logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

  Свет – гэта таямніца. І тое, што ты бачыш перад сабой у дадзены момант, – яшчэ далёка не ўсё, што тут ёсць. У свеце ёсць яшчэ столькі ўсяго ….Ён сапраўды бясконцы ў кожнай сваёй кропцы. Таму спробы нешта для сябе растлумачыць – гэта, на самой справе,  ўсяго толькі спробы зрабіць нейкі аспект свету чымсьці знаёмым, звыклым. Мы знаходзімся тут, у свеце, які мы называем рэальным, толькі таму, што мы яго ведаем. Мы не ведаем свету сілы, і таму не здольныя ператварыць яго ў знаёмую карціну ……  

Пах бензіну, прамяні сонца размясціліся ў салоне… Матор! А за вакном мільгаюць зялёна-жоўтыя дываны кветак….  

Дарога …..

Якія асацыяцыі выклікае ў мяне гэта слова? Лінія, жыццё, бацькі, дзеці ….. У жыцці кожнага чалавека бываюць моманты, калі назапашваецца стомленасць, і напружанне дасягае крытычнай кропкі.     Нарэшце-такі я вырашылася пакінуць усе надзённыя праблемы хаты і адправіцца ў падарожжа пад назвай «Пошук»….

Пошук – самой сябе, сэнсу жыцця, унутранай свабоды, незалежнасці.

 Я- пілігрым…  

Прыйшоў новы час – час пераменаў, час новых дасягненняў.

Прачынайцеся !… Спынілася на імгненне. Паглядзела вакол. Які вялікі свет, які прастор!..  

Што шукала я за час падарожжа?  

Я адчула сваю свабоду, сваю здольнасць перамяшчацца куды заўгодна …. здзейсніла захапляльнае падарожжа ў сваё мінулае, сучаснасць, будучыню і атрымала магчымасць змяніць стаўленне да шматлікіх падзей свайго жыцця. Усю дарогу мяне суправаджалі выдатныя мелодыі прыроды, шэпт новых краін, душэўная гармонія ўнутры, якая дапамагала паслабіцца, адчуць ўнутраны ўздым, натхненне, здабыць і раскрыць свае ўнутраныя рэсурсы. А гідам, вядома ж, выступаў сам Пан Бог, які заўсёды быў побач і адказваў на ўсе мае пытанні!

   … Каханне, сардэчнасць, паразуменне, мацi, свет, спагадлівасць, дабрыня!
   Я ўбачыла іншы свет, іншых людзей ….

   Кожны чалавек унікальны і створаны па вобразу і падабенству Бога. Як здабыць душэўную гармонію, раскрыць свае ўнутраныя рэсурсы?

    Падарожнічаючы па бескрайнiх  прасторах свету, Вы атрымаеце доступ да вечнай крыніцы сілы, прыгажосці і шчасця. Няхай Вас пяшчотна нясе па плыні разам з патокам.

Рака ўпадае ў іншую раку, потым яшчэ ў адну. Плынь становіцца ўсё мацней і мацней, нясе радасна і магутна насустрач вашай мары.

Атрымлівайце задавальненне.

Плывіце столькі, колькі хочаце.

 І Вы зможаце раскрыцца, падобна бутону ружы

Вяртайцеся з падарожжа абноўленым.

Праверана на сабе.

Дзякуй,  Пан Бог, за гэты ЧАС, ДЗЕНЬ, ЖЫЦЦЁ ….

 

Грыгор’ева Алена Сцяпанаўна, Віц. вобл., г.п. Шуміліна.

One Response to "Што шукае пілігрым?"

  1. Пилигрим пишет:

    самое ЛУЧШЕЕ сочинение!!!!!!!!

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− пять = два

Апошнія артыкулы