logo piligrymka






Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

І, сапрыўды, што? Чаму штогод тысячы тысяч людзей, а, мабыць, нават і больш, пакідаюць свой родны куток, свае сем’і, свой звыклы лад жыцця і імкнуцца некуды туды – у невядомае, нязведанае…

Я не ведаю, ці маю я права разважаць на гэты конт, бо я вельмі незвычайны пілігрым – той, які ўвогуле не быў ні ў адной пілігрымцы, але які ў сваіх марах здзейсніў ужо не адно падарожжа і мае вельмі вялікае жаданне вандраваць па гэтаму цудоўнаму свету, які стварыў Бог. І ўсе ж паспрабую.

Я лічу, што пілігрым  – гэта той, хто мае неспакойную душу, якая не можа знаходзіцца на адным месцы, а імкнецца адкрыць для сябе нешта новае, расшырыць свой далягляд, шукае праўды. Бо толькі, калі ты вандруеш па свету, ты маеш магчымасць ужывую ўбачыць тое, што раней не бачыў, пазнаёміцца з новымі цікавымі людзьмі, пачуць думкі і разважанні іншых. І… акунуцца ў тую непаўторную атмасферу падарожжа, адчуць асалоду ад новых адкрыццяў! Усё гэта, безумоўна, расшырае наш светапогляд, узбагачае духоўна самога чалавека. Пасля такіх вандровак нашы сэрцы раскрываюцца, мы яшчэ на крок становімся бліжэй да Бога. Наведваючы святыя месцы, гістарычныя помнікі, мы як бы гартаем старонкі мінуўшчыны, дакранаемся да вялікіх таямніц, дзе ў свой час праходзілі знакавыя падзеі.

Кожнае такое падарожжа астаўляе свой светлы адбітак у сэрцы пілігрыма. Хтосьці знаходзіць адказы на пытанні, якія доўга шукаў, хтосьці пачынае глядзець на гэты свет крышачку па-іншаму, а, можа, у душы якога-небудзь маладога чалавека (напрыклад, такога як я ) увогуле здзейсніцца вялікі пераварот.

Прага да новага, нязведанага прысутнічае у многіх, але далёка не кожны адпраўляецца у далёкае падарожжа  – ПАДАРОЖЖА ДА БОГА.

І усё ж, да чаго б ты не імкнуўся, у глыбіні душы шукаеш толькі сябе.     

 

Дятлова Екатерина Тадеушевна,
Минская обл. г.Молодечно

Напісаць каментар

Адправіць каментар


четыре × шесть =

Апошнія артыкулы