logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Пiлiгрымка?  Што  ж вельмi  цiкава як уражаць гэтыя радкi маю сяброуку , якая вельмi прасiла напiсаць iх. Свая пiлiгрымка  у яе ужо адбылася i адбываецца зараз. Яна iшла жыццевым шляхам,.як  большасць жыхароу нашай краiны:атрымлiвала адукацыю,шукала працу ,гадавала дзяцей.набывала уласнае жылле . Вось калi дзецi пайшлi сваiм шляхам па жыццi ,у яе i пачынаецца новая пiлiгрымка.Яна ездзiць па свеце не з мэтай банальнага адпачынку,.а каб пабачыць другiе краiны iх культуру,пазнаемiцца з цiкавыми людзьмi.Па вяртаннi з падарожжа яна з захапленнем апавядае пра тое, што бачыла,што найбольш яе уразiла, пра хрысцiянскiх пiлiгрымау з якiмi была у вандроуцы.  Яна мне i кажа: ты таксама у нейкiм сэнсе пiлiгрым,усе жыцце ездзiш па другiм краiнам,много бачыш цiкавага у жыццi другiх людзей.( я працую кiроуцам у мiжнародных перавозкау грузау) напiшы што для цябе адзначае пiлiгрымка. Вось я зараз i пiшу гэтыя радкi ,знаходзячыся амаль што у цэнтры старога Каунаса i хачу апавесцi пра сваю галоуную пiлiгрымку у жыццi.
 
   Для многiх людзей шлях да Бога ажыццяуляецца праз царкву, касцел.для iншых -праз вандроукi па святых i адметных мясцiнах,апошнiя мусiць и есць пiлiгрымы у класiчным  трактаваннi гэтага панятку.Але  я хацеу бы апавесцi не пра шлях ад партыйнага бiлета да ” во церковления” и  не пра вандроукi да святых камянеу,адзiн датык да якiх  прыводзiць у хваляванне  душу вернiкау .Мая пiлiгрымка пачалася  трыдцаць год таму,калi я юнаком пачау хадзiць на ВялiкДзень у царкву,хаваючыся ад пiкетау настаунiкау i мiлiцыянтау.Потым спрабавау чытаць Бiблiю,прачытаушы яе раз- другi, мала што зразумеу ,апрач таго што трэба жыць. не грашыць, i баяцца кары Божай. Але прачытаушы праз некаторы час Новы Запавет, я зауважыу,што у вa мне нешта зварухнулася . Я пачау чытаць гэтыя словы. раздумваючы над кожным.
   
   Потым было здарэнне у маiм жыццi,якое падштырхнула мяне да адкрыцця  Хрыста.Я зразумеу сутнасць таго чаму ен вучыць,якi шлях адкрывае.I гэты шлях да Бога можна прайсцi толькi з iм.З таго часу я маю Хрыста у сэрцы,з iм iду сваiм шляхам..Многае адкрываецца з яго дапамогай,на многiе пытаннi знаходзяцца адказы,легка вандраваць па жыццi, набываючы новыя уражаннi,не шкадуючы аб стратах.
    
    Нехта можа сказаць:усе гэта добра,але цябе прасiлi напiсаць не пра тое.Так я адкажу:я не сапраудны пiлiгрым ,якi вандруе каб пазнаць цi уславiць Бога. Ен кiруе мной: куды iсцi, што рабiць у гэтым жыццi.Ен баронiць ад таго неназванага ,якi увесь час стаiць у кожнага за плячом, i хоча схiлiць на iншы шлях .Вельмi добра тое, што есць людзi,якiя маюць магчымасць i жаданне вандраваць.Вельмi добра, што есць людзi, што адраджаюць культуру,нашу родную матчыну мову,ствараюць мастацкiя творы, пiшуць вершы. Усе гэта  стварае  надзею , што чалавецтва не загiне,.выйдзе да святла Божай мiласцi.Я лiчу, што у кожнага чалавека – свая пiлiгрымка.Усе мы пiлiгрымы у гэтым свеце.Шкада што многiе блукаюць у цемры бязвер’я ,апантаныя мiрскiмi жорсткасцямi.
      Вельмi хочацца каб усе знайшлi, сваю пiлiгрымку, адкрылi штосцi добрае i светлае у сваей душы,зрабiлiся шчаслiвымi ,адчуушы у сваiм сэрцы Бога .  Што за Свет тады быу бы! Не Свет – а Цуд!
      Вось так у двух словах я апiсау свае адчуванне Света.А мая пiлiгрымка пачалася ад юнака ,якi нiчога не ведау пра бога,акрамя таго што трэба хадзiць у царкву,насiць крэсцiк,паутараць за святаром” Хрыстос васкресе” и не працаваць на свята. цi у нядзелю.Працягнулася – сустрэчай з Хрыстом i адбываецца зараз разам з маiм жыццем i мусiць не скончыцца нiколi,бо смерцi няма, паколькi Хрыстос есць жыцце.
       
Вiктор Бaгданоускi, пас.Акцябaрскi, Смалявiчскага раена,  Мiнскай  вобласцi.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


два × = два

Апошнія артыкулы