logo piligrymka





Што шукае пiлiгрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

     У сваю першую пiлiгрымку я адправiлася 19 красавiка 2010 года. Да гэтага я i уявiць не магла, что гэта такое. Пасля вандравання я увесь год марыла i збiрала грошы, каб зноу апынуцца членам новай пiлiгрымкi. Так что ж нас прыцягвае зноу i зноу баразнiць прасторы нашай Еуропы?

    Мы жывем у такi час, калi днi змяняюць адзiн аднаго з велiзарнай хуткасцю. Усе мы пастаянна кудысьцi спяшаемся, нешта робiм, вырашаем шмат праблем. За увесь год назапашваюцца стомленасць i непакой. I вось прыходзiць доугачаканы i выратавальны адпачынак. Гэты час можна i трэба прысвяцiць сябе. Мне цiкавы актыуны адпачынак, якi я пражыву, атрымлiваючы асалоду ад кожнага дня. Пiлiгрымка – гэта знаходка для мяне i маiх сяброу. Тут я знаёмлюся з гiсторыяй, архiтэктурай i прыродай розных краiн, усё больш пазнаю сябе i людзей. Гэта цiкавае i захапляльнае падарожжа, якое падаруе масу станоучых уражанняу кожнаму пiлiгрыму.

    У дарозе думкi аб усiм на свеце не пакiдаюць мяне. Менавiта у падарожжы столькi часу сам-насам з сабой, каб стаць хоць на крок блiжэй да сваёй душы i розуму. Ехаць, iсцi у пiлiгрымку – заусёды пошукi сябе. Пiлiгрымы праходзяць дзесяткi, iншыя – сотнi кiламетрау. За гэты час можна натаптаць нi адзiн мазоль. Праз гэта фiзiчнае выпрабаванне у нашых галавах нараджаюцца новыя думкi i вобразы. Разважаннi  аб сваiм жыццi, аб жыццi нашага роднага краю, аб жыццi усяго чалавецтва. Праз думкi мы робiм вынiкi, нешта падкрэслiваем для сябе, на штосьцi вырашаемся i гэтае рашанне добрае, напоуненае любоую, бо яно адыходзiць ад сэрца. Гасподзь сваёй рукой дакранаецца да яго. Мы усе прышлi у гэты свет каб пражыць сваё жыццё шчаслiва. Шчасце прыходзе калi у сэрцы пасялiлася любоу. Любоу да нашага мiра i у першую чаргу любоу да самога сябе. Яна не пазволе табе жыць кепска i прычыняць зло нiкому. Праз пазнанне сябе мы станем свабоднымi асобамi, якiя будуць мець сваi пункты погляду на розныя сферы жыцця, якiя будуць самi ствараць свой дом i свой лёс.

     Знаходзячыся у месцах, куды прыязджаюць паломнiкi з усяго свету, каб памалiцца святым, адчуваеш адзiнства з усiмi людзьмi i нейкую велiзарную светлую сiлу. Твой стан настолькi супакоены i дабратворны, што я жадаю выпрабаваць яго кожнаму чалавеку.

    Наш мiр такi прыгожы з усёй непауторнасцю прыроды, якую зрабiу наш Айца. З усёй непауторнасцю архiтэктуры, мастацтва, якiя зрабiлi людзi. Я вельмi люблю у дарозе назiраць за прыродай. Перад вачыма паустаюць такiя маляунiчыя пейзажы, што сэрца замiрае i усхваляецца. На душы становiцца так цёпла i спакойна. Мы, як вядома, – дзецi прыроды i павiнны жыць у еднасцi з ёй, любiць яе i тым самым напауняцца яе энэргiяй.  Я лiчу, што кожны павiнен убачыць усю прыгажосць нашай планеты.

    Пераадольваючы стомленасць i навучаючыся  цярплiвасцi ужо у канцы пiлiгрымкi адчуваецца душэуны i фiзiчны уздым. Ты нiбы зноу нараджаешся i са светлых думак пачынаеш новы дзень. Кожны раз, як я прыязджала з пiлiгрымкi, знаходзiлася у цудоуным настроi, што проста амаль увесь час усмiхалася. Гэта нi з чым не параунальныя эмоцыi.  Я удзячна Богу i многiм людзям, дзякуючы якiм можна дакрануцца да гiсторыi i прыгажосцi мiра.

    Жывыя эмоцыi шчасця i свабоды –  адпачуваннi, якiя падштурхоуваюць да вандраванняу. Так цудоуна ступаць па новай нязведанай зямлi. Дух свабоды лунае у паветры. I ужо хочацца проста радавацца усiм як дзiця. Душа танцуе, а сэрца спявае. Спявае ва унiсон з iншымI падарожнiкамi. Гэтыя пачуццi, агульны настрой гуртуе калектыу. А з колькiмi цiкавымi асобамi магчыма пазнаёмiцца. Людзi усе разнабаковыя, так цiкава i пазнавальна з iмi размауляць. Знаёмiцца з лёсамi  людзей, вучыцца iх вопыту. А галоунае, проста будаваць сяброускiя адносiны з кожным. Гэта так прыемна i вучыць нас дабру i любовi да кожнага чалавека. Ёсць пары, якiм ужо за шэсцьдзесят. Яны такiя шчаслiвыя, трымаючы рука у руцэ,  усё таксама як i трыццаць гадоу таму,  адпрауляюцца у чарговы раз у падарожжа. I ужо зусiм усё роуна  дзе праходзiць  гэтая пiлiгрымка: будзь-то на радзiме, цi далёка за яе межамi, важна тое, што  iм цiкава i радасна быць разам i адкрываць для сябе усё новыя гарызонты.                                                                                                                                                                                                                                                                                                

    Развiццё – тое, што адрознiвае нас ад жывёл. I калi у нас  аднолькава будзе развiвацца  розум i cэрца, тады усе людзi будуць жыць у еднасцi i шчасцi адзiн з адным i  з нашай матухнай – прыродай. I менавiта тады мы перастанем ваеваць, зайздросцiць  адзiн аднаму, разбураць навакольнае асяроддзе. Усiм жыццём на планеце будзе кiраваць бязмежная i безумоуная любоу.

    Убачыць прыгажосць свету, дакрануцца рукой да тварэнняу  прыроды, дакрануцца душой да вялiкага. Пазнаёмiцца з людзьмi розных нацыянальнасцяу i веравызнанняу, з iх побытам,  iнтарэсамi i каштоунасцямi. Адчуць свежасць Альпiйскага паветра, папесцiцца на беразе Атлантычнага акiяну, ступаць па развалiнах вечнага горада, прачуць сэрцам святыя месцы, куды мiльёны людзей прыязджаюць у пошуках ацалення душы i цела. Прыйсцi з мiрам да людзей, каб падкрэслiць для сябе штосьцi цiкавае, новае, абмяняцца вопытам, духоуна узбагацiцца. Мы усе жывем на адной планеце – планеце Зямля. I усе мы – людзi, i нiякiя межы не перашкодзяць нам  жыць шчаслiва i у мiры адзiн з адным.

 

З шаноунай павагай да Вас, Анастасiя.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


семь × = двадцать восемь

Апошнія артыкулы