Фацімскія аб’яўленні, між іншым, тычацца пераследу і адраджэння Касцёла на Беларусі ў ХХ ст. Падчас падарожжа ў Фаціму пілігрымы наведаюць таксама найбольш славутыя Марыйныя санктуарыі ў Еўропе: Ліхень, Люрд, Ля Салет, Чэнстахову. Ушануюць рэліквіі апостала Якуба ў Санцьяга дэ Кампастэла – першым месцы пешага супольнага хрысціянскага пілігрымавання ў Еўропе. Адведваюць найпрыгажэйшыя катэдральныя саборы ў Парыжы, Барселоне і Кёльне. І, згодна са старажытнай традыцыяй пілігрымаў, будзе магчымасць абмыцца ў водах акіяна, што сімвалізуе пачатак новага жыцця.
Маршрут пілігрымкі:
Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд – Санцьяга дэ Кампастэла – Фаціма / Фаціма – Барселона – Падуя – Брацiслава – Чэнстахова – Мінск
Час: 1 –16 кастрычнiка 2012 г.
Кошт: 680 еўра + VISA
Праграма:
1 дзень
Выезд з Беларусі (Мiнск)
Транзіт па Беларусі/начны пераезд.
Пераезд беларуска – польскай мяжы (Брэст)
2 дзень
Транзіт па Польшчы. Наведванне санктуарыя ў Ліхені (Св. Імша).
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.
3 дзень
Транзіт па Нямеччыне.
Наведванне сабора ў Кёльне
Начлег у атэлі, сняданак.
4 дзень
Транзіт па Францыі.
Прыезд у Парыж. Наведванне Парыжа.
Начны пераезд.
5 дзень
Люрд. Святая Імша і малітва.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.
6 дзень
Транзіт па Іспаніі.
Начлег у атэлі Санцьяга дэ Кампастэла, вячэра + сняданак.
7 дзень
Наведванне базілікі Св. Якуба апостала.
Прыезд у Фаціму.
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.
8 дзень
Фаціма. Св. Імша.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.
9 дзень
Фаціма. Вольны час.
Пры жаданні можна будзе паехаць на бераг акіяна і наведаць Лісабон.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.
10 дзень
Транзіт па Іспаніі.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак. (Сарагоса)
11 дзень
Наведванне Барселоны. (Саграда фамілія, Каза Пэдрэра, парк Гуэль…)
Начны пераезд.
12 дзень
Транзiт Францыя – Iталiя. Падуя.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.
13 дзень
Наведванне Падуi.
Начлег у атэлі, сняданак. (Брацiслава, Cлавакiя)
14 дзень
Наведванне Брацiславы. (Сабор Св. Марціна, Ратуша, Замак…)
Начлег у доме пілігрыма, вячэра + сняданак. (Чэнстахова, Польшча)
15 дзень
Наведванне гіпермаркета (каля Варшавы)
Начны пераезд.
16 дзень
Вяртанне ў Мінск.
Начлег у атэлях і дамах пілігрымаў прадугледжвае вячэру і сняданак.
Пакой у дамах пілігрымаў па 4 асобы (Польшча: Чэнстахова)
Пакой у атэлях ад 2 да 4 асоб (Польшча, Нямеччына, Францыя, Іспанія, Партугалія )
Падрабязнасці па тэлефонах: | |
|
|