logo piligrymka






Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

“Вось Я стаю каля дзвярэй і стукаю,калі хто пачуе голас мой і адчыніць дзверы – Я ўвайду да яго і прабываць буду з ім, а ён са Мною.”
“ Той, хто мае вуха,няхай услухаецца ў тое, што Дух Святы прамаўляе да авечак сваіх.”
Твае родныя… Твае сябры… Твае знаёмыя… Твае радасці і цярпенні… Твае перамогі  і падзенні…  Усё гэта пілігрымка да вечнасці. Пілігрымка праз вялікія выпрабаванні. У час пераследу казалі, што ўвесь свет будзе ўспамінаць аб дні, калі пачалі кіраваць саветскія ўлады – улады, якія лічылі сябе наймацнейшымі. А вось людзі змагаючыся за справядлівасць былі ўпэўненыя, што праўда пераможа ўсё, бо ведалі –  Пан Бог да іх блізка і толькі Ён перамога!
 Чаго ж шукае пілігрым?
…Веры… Вера ў Пана Бога, вера ў бацькоў, вера ў сяброў, вера ў сябе – гэта дае нам усім сэнс жыцця. Вера і любоў да Пана Бога можа спыніць усё, бо апошняе слова не застаецца за смерцю. Кожны веруючы ў Яго не загіне, але атрымае жыццё вечнае.
…Надзеі… Надзея на заўтрашні дзень – марнасць, бо не ведаем, што можа здарыцца. Але вось надзея на Пана Бога – сапраўдная вынаходка, бо ведаем, што без Яго волі нічога не можа існаваць. Мы павінны змагчы сказаць:”Пане, не мая, але Твая воля няхай станецца, бо на Цябе спадзяюся!”
…Любові… Любоў – самае моцнае пачуццё ў гэтым свеце. Без яе свет вельмі марны і цёмны, бо жыццё нашае без любові не мае сэнсу. Бог ёсць любоў. І той хто прабывае ў любові  - у Богу прабывае і Бог у Ім… Калі з любоўю і верай пераадольваем цярпенні і боль, то атрымаем  сапраўдную радасць у Пану Богу.
…Моцы… З Панам Богам мы заўсёды моцныя, мы павінны ісці да канца і чаккаць… Чакаць так, як зрабіла гэта Маці Божая стоячы пад крыжам свайго Сына. Яна была гатовая стаяць там да сканчэння вякоў просячы Пана Бога аб міласэрнасці.
…Праўды… Наша сэрца спадзяецца на лепшае, і калі мы бачым небяспеку, то яшчэ чакаем, што ўсё зменіцца. Але праўда … Яна часамі вельмі балючая і жорсткая. І мы пытаем:” Божа! Гэта твая воля?” І ў адказ атрымоўліваем жыццё вечнае: збаўленне ад грахоў. Вельмі часта гэта патрабуе ад нас каштоўнасцей і вялікіх намаганняў – усё гэта шлях да вечнасці!
…Прабачэння…Прабачэнне – гэта жэст паяднання. Увогуле мы павінны дбаць пра тое,каб не было ніводнага чалавека, да якога мы маем нейкія прэтэнзіі, крыўду, каб мы кожнаму, нават таму, хто прычыніў нам найвялікшую крыўду, умелі ў сваім сэрцы прабачыць, ведаючы, што толькі гэтае прабачэнне, часам вельмі цяжкае, ёсць знакам, што і Бог прабачае нам, дапускаючы да паяднання з сабою. Гэта намаганне хрысціянскага жыцця, якое вядзе да таго, каб любоў, што перапаўняе сэрца, агарнула ўсіх людзей. Чалавек, які здольны прабачыць кожнаму, ніколі не будлзе гневацца. Гэта таямніца сэрца, якое не ведае гневу. Бо у кожнай сітуацыі, калі іншыя гневаюцца альбо адчуваюць сябе абражанымі, яно знаходзіць сілы на крок прабачэння. Гэта цяжкая, але надзвычай важная сфера хрысціянскага жыцця.
…Збаўлення…Мы часта забываемся пра тое, што найважнейшай місіяй Хрыста  было не навучанне, не аздараўленне хворых, не ўпамінанне і не ўказанне праўдзівай дарогі – найважнейшым было ахвяраванне за нас жыцця. Цана нашага збаўлення. І гэта праўда, што наследванне Хрыста ў гэтым моманце для многіх нас скончыцца. Але ці на самой справе? Пра што тут размова? Размова ідзе пра любоў. І любоў гэтая найбольшая і найпрыгажэйшая. Сам Хрыстус сказаў, што няма большай любові за тую , калі хто жыццё сваё аддасць за сяброў сваіх…
Аддаць жыццё. Гэта самая вялікая цана, але і самая вялікая любоў! І гэтая дабраахвотнасць…  “Ніхто ў мяне яго не забірае, але Я сам аддаю.” Забываемся, што ў любові, як і ў адносінах з Богам, чалавек павінеен быць вольны. Павінен сам хацець аддаць сваё жыццё. Тое жыццё, над якім і так не маем кантролю. Яно адыходзіць з нас кожны дзень. Яно адыходзіць само з сябе. Можа варта яго аддаць – аддаць кожны дзень. Аддаваць жыццё за найбліжэйшых, за прыяцеляў, за пакрыўджаных. Можа тады здолеем зразумець, што ляжыць у аснове любові… Той самай вялікай.
…Пана Бога…Езуса Хрыста…Маці Божую… Мы шукаем іх, бо ведаем, што яны заўсёды з намі. У аснове нашай веры знаходзіцца  перамога Езуса Хрыста над смерцю. Кожны дзень мы бачым, як Яго словы  здзяйсняюцца і так будзе да сканчэння свету. “Благаслаўлёны той, хто выконвае Мае запаведзі любові да бліжняга і змяняе жыццё на лепшае.” – кажа Пан.
Пан Бог звяртаецца да нас: “Не бойцеся праўды, калі не жадаеце застацца рабамі граху, бо толькі праўда зможа зрабіць вас вольнымі.” Пан Бог заўсёды прыходзіць на дапамогу, і толькі Ён зможа вырашыць нашыя праблемы. Езус  Хрыстус прамаўляе да сваіх авечак кажучы:” Тым хто любіць, Бог спасылае прабачэнне!”Толькі  Езус годны атрымаць хвалу і праслаўленне, бо Ён адкупіў свет. Адзін Пан Бог можа дасканала ведаць: што было, што ёсць і што будзе. Усё ў руках Бога: неба і таямніца ўсяго, што існуе.
Езус Хрыстус з’яўляецца пачаткам і канцом, Ён першы і апошні, які памёр і ўваскрос з памерлых. І толькі ў Ім  мы знойдзем сэнс нашага жыцця, бо яно –  пачатак пілігрымкі да вечнасці.

Ганна Гайдук
Мядзельскі р-н, Мінская вобл. 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


два × пять =

Апошнія артыкулы