logo piligrymka





Што шукае пiлiгрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

           А в небе голубом горит одна звезда ,

Она моя  о , Ангел мой ,

 она  моя всегда

          Кто любит , тот любим ,

          Кто светел , тот и свят ,

          Пускай ведет меня звезда ,

          Дорогой в дивный сад … 

 

    Нарадзілася я ў сям’і каталікоў у Заходняй Беларусі .Дзядуля мой , Юзэф (цяпер нябожчык), доўгі час служыў міністрантам у касцёле в. Хотова , Стаўбцоўскага раёна , таму духоўнае выхаванне , я ў большай ступені атрымала ад сваiх дзядулі і бабулі .  Яны навучылі мяне маліцца , яны прывялі мяне да першай споведзі ў 10 гадоў . Сваё жыццё яны пражылі па-хрысціянску і самі былі прыкладам сваім дзецям і ўнукам . Зараз я жыву з сям’ёй у г. Мазыры , Гомельскай вобласці .  І вось зараз , пайшоyшы на заслужаны адпачынак , міжвольна звяртаюся да Бога і прамаўляю : “Якое гэта шчасце  жыць . Жыць і бачыць , дзівіцца і спазнаваць такі знаёмы і незнаёмы і  такі нязведаны свет .”

    Можна адмяняць старыя , ствараць розныя новыя вераванні , вучэнні , уводзіць сучасныя неверагодныя святы ; можна даваць вуліцам і дзецям самыя вычварныя імёны ,акружаць сябе зноў набытымі сябрамі , дарадцамі , пастырамі . Але трэба разумець , што ўсё бяздумна адмененае , ці створанае сёння , так ці інакш уздзейнічае на наша быццё . Усвядоміўшы гэта , напэўна , варта калісьці спыніцца  і  звярнуцца да праўдзівых каштоўнасцяў , назапашанымi шматлікімі пакаленнямі . У тым ліку да старой , але шматлікім не зразумелай ні розумам ні сэрцам хрысціянскай веры , да яе ўзнёслых свят , да забытых і незнаёмых святынь , людзям , якія незалежныя ад канфесійнай прыналежнасці клапоцяцца пра нашу духоўнасць .

    На ўскраіне Мазыра (цяперашняя вуліца Гогаля) у 1745 году стараннямі ксяндза Бенедыкта Ружанскага пры жаночым манастыры каталіцкага ордэна цыстэрыанцау , быў збудаваны і асвячоны касцёл святога Міхаiла . Праіснаваўшы больш ста гадоў як каталіцкі храм , у 1885 году разам з манастыром ён быў зачынены па асабліва палітычных , мірскіх прычынах . У 1888 году з манастыра сышлі апошнія манашкі , і храм апусцеў на шматлікія гады . З паваенных гадоў і да 90-х гадоў у будынку касцёла па чарзе размяшчалшся дзіцячы дом , склады , музычнае вучылшшча , спорткомплекс вяслярнай базы школы алімпійскага рэзерву . 21 кастрычніка 1990 гады , праз сто з лішнім гадоў , знявечаны храм вернуты Мазырскаму рымска-каталіцкаму прыходу Унебаўзяцця Святой Панны Марыі . Матэрыяльную дапамогу ў аднаўленні касцёла аказвалі каталіцкія абшчыны шматлікіх краін Еўропы : Аўстрыі,  Нямеччыны , Ірландыі , Італіі , Польшчы . У рамонтных працах бралі ўдзел брыгады беларускіх , польскіх  і ўкраінскіх будаўнікоў , а таксама шматлікія вернікі г. Мазыра .

   Праз некалькі гадоў , у адно з рэдкіх наведванняў касцёла , ужо пасля рэстаўрацыі  і рамонту , у пустой і гулкай зале падумалася раптам пра маўклiвыя сцены …І сцены загучалі . У глыбіні залы , у алтара , спяваў чалавек . Голас яго, ціхі і выразны , здавалася , ішоў адусюль , з усіх бакоў – ён быў побач . Спяваў ксёндз. Яму паўтараў храм . Вярталася музыка…

    Пра чалавека , стараннямі якога касцёл здабыў другое жыццё – ксяндзе Юзэфе , – можна і трэба казаць асоба , але , разумеючы яго нежаданне завастраць увагу на сабе , адзначу толькі тое, што ўжо маючы вышэйшую свецкаю адукацыю , у 33 гады ён паступіў у духоўную семінарыю , дзе вучыўся на працягу шасці гадоў . У 1990 годзе па асабістай просьбе быў накіраваны ў ліку першых каталіцкіх святароў Еўропы ў Беларусь . Валодае некалькімі мовамі . Службы ў касцёле праходзяць на беларускім і польскім мовах ,што ніякім чынам не можа перашкодзіць жаданню каталікоў іншых краін пачуць у касцёле святога Міхаiла пропаведзь на роднай мове (як зрэшты і ў любым касцёле Беларусі). У наш час настаяцелем касцёла з’яўляецца ксёндз Тадэвуш . “Усе каталікі , без выключэння , павінны адчуваць ў касцёле , як дома “, – лічыць ён . І гэта пачуццё наведае любога хто прыйдзе сюды з мiрам, як у храм, ці як да помніка тварэння рук чалавечых .

   Ксёндз Тадэвуш кажа : “Сцяг хрысціянства – павага і каханне адзін да аднаго . 10 запаведзяў Божых не змяняюцца на працягу тысячагоддзяў і застаюцца па ранейшым актуальнымі для ўсіх людзей . Але , нажаль , большасць людзей мяркуе што вера- гэта як бы на ўсякі выпадак , калі раптам што здарыцца , а калі я малады , энергічны , то часу на Бога няма . Правільна прынятая рэлігія , якую чалавек успрымае вольна , не са страхам , робіць яго жыццярадасным , акрыленым . Рэлігія вызваляе ад эгаізму , вучыць не шкадаваць часу для іншага чалавека…”

О , Боже , дай мне сил ,

что задумано – успеть ,

ни о чем не сожалеть !

О , Боже , дай мне сил

и терпенья  отдолжи ,

Против зависти и лжи .

  

     Так , чалавек жыве трохі , некалькі дзясяткаў гадоў і зім , кожны крок адмерваючы строга сэрцам чалавечым  сваім . Нажаль на дарозе жыцця няма паказальнікаў , як на казачным каменьчыку : направа пойдзеш -бяду знойдзеш , налева

звернеш – шчасце здабудзеш . Смуткi , гаротнасці , няўдачы свае , пераносім дастойна , як іх пераносіў сам Езус Хрыстус . Бо непасільнага крыжа нікому з нас Хрыстус не пасылаў – хто ж не ведае ? Але скажам так , схіліўшы калена перад абразам Бога :  на ўсё святая воля твая Божа !

    Дрэва , калі цягнецца ўгару  , не сумняваецца , ці распускаць яму лicцiкi для новых галiнак . Птушка , якая адводзіць драпежніка ад гнязда , не сумняваецца ў правільнасці сваіх дзеянняў . Так і мы людзі . У якое б выпрабаванне нас не кінуў лёс , падзякуем Бога за сілу . За веру . За цярпенне .

   Матэрыяльнае не можа даць чалавеку цалкам тое , у чым ён мае патрэбу . Можна мець усе выгоды свету і адчуваць пры гэтым няшчасным  таму, што ў чалавека ёсць душа , якая мае патрэбу ў духоўным развіцці . І калі чалавек памірае , душа застаецца жывой .

   Будзем памятаць запаветы Хрыста і ісці за ім . І ведаць : калі нават у спіну дзьме халодны вецер усё адно знойдзем у сабе сілы жыць па запаветах Хрыста не акрэсліўшы сябе кругам ад кахання і дабра . Застанемся ў iх і дапяем сваю песню  да канца .

          

Взывай,если есть Отвечающий,

   И верь ,Он поможет   тебе.                                                              

 Молись,есть молитвам Внимающий,                                           

Он чУток  к  сердечной мольбе.

               Грех в душу проник-есть Прощающий,

  Склонись у изъявзленных ног,

     И Он,преступленье снимающий,                                       

   Простит,как прощать может Бог!                                                       

 Не понят ты – есть Понимающий,

    Поймет Он и слово ,и мысль.

                 Пал духом – так есть Поднимающий

      И дух направляющий ввысь.

Ты плачешь – так есть Утешающий,

         Любви его нету границ.

  И разве Господь Сострадающий

   Пройдет мимо влажных ресниц ?

 

 

 

Коржова  Ромуальда,  г.Мазыр

Напісаць каментар

Адправіць каментар


семь + три =

Апошнія артыкулы