logo piligrymka





Мара


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

О, Пане, як я мару, каб мая воля супала з Тваёй.

Сёння. Расплюшчыла вочы – перад вачыма цьмянны план на сённяшні дзень. Думкі хаатычна плаваюць у маёй галаве і толькі выпадкова магу затрымаць адну з іх. Трэба хутчэй уставаць – толькі б паспець здзейсніць задуманае. Як хрысціяніну, належыла б прачнуцца з думкай аб Пану ды памаліцца. Але я абмяжоўваюся чарговай просьбай. Зараз бягу туды, потым бягу сюды і зноў вяртаюся туды… Вечарам разумею, што тут не хапіла вопыту, а там – нахабнасці. Наступнай раніцай зноў пачынаю гэтае кола. Або чалавек асуджаны на пастаянны пошук сябе, або гэта толькі мая бяда. А па-мойму, жыццё і ёсць адзіны небаскроб, у вокны якога кожны асобны індывід імкнецца трапіць. Першы паверх ужо даўно заняты: там хоць не самыя спрыяльныя ўмовы, але лягчэй забрацца.

 

03.09.2012 Выезд з Беларусі

Транзіт па Беларусі / начны пераезд

Пераезд беларуска – польскай мяжы (Брэст)

Тут,  каля аўтобуса, бачу розныя твары. Кожны перажывае гэты момант па-свойму. Але іх аб’ядноўвае адзінае: загадкавая ўсмешка ды бляск у вачах. Сэрцы кожнага ўжо смакуюць хвіліны будучага.  Тут ёсць і маладая пара, якая едзе з просьбай аб немаўлятку; ёсць мужчына, які ўсё яшчэ вырашае свае справы па мабільнаму; ёсць маці з дачкой; ёсць моладзь, якая нясе настрой у гэтую групу; ёсць жанчына адна, другая, трэцяя.. – розных гадоў і выгляду. Багата праваслаўных, якія хочуць пазнаць каталіцтва; шмат вернікаў, якія гараць ідэяй аб’яднання… У цэнтры Ксёндз Вячаслаў, Ксёндз Юры. І я… Мая душа ўжо лятае, а мы яшчэ  не выехалі. ОГО! Што са мной будзе далей?

 

04.09.2012 Наведванне Чэнстаховы. Кляштар Паўлінаў/Цудоўны абраз (Св. Імша). Начлег у доме пілігрыма, вячэра + сняданак

 “Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам” (Мц 7:7).

Узыходзім на Ясную Гару – успамінаецца мая першая пілігрымка да Маці Божай Тракельскай. Тады пешшу ішла пяць дзён. Кожны дзень з новай інтэнцыяй, а ў апошні – з самай патаемнай марай. Верце мне, збыліся ўсе пяць!  А сёння буду дзякаваць і ўсхваляць Яе.

…Увайшлі ў кляштар – заўважыла разгубленасць праваслаўных. Бачна розніца між звычаямі.

- Рабіце як адчуваеце. Яна ж ваша Маці, – шаптаў нехта збоку.

 

05.09.2012 Наведванне Вены (Аўстрыя)

Начны пераезд

 Альпы, Дунай, мелодыя Моцарта, пах кавы і, канешне, Сабор Святога Стэфана… Раскоша. Гэта на столькі неверагодна, што частка майго мозга затрымлівае эмацыянальную састаўляючую і проста адкідвае мяне ў рэальнасць. Ужо не магу ўжываць цяперашні час, а толькі ўмоўны лад. Калі б толькі выпаў шанец удыхнуць іх паветра, натхніцца геніяльнымі архітэктурнымі збудаваннямі, разведаць чужую гісторыю і культуру сваімі вачыма, параўнаць, прааналізаваць і, мабыць, падыскуціраваць…

 

06.09.2012 Транзіт па тэрыторыі Італіі

Начлег у гатэлі каля Рыму, вячэра + сняданак

Гэтая доўгая дарога з напрамкам да мэты  нагадвае мой жыццёвы шлях. Але ў жыцці няма ні вадзіцеля аўтобуса, ні правадніка, ні экскурсавода. Ёсць толькі ты і Бог. Так, Ён праваднік, але як зразумець  Яго волю? Таму так люблю паразважаць над сэнсам свайго жыцця перад цудатворным абразам…

 

07.09.2012 Наведванне Ватыкана (Св. Імша ў базіліцы Св. Пятра)

Пантэон, Фантаны Трэві, замак Св. Анёла, Навона…

Начлег у гатэлі каля Рыму, вячэра + сняданак

Яднанне з самім сабой і адначасовае адзінства з незнаёмцамі розных нацыянальнасцей, паходжання, светапоглядаў і перакананняў. Ты засяроджаны, заміраны, дыхаеш роўна, адчуваеш біццё сэрца, спрабуеш удумацца ў тое, што вымаўляеш. І вось каталікі і праваслаўныя бяруцца за рукі і на адным дыханні, адной інтанацыяй, на адзінай роднай мове: “Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая…”

Няўжо калі-небудзь ўз’яднаецца наша хрысціянская сям’я? Падумаць толькі, ніколі раней не задавалася гэтым пытаннем. Гэтая пілігрымка схіляе да разваг.

“Сапраўды таксама кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі

б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое

ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх” (Мц 18:19-20)

 

08.09.2012 Наведванне Рыма: Калізей, Капітолій, базіліка Св. Клемента,

базіліка Св. Яна на Латэране, Рымскі Форум. Начны пераезд у Венецыю

На жаль,  не магу ўявіць, што чалавек адчувае, калі бачыць перад сабой будову, якую ўзводзілі амаль што 2000 гадоў таму. Хто быў там, кажа, што Рым здзіўляе веліччу. Напэўна, ён натхніць кожнага пілігрыма на здзяйсненні.

 

09.09.2012 Наведванне Венецыі: Сабор Св. Марка, Палац Дожаў, Мост Рыальта…

Транзіт па тэрыторыі Аўстрыі

Начлег / Браціслава.

Адчуваю сябе чайкай Джонатан Лівінгстан Рычарда Баха. Выпрастаўшы спіну, з поўнай сілай атрымліваю асалоду ад сваёй свабоды. Раптоўна рукі самі цягнуцца увысь – і я мысленна ўзлятаю над венецыянскай лагунай. Выходжу з піке і прызямляюся на плошчу каля Сабора… Пачуцці і эмоцыі – гэта найдрабнейшая доля атрыманага. А пазнанне? А развіццё? А як жа сцежка да майго Пана? Хрысціянская вандроўка што трохслойная кава Latte macchiato: эмоцыя, інтэлект, адзінства.

10.09.2012 Сняданак. Транзіт па тэрыторыі Чэхіі.

Наведванне гіпермаркета ў Польшчы.

Начны пераезд

Пілігрымаваць больш за 2000 км ад роднага кутка? За дзевяць дзён перасекчы шэсць краін? Як гэта? Недасягальна, чароўна, дзіўна, ярка, хвалююча, летуценна, захапляльна, жыватворна,  рэзультатыўна… 

 

11.09.2012 Прыезд у Мінск.

Каб закахацца ў родны кут, трэба ў іншых пабываць; каб навучыцца шанаваць блізкага, трэба аб ім пасумаваць.

 

12.09.2012 Працяг будзе. Частка II “Уражанні: што шукае, тое заўсёд знойдзе”.

 

  

Вітут Анастасія

г.Гродна

Напісаць каментар

Адправіць каментар


один × два =

Апошнія артыкулы