logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Бачыце гэтыя буйныя зоркі?

Ясныя зоркі Геркулеса?

Да іх ляціць наша сонца

І нясецца за сонцам зямля.

Хто мы такія?

Толькі падарожныя папутнікі сярод нябес

Так бездакорна праўдзівы быў юны Максім Багдановіч, калі ў 1915 г.  напісаў гэтыя радкі.

Мы ўсе ў гэтым жыцці пілігрымы і ўсе знаходзімся ў стане пастаяннага пошуку. Толькі адны абмяжоўваюцца сваім зямным раем, а другія спрабуюць знайсці адказы на больш складаныя пытанні, якія тычацца мэты і сэнсу жыцця, нашым прызначэнні ў гэтым сусвеце. Як Маісей вадзіў ізраільскі народ 40 год па пустыні, так і мы блукаем у цемры да святла.І хто ведае якая сіла прымушае людзей зрывацца з наседжанага месца, і чаму душа ірвецца ў нябёсы?

Пілігрым, на мой погляд, гэта той, хто здольны адарвацца ад зямных ланцугоў і крыху прыпадняцца над звычайнасцю і мітуснёй. Напэўна, ён і рамантык, і вандроўнік, і філосаф.І калі турыст едзе за “ туманом и за запахом тайги”, то пілігрым едзе пакланіцца і выказаць пашану .

Паломніцкія мясціны прымушаюць запыніцца на хвілінку і памаўчаць перад велічным Мне здаецца, што там магчыма немагчымае: знаходзячыся ў ХХІ веку быццам на машыне часу перанесціся  назад, дакрануцца рукой да вякоў мінулых, прайсці сцежкамі гісторыі,стаць міжвольным сведкам і удзельнікам падзей далёкіх часоў. Зямля, па якой хадзіла не адно пакаленне людзей, палітая іх потам і крывёю, зямля, якая бачыла розныя цудоўныя выявы надае моц, дазваляе скінуць цяжар паўсядзённасці, набыць  веру і надзею тым, хто яе згубіў. Гэта крыніца вечнай мудрасці і высокага супакою.

 Нашто на зямлі

Сваркі і звадкі, боль і горыч

Калі мы ўсе разам ляцім

Да зор?

 

Гэта зноў М.Багдановіч. І зноў лепш не скажаш.Так усё у гэтым жыцці адначасова і проста і няпроста. Проста, таму што агульначалавечыя каштоўнасці заўсёды будуць вечныя. Мы усе прагнем шчасця і найчасцей шукаем яго звонку, не разумеючы, што яно ў нас саміх, у душэўным супакоі, у ціхай радасці ,у гармоніі з сусветам і з самім сабой.

Дастаткова выконваць 10 запаведзяў хрыстовых і быць шчаслівым. І як у той жа час цяжка іх выконваць. Вакол столькі шмат спакусаў і перашкод, якія выпрабоўваюць моц духа чалавечага, разрываюць яго на часткі, пасяляючы ў душы трывогу і непакой.

Падарожжа пілігрыма – гэта ўнікальная магчымасць вырвацца са сцен, якія нас абмяжоўваюць, сысці з дыстанцыі “бег па кругу”. Гэта папаўненне куфэрка найлепшых якасцяў, гэта расшырэнне кругазору, а з ім і мышлення, гэта крыніца сілы і моцы для таго каб выстаяць і не схіліцца пад жыццёвымі бурамі і вятрамі, крыніца духоўнага багацця, шчырасці і шчодрасці ў адносінах да людзей.

 Гэта нарэшце пад’ём на адну са ступеняў да існасці. Да зор!

 

Марыя Кароль

г.Маладзечна

Напісаць каментар

Адправіць каментар


девять − пять =

Апошнія артыкулы