logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Што вымушае чалавека на нейкі час пакінуць свой дом, родных, Радзіму, усталяваны лад жыцця і выбрацца ў падарожжа, трапіўшы ў незнаемае асяроддзе?

На першы погляд, адказ падаецца вельмі простым: убачыць свет. Але калі паразважаць, ён не будзе такім аднабокім.

Кожны чалавек шукае штосьці сваё, але ўсіх вандроўнікаў-пілігрымаў а’бядноўвае адно – жаданне пераменаў. Пераменаў глабальных: месца жыхарства на некаторы час, клімату, сацыяльнага статусу, а таксама пераменаў асабістых: эмацыянальных, псіхалагічных, пашырэння светапогляду, г.д.

Пад час пілігрымкі не важна, хто ты, дзе жывеш, чым займаешся і колькі табе гадоў. Галоўнае – жаданне вырушыць у падарожжа. Усе пілігрымы становцца звычайнымі, аднолькавымі людзьмі, аб’яднанымі адзінай мэтай. Прасцей кажучы, кожны мае магчамасць пабыць сабой, паразважаць аб сваім жыцці і, у рэшце рэшт, ўсталяваць рэляцыю з сабой.

Усе жыццё чалавек да чагосьці імкнецца. У дзяцінстве – гэта пазнанне навакольнага свету і людзей. Моладзь жадае заявіць аб сабе на ўвесь свет і даказаць усім, і перш за ўсе сабе, сваю значнасць, акцэнтаваць на сваім светапоглядзе. Дарослыя ўвесь час пільна бдаюць пра дабрабыт сям’і і сваё сацыяльнае становішча. Часу, каб пазнаць самога сябе, становіцца ўсе менш. Невыпадкова здараецца так, што людзі наогул не ведаюць сябе і да канца жыцця не разумеюць, хто яны. Штодзенны бег па колу не дае магчымасці спыніцца і азірнуцца на сябе і сваё існаванне, задумацца пра сэнс і значнасць чалавечага прадвызначэння.

Як можна будаваць адносіны з іншымі, калі не ведаеш сябе? Прыказанне Божае кажа з ўсіх сілаў любіць Бога, а бліжняга, як самога сябе. Але як магчыма любіць таго, каго не ведаеш (і сябе, і Бога)? З-за гэтага няведання ў жыцці сучаснага чалавека ёсць месца роспачы, страху, адчаю і, як вынік, граху.

І вось менавіта пілігрымка дае такі шанс, шанс зрабіць прыпынак, вырвацца з прывычнай плыні штодзенных рэчаў і пазнаёміцца)))) Дае магчымасць не проста дзесьці пабываць, сфатаграфавацца, набыць сувенір, але і ўзрасці духоўна. Калі можна так сказаць, зрабіць значны крок наперад ў накірунку да ўнатраннага аздараўлення.

Пілігрымка разлічана на ўсіх без выключэння, а гэта азначае, што скарастацца ўнікальным падарункам маюць шанс усе.

Пілігрымка – гэта вандроўка да сябе праз Бога і іншых людзей. Абапіраючыся на ўласны вопыт магу адзначыць, што гэта магчымасць адчуць любоў і рэальную прысутнасць Бога, які прамаўляе да нас праз гісторыю і культуру іншых народаў, дакрануцца да вытокаў хрысціянства і тым самым знайсці еднасць з усімі людзьмі – дзецьмі Божымі.

Акрамя гэтага, пілігрымы знаёмяцца са шматлікімі адзінадумцамі і проста выпадковымі людзьмі. Камунікатыўны вопыт пашырае светаўспрыманне і дае дадатковыя магчымасці. А сяброўствы ў выніку падарожжа дадаткова ўзбагачваюць жыцце кожнага чалавека.

Знаемцеся з сабой!! Перамены, якія адбываюцца пад час вандроўкі, выртыя таго, каб вырушыць і, сузіраюцы прыгажосць свету, адчуць сваю уласную існасць!

Р.S. вырушыўшы аднойчы, ўжно не магчыма спыніцца))

 

Анна Кушель

Напісаць каментар

Адправіць каментар


четыре × = тридцать шесть

Апошнія артыкулы