logo piligrymka





Што шукае пілігрым?

Чалавек шукае свой шлях. чалавек шукае дарогу. Ад матчынай спадніцы, за якую трымаешся, каб навучыцца хадзіць, да рукі ўнучка, на якую абапіраешся, каб не ўпасці. мы часта кажам – я не знайшоў сваю сцежку ў жыцці, але гэта не так. яна нам дадзена ад самага пачатку. Разам з мовай, усмешкай, Радзімай. але нам самотна. прамаўляючы тысячы словаў, адказваючы на мільёны усмешак – мы адчуваем, што чагосьці ўсё адно не хапае. і працягваем пошук. знаходзім – кожны сваё: сям’ю, кар’еру, адказы, пытаніі, сустрэчы, растанні – ці ўсё разам, альбо нічога. мы выбіраем прыпынкі, на якіх выходзім з падземкі нашых памкненняў – і праз некаторы час – вяртаемся назад. з кожным разам гэты маршрут паддаецца ўсё цяжэй і цяжэй. але спыняцца нельга, бо можна не паспець. а гэтага мы баімся. не паспець знайсці тое, чаго так не хапае, нават калі ўсё ёсць. I раптам мы даведваемся, што ёсць месцы, дзе да нашай мэты сапраўды бліжэй. яна жыве там у паветры. яе можна адчуць. натхнёныя ёй, мясцовыя шукальнікі стварылі неверагодныя матэрыяльныя гімны, аб’ядналіся, каб прадоўжыць шлях разам. і мы імкнемся патрапіць туды, каб стаць часткай гэтага цуда. каб разам з сабой прывезці часцінку натхнення ў свой край. зрабіўшыся разам з ім крыху чысцейшым і святлейшым. І раптам зразумець – што наш пошук чагосьці, што ратуе ад душэўнай, духоўнай самоты – гэта і ёсць наш шлях,  наша дарога да Бога.

 

 Алесь Ярмац, г. Менск

Напісаць каментар

Адправіць каментар


два × = два

Апошнія артыкулы