logo piligrymka






Што шукае пілігрым?


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

У дзяцінстве паняцце “пілігрымка” азначала для мяне, як казачнае падарожжа у той дзівосны мір рэлігіі за мяжу, дзе ўсе прыгожае, цікавае і неаб’емнае. Але гэта былі толькі мары. А у мяне былі цікавыя падарожжы па сваёй краіне да Божых месцаў – вывучэнне гісторыі роднага края і пазнання гісторый Езуса Хрыста. Цяпер паняцце слоў “пілігрымка” і “падарожжа” для мяне словы сінонімы, але… Пілігрымка – гэта падарожжа ў спазнанне менавіта Бога і ўсяго таго, што звязана з верай у Бога.

Шлях да спазнання Бога для мяне адкрываўся паступова з дзяцінства. З самага маленства мае бацькі ўсей душой прагнулі заахвоціць мяне з сястрой да духоўнага жыцця. Помніцца, мне было  2 – 3  гадкі, як мама з татай, калі мы ішлі ў Чырвоны касцёл на імшу, куплялі шакаладныя яйкі “Кіндарсюрпрыз” за паслухмянасць у касцеле, пазней куплялі марожанае, пазней, нам падросткам, за ўважлівае слуханне Божага слова на польскай мове і пераказ галоўнай думкі пропаведзі, пасля касцёла дазвалялася пакатацца ў парку атракцыёнаў.  Так, першыя крокі у спазнанні Божай навукі і Святасці Бога, я пазнала дзякуючы бацькам і бабулі. Менавіта ў вёсцы з бабуляй перад сном мы вучылі пацяры і маліліся на польскай мове, 3 разы сустракалі малітвамі і песнямі ў яе дома абраз Маці Божай Чэнстахоўскай, Маці Божай Кандрыгацкай, фігурку Маці Божай Непакалянай, калі пераносілі іх з касцёла з хаты ў хату. Мы не пыталіся ў мамы, ці пойдзем ў нядзелю ў касцёл, бо ведалі з усмешкай на вуснах сцвярджальны адказ. У суботу мы ездзілі з бацькамі да 2 бабуляў на вёску, а вярнуўшыся ў нядзелю падвячоркам, ехалі абавязкова ў Чырвоны касцёл. Нават ўрокі рабілі познім вечарам. І бог заўсёды нам дапамагаў ўсё паспяваць.

З дзяцінства памятаю цікавыя пілігрымкі ў другія гарады і вёскі Беларусі. Як мае маленькія вочкі ўсе больш зацікаўлена акругляліся, убачыўшы ўбранства, прыгажосць і веліч іншых беларускіх  касцелаў. Наведванне другіх касцёлаў, акрамя Чырвонага, для мяне з сястрой было як адкрыццё цікавага рэлігійнага свету, падобнага да Мінску, але неяк зусім іншага, старадаўняга, гістарычнага.  Дарогай  ў машыне, пакуль не сцямнее, мы спявалі касцельныя песні са зборнікаў, маліліся і дзякавалі  Богу, што мы ўсё ж такі выехалі з дому ў вандроўку да Святых мейсцаў. Для мяне было іншы раз цяжка выседзець імшу, калі я мала што панімала па – польску. Днём на імшы мне нельга было пагаварыць, а так хочацца спытаць і расказаць менавіта ў хвіліны імшы У начную імшу ў Будславе трэба не заснуць, калі, закутаўшыся ў цёплы плед і змагаючыся са сном, слухаеш словы ксянза. Ў пілігрымках дзяцінства шчасце заключалася ў тым, што увесь гэты час я была з Богам з роднымі татам і маці.

          Пару гадоў назад мне пашчаслівілася пабываць у пілігрымцы за мяжой, але адной без бацькоў. Гэта была аднаддзённая паездка ў Вільню. Першая сустрэча з абразом Маці Боскай Вострабрамскай назаўседы застанецца у маім сэрцы. Зімнім днём, стоячы з другога боку вуліцы, я заўважыла ў адным збудаванні вельмі вялікія цёмныя вокны, але ад іх цягнула святлом і цяплом. Пачало сэрца біцца часцей і нейкая цудоўная сіла мяне пацягнула да гэтага будынку. Увайшоўшы ў вялікі пакой, я убачыла абраз Маці Божай. Чамусьці па маім твары нявольна пацяклі слезы.  Потым, стоячы на каленях, супакоілася і разглядзіла срэбраныя і залатыя вырабы, якімі Маці Божая была упрыгожана з усіх бакоў. Але тады яшчэ не ведала іх значэння. Каля гадзіны я так і прастаяла. Колькі чалавек, разважала я, стаяла таксама як і я тут на каленях. Толькі яны прасілі дапамогі, аховы, бласлаўлення, а я проста дзякавала Богу, што аказалася у гэтым святым мейсцы. Крок за крокам… ступенька за ступенькаю… я спускалася ўніз да дарогі з радаснай асалодай сустрэчы з новым Велічным абразом. Цяпер я ўпэўнена, што Маці Божая Вострабрамская будзе і для мяне заступніцай ў малітвах.

Будучы 2-гі раз у Вільні, мяне ўжо не так цікавілі старыя замкі, будынкі, помнікі, я усім сэрцам імкнулася хоць адну хвілінку пастаяць яшчэ раз на каленях перад абразом, памаліцца, падзякаваць за сустрэчу з Маці Божай і папрасіць ласкі пабываць тут ужо з бацькамі.

У прошлым годзе, дзякуючы нашым добрым Сёстрам Міласердзя, мы з сястрой зноў былі ў пілігрымцы за мяжой. Уражанні ад Польшчы непераказальны. Як там было для нас усё цікава: касцёлы, каплічкі, стары і новы гарад. Іншамоўная гутарка, але неяк такая зразумелая і знаёмая. Па дарозе, звяртаючыся дахаты ў Беларусь, спазняючыся на поезд, мы вырашылі зайсці ў прыгожы вялікі касцёл у маленькім польскім мястэчку, каб памаліцца. Выходзячы з касцёла, мы пачулі дзіўную музыку і ўбачылі выплываючы абраз Маці Божай Кадэньскай.  Мы былі так заварожаны гэтым воблікам Святой, што зноў сталі, дакладней ўпалі на калені. Сястра пачала плакаць і маліцца, а я так і прастаяла ўкленчыўшы заварожана анямелая. Дзякуй Панна Мырыя за такую сустрэчу! Гісторыю гэтага абраза мы прачыталі дома ў інтэрнэце і яшчэ больш былі ўражаны прачытаным.

У сучасным міры з розных выданняў і крыніц мы можам шмат спазнаць гісторый пра веру ў Бога, яго дзівосныя абразы. Але тое, што пабачыш сваімі вачамі і адчуеш сваім сэрцам, нельга пераказаць нават словамі. Мая маці ў пілігрымках у розных касцёлах купляе абразікі, а я – ангелочкаў. Дай, Божачка, магчымасці сабіраць іх на Тваю Хвалу ўсё больш, больш святых мясцінаў і абразоў пабачыць сваімі вачамі, памаліцца перад імі.

Ну вось такія мае разважанні атрымаліся наконт слова “пілігрымка”. Дзякую табе, Пане Божа, за тыя гадзіны разважанняў пра сваю гісторыю рэлігійнага жыцця. Дзякуй табе, Божачка, за прыемныя ўспаміны.

Самокар Юлианна, г.Минск

Напісаць каментар

Адправіць каментар


один + восемь =

Апошнія артыкулы