logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

На пачатку гэтага апавядання трэба ўсталяваць, хто такі пілігрым. Напэўна, гэта веруючы чалавек, які адпраўляецца ў падарожжа.  Падарожжа рэлігійнае. Падарожжа да Бога. І таму ў гэтым апавяданні слова “пілігрым” можна замяніць на “кожны веруючы чалавек”. Падарожжа фізічнае можа з’яўляцца толькі малай часткай гэтага вялікага шляху, прайсці каторы мусіць кожны.

У пілігрымцы (фізічнай) чалавек можа як і прайсці некалькі крокаў да Бога, так і адступіцца ад Яго.

Як пілігрым можа зрабіць гэтыя крокі? Напэўна, паглыбіць веру, заступіцца за веру і г.д.. Ёсць шмат спосабаў.

Як пілігрым можа паглыбіць сваю веру? У час пілігрымкі ён можа маліцца за бліжніх, суцяшаць пакрыўджаных, ахвяроўваць грошы для Касцёла Святога. Увогуле, нешта аддаваць Богу.

Што пілігрым можа аддаць Пану Богу? Таксама: малітвы ў розных значных для веры месцах, свае ўчынкі, свае грошы, свае думкі, сваю паслухмянасць Богу.

Паглыбляць сваю веру – аддаваць нешта Богу.

Таксама трэба заўважыць, што пілігрым адпраўляецца ў падарожжа (фізычнае) не толькі для адпачынку, але найперш  і для сустрэчы з Панам Богам падчас Святой Імшы і Святой Камуніі. Бо ніколі не трэба забываць пра Бога і знаходзіць час для сустрэчы з Ім. Бог заўсёды мае для нас час, Ён ніколі не скажа таму хто моліцца “Выбач мяне, я зараз не маю для цябе часу”. Мы таксама абавязаны знаходзіць час для сустрэчы з нашым Творцам.  Пра гэта трэба памятаць заўсёды і ўсюды: падчас навучання, канікул, адпачынку, гульні і г.д.. І калі, напрыклад, катэхэзы летам не бывае, то Святая Імша заўсёды будзе: у незалежнасці ад пары году, пагоды на вуліцы, канікулы зараз або не, ад таго, дзе чалавек знаходзіцца або ад чагосьці іншага.

Пра Святую Камунію і Святую Споведзь падчас пілігрымкі і адпачынку таскама не трэба забывацца. Пілігрымка не азначае, што не трэба прымаць Цела Божае і прасіць у Бога прабачэння за грахі.

Напэўна, аднаму пілігрыму наўрад ці атрымаецца зразумець усе навіны, якія ён сустрэне на сваім шляху да спазнання веры, бо для таго, каб пазнаць усю Мудрасць Божаю, нават цэлага жыцця бывае недастаткова. Таму нельга ўявіць пілігрымку (як фізычную так і духоўную) без ксяндза, які растлумачвае нам назразумелыя рэчы і Божую задуму.

Божая задума і з’яўляецца адной з самых складаных да ўсведамлення рэчаў, бо ведаем, што нічога не здараецца без волі Божай. Становіцца яшчэ складаней, калі перамагае несправядлівасць. Або нам толькі думаецца, што перамагла несправядлівасць? Не аддасць жа Бог Святы перавагу несправядлівасці? Колькі пытанняў можна задаць адносна Божай задумы!

Так чаго ж шукае падарожнік, узмацніцель сваёй уласнай веры – пілігрым? Чаго можа шукаць веруючы ў Пана Бога ў духоўным падарожжы да неба? Чаго ён можа жадаць? Чаго ён можа прагнуць?

Напэўна, наблізіцца да Бога, знайсці Яго. Знайсці Бога сапраўднага і справядлівага, адзінага і міласцівага, якім бы ён прыняў Яго ў сваё сэрца. Якім бы ён пажадаў Яго знайсці падчас сваяго падарожжа…

Знайсці Пана Бога хочуць усе, але не ўсе разумеюць, што Ён можа з’явіцца ў любы момант, нават калі мы Яго зусім не чакаем. І ў гэты сапраўды вырашальны момант нашай веры, сапраўдны веруючы  Яго заўважыць.

Але што можа значыць “заўважыць”? Напэўна, не проста паглядзець і пайсці далей, але паслухацца голасу свайго сумлення, які ніколі не падманвае. Сумленне – гэта голас Бога ў нас. Сумленне – адзіны  верны ўнутраны голас сярод многіх непраўдзівых другіх галасоў, адзіная дарога да Неба, дзе жывуць Бог Айцец, Бог Сын і Дух Святы, Маці Божая разам з анёламі і святымі, мучанікамі і праўдзівымі хрысціянамі. І сумленне – гэта сапраўды іх непахісны перад злом голас. Заўважыць Бога – паслухацца голасу сумлення – падпарадкавацца Божым запаведзям – зрабіць добры ўчынак.

Шмат можа быць такіх момантаў, падчас якіх Пан Бог выпрабоўвае нашую веру: маці, якая просіць парадку ў пакою, бедны чалавек на вуліцы, нашыя злыя думкі і іншыя выпадкі.

Калі мы слухаемся “голасу з неба” – сумлення, то становімся бліжэй да Бога і далей ад сатаны. Калі ж не паслухаемся, то наадварот. І толькі калі мы “дойдзем да Бога” па гэтаму шляху, то скажам, што знайшлі Яго.

Шлях гэты – духоўнае паняцце. І ён не будзе простым ні для каго, бо перад Богам усе роўныя. На шляху такім у кожнага чалавека абавязкова будуць і выбаіны, і ямы і нават пропасці – выпрабаванні Богам яго веры.

Ёсць два асноўныя шляхі – да Бога і да д’ябла. З усіх шляхоў толькі адзін прывядзе да Бога, другія – да д’ябла.

Некаторыя са шляхоў могуць здавацца нам бяспечнымі і прыемнымі, але на самой справе потым маюць рэзкі паварот у супрацьлеглую ад Бога старану.

Падчас рэлігійнага падарожжа – пілігрымкі мы ідзём да мэты нашага жыцця – да Бога.

Што шукае пілігрым?

Пілігрым шукае Бога…

 

Сафронава Уладзіслава,  г. Магілёва

Напісаць каментар

Адправіць каментар


девять − шесть =

Апошнія артыкулы