logo piligrymka





21.05.2012 – Пілігрымка на Мальту. Востраў апостала Паўла (9 дзён).


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Мальтыйскія астравы лічуць 7000 год гісторыі. Захаваліся помнікі з эпохі неаліта, акурат на гэты перыяд прыпадае залаты час для гэтага невялічкага вострава, што размешчаны на поўдні ад Італіі.

У сваю чаргу ў хрысціянскім свеце Мальта вядомая з таго, што тут прапаведаваў Апостал Павел. У 60 годзе Апостал апынуўся на гэтым востраве, калі ягоны карабель пацярпеў крушэнне, на якім ён плыў у Рым. Але ж, апагей розквіту хрысціянства гэты востраў перажыў з 1530 па 1798 гг., калі быў перададзены пад панаванне рыцарам св.Яна Іерусалімскага. Сёння ў гэтай краіне налічваецца 365 святыняў! Інакш кажучы помнікаў неменш, чым ў Рыме. На Мальце 3 помніка занесеныя ў спіс сусветнай спадчыны, і яшчэ 7 знаходзяцца ў чарзе, пры ўсім тым тэрыторыя Мальты, амаль такая самая, як плошча Мінска.

Інакш кажучы, хочыш дакрануцца да сусветнай і Еўрапейскай культуры – едзь на Мальту. Хочыш пажыць у краіне, дзе катыліцызм з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй – едзь на Мальту. Хочыш наведаць 8 бызылік за 8 дзён – едзь на Мальту! Хочыш арганізаваць сабе непаўторны адпачынак у добрым таварыстве – едзь на Мальту разама з намі.

І так, запрашаем на Мальту:

Час: 21 – 30 мая 2012 г.
Кошт: 720 еўра + VISA

Выезд. Мінск 21 мая (18.00) Дружная.
Пералёт: авіякампанія Ryanair.
Вроцлаў – Мальта  22 мая 2012 (17:30 – 20 :15).
Мальта – Вроцлаў  29 мая 2012 (14:20 – 17:05).
Вяртанне ў Мінск 30 мая.

Патрабаванні адносна багажа прыпералёце: Багаж падручны 1 шт 10кг (памер 55x40x20см) + 1 шт багаж 15 кг.
7 начэй пражывання на Мальце у г. Аура з 22.05.па 29.05.2012 у атэлі, Seaview Hotel 3*.

У цану ўваходзіць:

- трансфер Мінск – Вроцлаў – Мінск;
- трансфер аэрапорт-атэль-аэрапорт на Мальце;
- пражыванне ў атэлі (сняданне+вячэра) двухмесныя нумары;
- экскурсія ў Валлетту з наведваннем Сабора Святога Яна і Музея Мальта Экспірыенс;
- экскурсія на востраў Гозо – (трансфер аўтобус+параход і абед уваходзіць у кошт).

 Колькасць свабодных месцаў абмежаваная!

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.6186887
+375.29.5187686

+375.29.5187227
+375.29.6187299

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− два = шесть

Апошнія артыкулы