logo piligrymka





Piligrymka.by абвяшчае конкурс. Прыз паездка ў Ватыкан.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

На працягу чатырох гадоў Piligrymka.by выступала арганізатарам паломніцтваў па святых і гістарычных месцах Еўропы і Ізраіля, выклікаючы зацікаўленасць да знаёмства з культурай і гісторыяй праз прызму хрысціянства. За гэты час працы некалькі тысяч чалавек узяло ўдзел у нашых пілігрымках, здабыўшы паглыбленне свайго духоўнага жыцця і атрымаўшы яскравыя ўражанні.
Распачынаючы новы год працы і служэння, Piligrymka.by прапануе ўсім ахвотным прыняць удзел у невялікім конкурсе, пераможца каторага, атрымае цудоўную магчымасць – стаць пілігрымам і наведаць базіліку св. Пятра, што месціцца ў Ватыкане. Апроч гэтага, будзе магчымасць пазнаёміцца з цудоўным абразом у Чэнстахове, саборам св. Стэфана ў Вене і базілікай св. Марка ў Венецыі. Пілігрымка адбудзецца з 3 па 11 верасня 2012 г.

Дзеля гэтага, трэба напісаць невялікае апавяданне, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў, на тэму:
“Што шукае пілігрым?”

У конкурсе можа прыняць жаданне кожны ахвочы, у незалежнасці ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду.

Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і адасланым для Piligrymka.by не пазней за 15 чэрвеня 2012 г.
Канкурсант падае імя, прозвішча і сваю адрэсу, а таксама нумар тэлефона.
Апавяданні высылаюцца на e-mail: piligrymka@tut.by
Чакаем вашых лістоў і цікавых апавяданняў. Найбольш змястоўныя абавязкова будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by

 

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


один × = пять

Апошнія артыкулы