logo piligrymka





Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Пытанне аб сэнсе жыцця магчама толькі тады, калі дасягнецца пэўная глыбіня самапазнання ці ўсведамлення ўласнага “Я”, уласнай асобы. Не пазнанне свету, а менавіта –пазнанне-ўсведамленне феномену рэальнага існавання ўласнага “Я” спараджае рэлігію. Ў кожнага чалавека свой час той глыбіні самапазнання, на якой паўстае пытанне пра крыніцу ўласнаго паходжання ці, інакш кажучы, прычыну свайго існавання (сэнс-мэту свайго жыцця). Менавіта гэтае пытанне найбольш цікавіць нас нават тады, калі мы пазнаем свет.

З Ягонай дапамогай чалавек дамагаецца рэальнага дапаўнення і ўзмацнення свайго існавання, ажно да гарантыі несмяротнага быцця. Спецыфіка суадносін чалавека і Бога – у тым, што рэлігійнае скіраванне чалавека немагчыма па-за ягоным свядомым і дабраахвотным выбарам, у выніку якого толькі і надыходзіць развязка пытання пра сэнс жыцця.

На вопыце жыцця, пачынаючы з маленства, чалавек спазнае сваю ўласную быццевую непаўнату, а таксама неабсалютнасць і існуючага па-за сабой свету. Зыходзячы з гэтага, чалавек і ставіць светапогляднае пытанне пра сэнс свайго існавання і ягоную мэту. Спробы даць адказ на гэтае пытанне заканчаюцца рэлігійным выбарам не адразу, паколькі гэтыя спробы зазвычай багатыя на памылкі. Таму ўдзел у пілігрымках для розных людзей розных узростаў і дае магчымасць пазнаць свет, у якім жыве Пан Бог. Бо ўсе абываецца з Ім, і праз Яго.

Накіроўваючыся ў пілігрымку у першы раз я вельмі хвалявалася, не раз у галаве паўставалі пытянні: “А як яно будзе? Ці знайду там  сяброў? Што я хачу там для сябе знайсці?” Ў выніку, убачыўшы ў першы раз Еўропу,  я была вельмі здзіўлена: “Які прыгожы гэты свет! Як можна прыгожа жыць! Якія там добразычлівыя людзі!” І потым па меры магчымасці я стала адкладываць грошы на наступныя пілігрымкі.  Пілігрымка дае вельмі вялікую магчымасць адчуць яскравыя ўражанні ад паездкі,чалавек нягледзячы наканфесійную  прыналежнасць ці светапогляд будзе задаволены. Таму я ўпэўнена магу адказаць, што дзякуючы гэтым пілігрымкам, я маю такую цудоўную магчымасць пабачыць гэты цудоўны свет, зрабіць свае ўласныя вынікі на конт майго жыцця. Паспрабаваць знайсці магчымасць зрабіць свае жыцце як мага лепш, бо як мне здаецца ўзровень жыцця за мяжой значна лепш.І таму, вярнуўшыся да хаты, я пачала актыўна вывучаць замежную мову, бо мне вельмі хочацца пераадолець языковы бар’ер, які крыху абмяжоўваў мяне.

Пазнаючы гэты цудоўны прыгожы свет, кожны знаходзіць для сябе нешта новае ў частке сваей душы. Тыя ўражанні, якія мы атрымоўваем  пад час паездкі ў іншую краіну, ці на тое месца, дзе ніколі яшчэ не бываў, застануцца ў сэрцы назаўседы.

 На заканчэнне маей першай пілігрымкі з Германіі я прыехала да хаты з такім узбагаченнем духоўнай сілы, якую я ў першы раз атрымала калі атрымала сваю першую святую камунію. Там я пазнаемілася з цудоўнай сям’ей, з якой і цяпер маю зносіны.

Дык вось, на заканчэнне майго апавядання хочацца падзякаваць усім тым арганізатарам гэтых цудоўных пілігрымак за іх нялегкую справу, няхай Бог благаслаўляе вас ва ўсіх вашых справах.

 

Сіняўская Марыя Адамаўна.
г.Полацк

Напісаць каментар

Адправіць каментар


+ один = семь

Апошнія артыкулы