказаць адназначна, бо ўсе мы розныя і кожны пілігрым шукае нешта сваё. Хтосьці едзе проста, каб паглядзець свет, пазнаёміцца ??з людзьмі, а хтосьці бачыць у гэтым нешта больш глыбокае і шчырае.

Што шукала я ў свае 16 гадоў, калі паехала ў Рым?  На мой вялiкiжаль, губляюцца галоўныя каштоўнасці і на першы план выходзяць ілжывыя, а я хацела захаваць сваю душу і не страціць сябе. такое паняцце пра жыццё мне прышчапіла бабуля. ўжо, напэўна, гадоў з сямі я стала наведваць з ёй службы, вучыць малітвы.

восенню 2010 года мы з бацькам і групай вернікаў здзейснілі паломніцтва ў Рым і Ватыкан.

па дарозе ў нас была велізарная колькасць непрыемнасцяў, пакуль мы не апынуліся ў Рыме і палова групы не паднялася па Святой  Лесвіцы на каленях на 28 прыступак уверх. я была ў той палове групы.

нягледзячы на ??свой юны ўзрост, менавіта пасля пілігрымкі ў Рым, я зразумела, што чысціня душы і адкрытасць сэрца Богу-адной з найважнейшых рэчаў у жыцці

Таму мне здаецца, галоўнае пытанне гэта «што знайшоў пілігрым», які ўрок ён вынес з падарожжа па святых месцах, што зразумеў.

Олеся Треймане, Минск.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


пять × = сорок

Апошнія артыкулы