logo piligrymka






Візіт Пантыфіка ў Грузію, як чакаецца, пройдзе ў верасні 2016 года.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Грузія. Крэпасць Анануры.Паводле папярэдняй інфармацыі, Папа Францішак у верасні 2016 года наведае Грузію. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка дзяржагенцтва Грузіі па пытаннях рэлігіі Зазу Вашакмадзэ паведамляе агенцтва «Навіны-Грузія».

Візіт Папы ў Грузію, паводле слоў чыноўніка, адбудзецца ў межах паездкі па Паўднёвым Каўказе. Гэтае пытанне кіраўнік дзяржагенцтва Грузіі па пытаннях рэлігіі абмеркаваў з ардынарыем Апостальскай адміністратуры ў Закаўказзі біскупам Джузэпе Пазота.

«Папярэдняй датай лічыцца пачатак верасня. Наколькі мне вядома, Папа Францішак наведае не толькі Грузію. Пантыфік пабывае ў Ерэване, Тбілісі і Баку», — сказаў Вашакмадзэ.

www.catholic.by

Напісаць каментар

Адправіць каментар


восемь + = десять

Апошнія артыкулы