logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Я шукала ў пілігрымках ласку Божую. Пане Божа вядзе мяне, я так думаю, па ўсім жыцці.
У 1939 годзе, калі мне было 2 гады – моцна захварэла. Доўга лячылі ў Мінску, але лячэнне вынікаў не дало і праз два месяцы мяне аддалі маме пад распіску дадому паміраць. К гэтаму часу ў нашай сямьі ўжо памерла старэйшая сястра (ёй было 10 год). Каб не згубіць і мяне, матуля звярнулася ў сваіх шчырых малітвах да Пана Бога. I здзейсніўся цуд — я асталася жыць.
У атэістычны час аддзячыць Пана Бога ў мяне не было як. 23 гады я жыла ў Казахстане, працавала геёлагам. Царквы там не было. Вярнулася на Радзіму калі пачалася перабудова. Тады і прыйшоў час, і з’явілася магчымасць наблізіцца да Бога.
Пан Бог і падказаў мне, што найбольшую Яго ласку можна адчуць ходзячы ў пілігрымку. Аднак, я – малаверная доўгі час баялася адважыцца ісці. Не спадзяючыся на дапамогу Божую, спасылалася на ўзрост і дрэннае здароўе, як галоўныя перашкоды.
У 1996 годзе, ва ўзросце 59 гадоў усё ж рашылася пайсці першы раз. Спачатку было страшна, але праз некаторы час, як быццам выраслі крылы. I гэтыя крылы нясуць мяне па дарогах пілігрымак вось ужо дванаццаць гадоў. За гэты час, з дапамогай Пана Бога, я прайшла прыблізна тысяча шэсцьсот кіламетраў (гэта 55 дзён).
Але самая мая галоўная пілігрымка, мара, якую я ўспамінаю ў малітвах да Пана Бога, гэта наведванне Святой Зямлі. Раней спадзявалася, што атрымаецца здзейсніць яе пешшу, але такой нагоды не здарылася. А зараз, каб і была такая магчымасць, ужо не слухаюцца ногі. А збіраць грошы са сваёй пенсіі на паездку вельмі доўга (магу проста не дажыць).
А пакуль што, я дзякую Пану Богу за ўсё, што атрымала ў пілігрымках, і атрымліваю кожны дзень. А каб паглыбляць сваё духоўнае жыццё чытаю часопісы “Дыялог”, “Авэ Марыя”, духоўную літаратуру, хаджу на заняткі ў касцёл, прылучаюся да ўсіх падзей, якія адбываюцца ў касцёле.

г.п.  Івянец, Левінская Алімпіяда Дмітрыеўна.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


два × = двенадцать

Апошнія артыкулы